«Страшная вайна ва Украіне не павінна адцягваць увагу Еўрасаюза ад вельмі сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека, якія штодня адбываюцца ў Беларусі»

01 жніўня 2022, 10:28
«Страшная вайна ва Украіне не павінна адцягваць увагу Еўрасаюза ад вельмі сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека, якія штодня адбываюцца ў Беларусі»

Дэпутаты з Італіі і Германіі узялі сімвалічнае хроснае бацькоўства над палітвязнямі Сяргеем Глебкам, Аляксандрам Троцкім і Уладзімірам Рубашэўскім.

У межах кампаніі салідарнасці#WeStandBYyou, якую ладзіць нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Ліберэка, Бранда Беніфеі (Еўрапейскі парламент, Partito Democratico, Італія), Касэм Тахер Салех (Нямецкі бундэстаг, Альянс 90/Зялёныя) і Карл-Юліус Кроненберг (Нямецкі бундэстаг, Свабодная дэмакратычная партыя) узялі на сябе сімвалічнае хроснае бацькоўства над палітвязнямі ў Беларусі. 

Сяргей Глебка быў арыштаваны 2 сакавіка і зьвязаны з групоўкай «Чыгуначныя партызаны». Яны нібыта спрабавалі сарваць праход расейскіх войскаў праз Беларусь, пашкодзіўшы чыгуначную інфраструктуру.

Бранда Бэніфеі — дэпутат Эўрапарлямэнту ад Італіі. Як першы хросны бацька кампаніі #WeStandBYyou з Італіі, ён узяў хроснае бацькоўства над Сяргеем Глебкам:

«Я заклікаю да неадкладнага вызвалення беларускага палітвязня Сяргея Глебкі, арыштаванага 2 лютага 2022 года. Сяргей спрабаваў заблакаваць чыгункі, каб не дапусьціць расейскіх вайсковых эшалонаў, і з гэтай прычыны калябарацыянісцкі рэжым Лукашэнкі пазбавіў яго свабоды. Страшная вайна, якая адбываецца ва Украіне, не павінна адцягваць увагу Еўрасаюза ад надзвычай сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека, якія штодня адбываюцца ў Беларусі. #WeStandBYyou!

 

Аляксандр Троцкі знаходзіцца за кратамі з 12 жніўня 2020 года. Яго асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі нібыта за «замах на забойства супрацоўніка міліцыі» (арт. 362).

Касэм Тахер Салех, дэпутат нямецкага Бундэстага ад Альянсу 90/Зялёных, узяў хроснае бацькоўства над Аляксандрам Троцкім:

«У гэтай несправядлівай сітуацыі нібыта паліцэйскія ходзяць у масках, як рабаўнікі, і не носяць ніякіх пазнавальных значкоў або формы. Калі потым пагражаюць зброяй мінакам і аўтамабілістам, цалкам зразумела, што нехта рэагуе панікай і баіцца за сваё жыццё. Абвінавачванне Аляксандра Троцкага ў замаху на забойства з боку такога нібыта міліцыянта ў капюшоне служыць стрымліваючым фактарам і з'яўляецца выключна палітычна матываваным. Там, дзе паліцыя можа рабіць што заўгодна, не выконваючы правілаў і без адказнасці за парушэнне правілаў, яна ператвараецца з рукі вяршэнства закона ў руку самавольнага дыктатара. У Германіі паводзіны Аляксандра былі б цалкам законнай самаабаронай у небяспечнай сітуацыі. У Беларусі ён за гэта сядзіць у турме. Такім чынам, ён адзін з многіх невінаватых палітвязняў. З дапамогай гэтай жорсткай тактыкі Лукашэнка запалохвае і затыкае рот свайму насельніцтву. Аляксандр Троцкі і ўсе астатнія павінны быць неадкладна вызваленыя!»

 

Уладзімір Рубашэўскі знаходзіцца за кратамі з 29 жніўня 2020 года. Яго асудзілі на чатыры гады пазбаўлення волі за «ўдзел у масавых беспарадках» (арт. 293).

 Дэпутат нямецкага Бундэстагу Карл-Юліус Кроненберг узяў хроснае бацькоўства над Уладзімірам Рубашэўскім:

«Уладзімір Рубашэўскі асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі за «ўдзел у акцыях пратэсту». Фізічны гвалт, які ён зазнаў падчас арышту, жахлівы. Катаванні і варварства ў беларускіх турмах – звычайная справа. Рэжым Лукашэнкі душыць людзей, іх мужнасць і іх голас у мірнай барацьбе за свабоднае грамадства. Таму для мяне само сабой зразумела, што я праз гэтае хроснае бацькоўства выказваю сваю салідарнасць. Я заклікаю Лукашэнку неадкладна вызваліць з турмы Уладзіміра Рубашэўскага і ўсіх палітвязняў».

Арыгінал артыкула на сайце "Ліберэка" (на ангельскай мове).

Пераклад на беларускую мову - БДПЧ.

Глядзiце таксама

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 кастрычніка 2024, 12:41
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 верасня 2024, 09:51
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 верасня 2024, 15:30
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 верасня 2024, 16:40
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці