Спецыяльны дакладчык ААН па свабодзе сходаў і асацыяцый збірае інфармацыю пра кліматычны актывізм

28 красавіка 2021, 10:32
Спецыяльны дакладчык ААН па свабодзе сходаў і асацыяцый збірае інфармацыю пра кліматычны актывізм

Спецыяльны дакладчык ААН па свабодзе сходаў і асацыяцый збірае інфармацыю пра кліматычны актывізм.

Тэмай даклада сп. Клемана Вуля на 76-й сэсіі Генеральнай Асамблеі ААН стануць ўмовы дзейнасці кліматычных актывістаў і іх аб'яднанняў.

Да 30 маяспецдакладчыку можна накіроўваць паведамленні па гэтай тэме ў фармаце word ці PDF памерам да 2 тысяч словаў паводле апытальніка, які даступны на ангельскайгішпанскай і францускай мовах.


«Глабальны рух за кліматычную справядлівасць мае выдатныя дасягненні за апошнія пяць гадоў. Ён змяніў глабальны дыскурс датычна клімату, што прывяло да прыняцця амбіцыйнай палітыкі ў галіне змены клімату ў некаторых краінах. Аднак гэты рух сутыкнуўся з жорсткімі рэпрэсіямі з боку ўрадаў і прыватнага сектара: ад забароны пратэсту і абмежавання мірных сходаў да спробаў прадставіць абаронцаў клімату як "экатэрарыстаў" і да іх фізічнага пераследу.

Пандэмія COVID-19 толькі ўзмацніла абмежаванні. Ёсьць небяспека, што новыя абмежаванні перажывуць пандэмію і стануць новай нормай» кажа спецдакладчык.

Паводле ААН

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
07 ліпеня 2025, 14:01
«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
У межах 59 сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе выступіў Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
26 чэрвеня 2025, 13:46
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
Рэзалюцыя "Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны" была прынятая 24 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ.
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
16 чэрвеня 2025, 13:16
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
10 чэрвеня 2025, 12:31
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
На 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), якая штогод арганізуецца Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), разгледзелі пытанне пераследу працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці