Створана міжнародная платформа для Беларусі, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў чалавека

24 сакавіка 2021, 11:13
Створана міжнародная платформа для Беларусі, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў чалавека

Новая міжнародная платформа для Беларусі будзе садзейнічаць працы па прыцягненні да адказнасці вінаватых у сур'ёзных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

24 сакавіка 2021 года

Паколькі ў Беларусі з яе культурай беспакаранасці працягваюцца сур'ёзныя і беспрэцэдэнтныя парушэнні правоў чалавека, існуе вострая неабходнасць належным чынам сабраць і наладзіць бяспечнае захаванне сведчанняў і дакументацыі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

У сумеснай заяве 19 дзяржаў выказалі поўную падтрымку стварэнню "Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці", якая стартуе сёння ў мэтах выканання рэкамендацый, змешчаных ў дакладзе прафесара Бенедэка, дакладчыка ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ.

Міжнародная платформа для Беларусі будзе падтрымліваць бягучую працу беларускіх арганізацый па зборы, апрацоўцы, праверцы і захаванні інфармацыі, дакументацыі і доказаў сур'ёзных парушэнняў міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека, здзейсненых у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 г.і ў далейшы перыяд.

"Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці" - гэта сумесная праграма беларускіх і міжнародных грамадскіх арганізацый, якія маюць вялікі вопыт работы ў галіне дакументавання і расследавання катаванняў і іншых парушэнняў правоў чалавека.

Узначаліць міжнародную платформу для Беларусі Дацкі інстытут супраць катаванняў - DIGNITY - сумесна з брытанскай арганізацыяй REDRESS, Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі.

Генеральны дырэктар DIGNITY Расмус Гру Крыстэнсэн кажа:

"Шырокая падтрымка дзяржаў нашай грамадскай ініцыятывы па зборы, сістэматызацыі і захаванні доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі - гэта вялікі гонар для нас. Платформа будзе абапірацца на магутную бесперапынную працу адважных беларускіх праваабарончых арганізацый. Гэта будзе найважнейшая ініцыятыва па аднаўленню справядлівасці і спыненні беспакаранасці ў Беларусі".

Расмус Гру Крыстэнсэн дадае: "Спадзяюся, што гэтая ініцыятыва пракладзе шлях аналагічным платформам, створаным грамадскімі арганізацыямі пры падтрымцы дзяржаў, у іншых надзвычайных сітуацыях, дзе неабходна хуткае і сістэматычнае дакументаванне парушэнняў правоў чалавека".

Прафесар міжнароднага права Грацкага ўніверсітэта Вольфганг Бенедэк быў прызначаны дакладчыкам у рамках Маскоўскага механізму АБСЕ сямнаццаццю дзяржавамі-ўдзельніцамі АБСЕ, якія ініцыявалі Маскоўскі механізм АБСЕ ў верасні 2020 г.пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і шматлікіх заяў аб далейшым пагаршэнні сітуацыі з правамі чалавека ў гэтай краіне.

5 лістапада 2020 г. прафесар Бенедэк прадставіў свой даклад пастаяннаму Савету АБСЕ, дзе маецца мноства дакументаў аб сур'ёзных і беспрэцэдэнтных парушэннях міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека, здзейсненых беларускімі ўладамі да, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 г.

З дакладам, які змяшчае шматлікія рэкамендацыі, можна азнаёміцца тут.


Для дадатковай інфармацыі і каментароў можна звяртацца на электронны адрас presse@dignity.dk.

Сайт платформы: https://iapbelarus.org

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
07 ліпеня 2025, 14:01
«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
У межах 59 сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе выступіў Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
26 чэрвеня 2025, 13:46
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
Рэзалюцыя "Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны" была прынятая 24 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ.
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
16 чэрвеня 2025, 13:16
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
10 чэрвеня 2025, 12:31
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
На 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), якая штогод арганізуецца Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), разгледзелі пытанне пераследу працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці