«Сур’ёзныя рэпрэсіі ў дачыненні да абаронцаў правоў жанчын». Што сказаў КЛДЖ у сваіх рэкамендацыях Беларусі

04 сакавіка 2025, 08:31
«Сур’ёзныя рэпрэсіі ў дачыненні да абаронцаў правоў жанчын». Што сказаў КЛДЖ у сваіх рэкамендацыях Беларусі

Камітэт па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын вынес заключныя заўвагі паводле дзявятага перыядычнага дакладу Беларусі. Нагадаем, Камітэт разгледзеў дзявяты перыядычны даклад Беларусі як яе дзяржавы-ўдзельніцы (CEDAW/C/BLR/9) на сваіх 2124-м і 2125-м пасяджэннях 6 лютага 2025 года.

У рэкамендацыях Камітэт закрануў пытанні адсутнасці ў Беларусі ўсёабдымнага закона аб гендарнай роўнасці, антыдыскрымінацыйнага заканадаўства і Нацыянальнага праваабарончага інстытута, выказаўся аб сур'ёзных рэпрэсіях у дачыненні да абаронцаў правоў жанчын, палітычных актывістак і журналістак і аб бесчалавечных умовах утрымання пад вартай жанчын, а таксама заклікаў перагледзець крымінальныя справы і вызваліць усіх жанчын, што знаходзяцца ў зняволенні, чыё заключэнне ўяўляе непасрэдную пагрозу іх здароўю або жыццю, з гуманітарных меркаванняў.

"Вясна" распавядае аб асноўных галінах заклапочанасці камітэта ды яго рэкамендацыях.

Бачнасць Канвенцыі, Факультатыўнага пратаколу ды агульных рэкамендацый Камітэта

Камітэт выказаў занепакоенасць тым, што Канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын да гэтага часу не была непасрэдна ўжытая або згаданая ў судовых разглядах, а таксама адсутнічаюць даныя аб выпадках, калі жанчыны спасылаліся б на свае правы на недыскрымінацыю і роўнасць у адпаведнасці з палажэннямі Канвенцыі або адпаведным нацыянальным заканадаўствам.

"Гэта паказвае на нізкі ўзровень дасведчанасці сярод судовых органаў, юрыстаў і саміх жанчын аб правах жанчын, замацаваных у Канвенцыі, і працэдурах, прадугледжаных Факультатыўным пратаколам", — адзначыў Камітэт.

Камітэт рэкамендаваў Беларусі забяспечыць поўны пераклад Канвенцыі на ўсе нацыянальныя мовы, яе інтэграцыю ў нацыянальнае заканадаўства і актыўны ўжытак у судовай практыцы.

"Суддзі і юрысты павінны сістэматычна спасылацца на Канвенцыю ў адпаведных справах, а дзяржава-ўдзельніца павінна зрабіць канкрэтныя крокі для павышэння дасведчанасці грамадства, юрыдычных прафесіяналаў і саміх жанчын аб сваіх міжнародных абавязальніцтвах у галіне правоў жанчын".

Камітэт таксама рэкамендаваў наладзіць сістэматычны збор і публікацыю дезагрэгіраваных статыстычных даных аб судовых рашэннях паводле справаў, звязаных з дыскрымінацыяй жанчын, класіфікаваных паводле тыпу і выніку, а таксама просіць дзяржаву-ўдзельніцу ўключыць падрабязную інфармацыю аб такіх справах у наступны даклад і наступную перыядычную справаздачу.

Заканадаўчая база

Занепакоенасць Камітэта выклікала і тое, што Беларусь не інстытуцыяналізавала сістэматычны гендарны аналіз сваёй прававой сістэмы для забеспячэння яе поўнай адпаведнасці Канвенцыі:

"Распрацаваны дзяржавай-удзельніцай інструмент гендарнай экспертызы абмяжоўваецца эканамічным рэгуляваннем, а не ўжываецца комплексна ва ўсіх сферах права".

Камітэт рэкамендаваў дзяржаве-ўдзельніцы інстытуцыяналізаваць абавязковы гендарны аналіз, які забяспечвае сістэматычны перагляд усіх законапраектаў на прадмет іх уплыву на правы жанчын і гендарную роўнасць да іх прыняцця.

Ён таксама рэкамендуе дзяржаве-ўдзельніцы прыняць усёабдымны закон аб гендарнай роўнасці, які забяспечвае міжсектаральны падыход да прасоўвання роўнасці, а таксама адмяніць дыскрымінацыйныя палажэнні, такія як крыміналізацыя перадачы ВІЧ.

Акрамя таго, Камітэт рэкамендаваў дзяржаве-ўдзельніцы стварыць механізмы для маніторынгу і ацэнкі прагрэсу ў галіне ацэнкі гендарнага ўздзеяння.

Вызначэнне дыскрымінацыі

У беларускім заканадаўстве адсутнічае вызначэнне дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, якое ахоплівае як наўпроставую, так і ўскосную дыскрымінацыю ў дзяржаўных і прыватных сферах.

Таму Камітэт рэкамендаваў дзяржаве-ўдзельніцы прыняць усёабдымнае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства, якое спецыяльна забараняе ўсе формы дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын і дзяўчынак, уключна з наўпроставай і ўскоснай дыскрымінацыяй у дзяржаўных і прыватных сферах, а таксама перасякальныя формы дыскрымінацыі.

Доступ да правасуддзя

Глыбокую занепакоенасць Камітэта выклікала:

  • шырока распаўсюджаная і сістэматычная практыка адвольных арыштаў і затрыманняў, асабліва ў дачыненні да асоб, якія фактычна або меркавана выказваюць апазіцыю ўраду, з узмоцненым гвалтам у дачыненні да жанчын-праваабаронцаў, палітычных актывістак і апазіцыйных фігур, што кідаюць выклік патрыярхальным гендарным нормам, многія з якіх, згодна з паведамленнямі, спазналі катаванні, жорсткае абыходжанне і гендарна абумоўлены гвалт;

  • пачасціліся выпадкі завочных судовых працэсаў, а таксама адвольнае пазбаўленне грамадзянства і юрыдычных дакументаў у якасці формы палітычнай рэпрэсіі, асабліва ў дачыненні да жанчын, што ўспрымаюцца як дысідэнткі, уключна з праваабаронцамі, палітыкамі і актывісткамі ў выгнанні, што пазбаўляе іх доступу да правасуддзя і права на належную прававую працэдуру;

  • выкарыстанне законаў аб супрацьдзеянні экстрэмізму і тэрарызму для крыміналізацыі законнай праваабарончай дзейнасці і грамадзянскага актывізму, што непрапарцыйна закранае арганізацыі, якія выступаюць за правы жанчын і гендарную роўнасць, і тым самым яшчэ больш умацоўвае бар'еры на шляху жанчын да правасуддзя ў выпадках гендарнай дыскрымінацыі і гвалту;

  • адсутнасць незалежнасці судовай улады і сістэмныя перашкоды для справядлівых судовых разглядаў, уключна з пераследам, судовым пераследам, адвольным затрыманнем і пазбаўленнем ліцэнзій адвакатаў, якія працуюць па справах аб правах чалавека, падпарадкаванне прафесійнай калегіі адвакатаў Міністэрству юстыцыі і адсутнасць гендарна-адчувальнага юрыдычнага навучання, што прыводзіць да вынясення судовых рашэнняў з гендарнымі прадузятасцямі і сур'ёзна абмяжоўвае доступ жанчын да незалежнага юрыдычнага прадстаўніцтва, асабліва жанчын-праваабаронцаў і палітычных актывістак;

  • адсутнасць адказнасці за парушэнні правоў чалавека, што выяўляецца ў адсутнасці эфектыўнага расследавання і пераследу вінаватых, уціску механізмаў абскарджання, нежаданні дзяржавы-ўдзельніцы праводзіць прававыя і інстытуцыйныя рэформы і выхадзе з Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП) у 2023 годзе.

Таму Камітэт настойліва рэкамендаваў Беларусі:

  • перагледзець усе абвінавачванні супраць жанчын, якія былі незаконна або адвольна затрыманыя за ажыццяўленне сваіх свабод выказвання меркаванняў, асацыяцыі і сходаў або за выкананне сваіх законных функцый, а таксама спыніць і адмяніць любыя адміністрацыйныя або крымінальныя разборы, пачатыя ў сувязі з рэалізацыяй гэтых правоў;

  • гарантаваць права на справядлівы суд для ўсіх асоб, у тым ліку тых, хто знаходзіцца ў выгнанні, спыніўшы практыку завочных судовых разглядаў, аднавіўшы грамадзянства і юрыдычныя дакументы ўсім жанчынам, супраць якіх ужываліся палітычна матываваныя абвінавачванні, забяспечыўшы належнае апавяшчэнне аб прад'яўленых ім абвінавачваннях, доступ да незалежнага адваката па іх выбары, удзел у судовых разглядах і права на абскарджанне перад незалежным і бесстароннім судом, свабодным ад палітычнага ўмяшання, у адпаведнасці з міжнароднымі абавязальніцтвамі;

  • спыніць выкарыстанне законаў аб супрацьдзеянні экстрэмізму і тэрарызму супраць асоб, якія ажыццяўляюць свае законныя правы, такія як свабода выказвання меркаванняў, асацыяцыі і сходаў, або звязаных з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, асабліва тымі, якія выступаюць за гендарную роўнасць і правы жанчын;

  • умацаваць незалежнасць судовай сістэмы шляхам стварэння незалежнага і бесстаронняга працэсу акрэдытацыі адвакатаў для забеспячэння іх прафесіяналізму і аўтаноміі, спынення пераследу і судовага пераследу юрыдычных прафесіяналаў, а таксама навучання суддзяў, пракурораў і адвакатаў метадам гендарна-адчувальнага расследавання і допыту, забяспечваючы гарантыі справядлівага судовага разбору, асабліва для жанчын-праваабаронцаў і палітычных актывістак;

  • забяспечыць падсправаздачнасць за парушэнні правоў чалавека, аператыўна, бесстаронне і эфектыўна расследуючы, пераследуючы і караючы вінаватых, ствараючы незалежныя механізмы нагляду, гарантуючы пакрыццё шкоды ахвярам і аднаўляючы поўнае і значнае супрацоўніцтва з міжнароднымі праваабарончымі механізмамі, уключаючы паўторную ратыфікацыю Факультатыўнага пратаколу да МПГПП.

Нацыянальныя праваабарончыя інстытуты

Беларусь як дзяржава-ўдзельніца Канвенцыі прыняла рашэнне не ствараць незалежны нацыянальны праваабарончы інстытут (НПІ), які забяспечыў бы выкананне міжнародных абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека, палепшыў каардынацыю, прадаставіў бесстароннюю экспертызу і спрыяў узаемадзеянню з грамадзянскай супольнасцю, уключаючы жаночыя арганізацыі.

У сувязі з гэтым Камітэт рэкамендаваў Беларусі перагледзець рашэнне аб стварэнні незалежнага НПІ ў выразна пазначаныя тэрміны, у адпаведнасці з Парыжскімі Прынцыпамі, надзеленага шырокім мандатам у абароне правоў жанчын і прасоўванні іх правоў і гендарнай роўнасці, а таксама з забеспячэннем паўнавартаснага ўдзелу незалежных, плюралістычных арганізацый грамадзянскай супольнасці і з прыцягненнем тэхнічнай дапамогі ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў гэтым працэсе.

Грамадзянская супольнасць, у тым ліку абаронцы правоў жанчын

Занепакоенасць Камітэта выклікала:

  • Звужаецца прастора для дзейнасці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і яе актыўная роля ва ўціску праваабарончай дзейнасці, уключна з паведамленнямі аб сур'ёзных рэпрэсіях у дачыненні да абаронцаў правоў жанчын, палітычных актывістак і журналістак, такіх як незаконнае і адвольнае затрыманне, пераслед, цэнзура, узмоцненае назіранне, вымушанае выгнанне, гендарны гвалт і пагрозы, такія як пазбаўленне бацькоўскіх правоў, што прыраўноўваецца да злачынстваў супраць чалавечнасці;

  • Адсутнасць адказнасці за гэтыя дзеянні, што спрыяе культуры беспакаранасці і страху, перашкаджаючы свабодзе слова і прэсы;

  • Ліквідацыя НДА і абмежавальныя патрабаванні да рэгістрацыі НДА, а таксама крыміналізацыя незарэгістраваных або ліквідаваных арганізацый паводле расплывістых абвінавачванняў у экстрэмісцкай дзейнасці, што непрапарцыйна закранае арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія выступаюць за правы жанчын і аспрэчваюць патрыярхальныя гендарныя нормы;

  • Закон № 337-Z і прэзідэнцкі ўказ № 37, якія дазваляюць ужыванне сілы супрацоўнікамі сілавых структур супраць грамадзянскіх асоб, уключаючы жанчын, і якія прадстаўляюць імунітэт ад адказнасці за прычыненую шкоду, а таксама адсутнасць захадаў, якія забяспечваюць абарону грамадскай бяспекі і парадку ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека.

Таму Камітэт настойліва заклікаў Беларусь:

  • Забяспечыць, каб абаронцы правоў жанчын, палітычныя актывісткі, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці і журналісткі, якія знаходзяцца як у дзяржаве-ўдзельніцы, так і ў выгнанні, маглі свабодна выказваць сваё меркаванне і займацца праваабарончай дзейнасцю без пагроз пераследу, цэнзуры, гендарна-абумоўленых пагроз, палітычна матываваных пераследаў і адвольнага затрымання, а таксама адмяніць заканадаўчыя акты, якія неапраўдана абмяжоўваюць іх дзейнасць;

  • Неадкладна пачаць незалежныя, бесстароннія, эфектыўныя і празрыстыя расследаванні ўсіх паведамленняў аб парушэннях правоў чалавека, уключна з адвольнымі затрыманні, пераследам, цэнзурай і гендарным гвалтам у дачыненні да абаронцаў правоў жанчын, палітычных актывістак і журналістак; прыцягнуць вінаватых да адказнасці і забяспечыць эфектыўную абарону і пакрыццё шкоды ахвярам;

  • Перагледзець і ўнесці змены ў празмерныя абмежаванні на дзейнасць плюралістычных арганізацый грамадзянскай супольнасці, уключаючы артыкулы 361-1 і 361-4 Крымінальнага кодэкса, а таксама законы, якія рэгулююць рэгістрацыю і дзейнасць НДА, ліквідаваўшы ўсе неабгрунтаваныя бар'еры для працы арганізацый грамадзянскай супольнасці, асабліва тых, якія прасоўваюць правы жанчын і гендарную роўнасць;

  • Адмяніць палажэнні Закона № 337-Z і прэзідэнцкага ўказа № 37, якія дапускаюць безразборнае ўжыванне сілы супраць жанчын, дзяцей, уключна з жанчынамі і дзяўчаткамі з інваліднасцю, і забяспечыць, каб усе захады па падтрыманні грамадскай бяспекі і парадку былі прапарцыйныя і адпавядалі міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека.

Жанчыны ў зняволенні

Камітэт па-ранейшаму сур'ёзна занепакоены наступнымі пытаннямі:

  • паведамленнямі аб бесчалавечных умовах утрымання пад вартай жанчын, уключаючы перапоўненасць, дрэнную гігіену, неадэкватную медычную дапамогу і адвольныя карныя меры, такія як адзіночнае зняволенне, публічнае прыніжэнне і падбухторванне да боек сярод зняволеных, а таксама няздольнасцю дзяржавы-ўдзельніцы правесці змястоўныя расследавання;

  • Абмежаваны доступ жанчын-зняволеных да эфектыўнай і даступнай юрыдычнай дапамогі, уключаючы адмову ў канфідэнцыйных сустрэчах з адвакатамі, прымус да запісу ілжывых прызнанняў пад ціскам і ўтрыманне жанчын пад вартай без сувязі са знешнім светам без доступу да адваката;

  • Пастаянныя паведамленні аб гендарным гвалце, уключаючы сексуальны гвалт і жорсткае абыходжанне, у дачыненні да жанчын-зняволеных, беспакараныя;

  • Адсутнасць незалежных і канфідэнцыйных механізмаў падачы скаргаў;

  • Абавязковы характар прымусовай працы як крымінальнага пакарання без рэгулявання або гарантый справядлівага ўзнагароджання або захавання нормаў годнай працы;

  • Невыкананне дзяржавай-удзельніцай у поўным аб'ёме рэкамендацый наглядных органаў МАП і рэзалюцыі Міжнароднай канферэнцыі працы па Беларусі (чэрвень 2023 г.), уключаючы недастатковы доступ місіі МАП да месцаў утрымання пад вартай;
    працягваецца турэмнае зняволенне жанчын, арыштаваных у сувязі са справамі аб парушэнні правоў чалавека, такімі як ажыццяўленне імі права на свабоду выказвання меркаванняў, асацыяцыі і сходаў, або жанчын, звязаных з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, а таксама тых, чыё турэмнае зняволенне ўяўляе непасрэдную пагрозу іх здароўю або жыцця, без разгляду пытання аб вызваленні паводле гуманітарных меркаванняў.

Камітэт настойліва заклікаў Беларусь як дзяржаву-ўдзельніцу Канвенцыі:

  • прывесці ўмовы ўтрымання жанчын пад вартай у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі, уключаючы правілы арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якія тычацца абыходжання з жанчынамі-зняволенымі і захадаў пакарання для жанчын-правапарушальніц, не звязаных з пазбаўленнем волі (Бангкокскія правілы), і правесці эфектыўныя, аператыўныя і празрыстыя расследавання ўсіх зарэгістраваных выпадкаў смерці жанчын, якія ўтрымліваюцца пад вартай, з мая 2020 года;

  • Забяспечыць, каб затрыманыя жанчыны мелі эфектыўны, даступны і, пры неабходнасці, бясплатны доступ да юрыдычнай дапамогі, уключаючы прыватныя зносіны з адвакатам;

  • Адмяніць надгляды з распрананнем, якія праводзяцца ахоўнікамі супрацьлеглага полу, і забараніць усе формы зневажальнага годнасць абыходжання, уключна з інвазіўнымі асабістымі надглядамі ды іншымі відамі практыкі, якія ўяўляюць сабой прыніжэньне паводле прыкметы полу;

  • Стварыць канфідэнцыйны і эфектыўны механізм для прыёму скаргаў на сексуальны гвалт, забяспечыць падрыхтоўку супрацоўнікаў праваахоўных органаў па пытаннях абсалютнай забароны гвалту ў дачыненні да асуджаных жанчын і таго, як прымаць такія скаргі, і гарантаваць незалежнае расследаванне такіх скаргаў;

  • Адмяніць прымусовую працу як крымінальнае пакаранне і рэгуляваць добраахвотную працу гарантыямі справядлівага ўзнагароджання, бяспечных умоў працы і захавання нормаў годнай працы;

  • Цалкам выканаць рэкамендацыі наглядных органаў МАП і рэзалюцыю Міжнароднай канферэнцыі працы па Беларусі (чэрвень 2023 г.), уключаючы прыём місіі МАП з эфектыўным доступам да месцаў утрымання пад вартай;

  • Перагледзець крымінальныя справы і вызваліць усіх жанчын, якія знаходзяцца ў зняволенні, чыё заключэнне ўяўляе непасрэдную пагрозу іх здароўю або жыцця, паводле гуманітарных меркаванняў.

Іншыя тэмы

Таксама Камітэт выказаўся па тэмах: жанчыны, мір і бяспека, гендарныя стэрэатыпы, гендарны гвалт у адносінах да жанчын і дзяўчатак, гандаль людзьмі і эксплуатацыя прастытуцыі, удзел жанчын у палітычным і грамадскім жыцці, адукацыя і здароўе, эканамічныя і сацыяльныя льготы, занятасць жанчын і сексуальныя дамаганні на працоўным месцы, жанчыны ў сельскай мясцовасці, жанчыны-ўцякачкі, просьбіткі прытулку і мігранткі; лесбіянкі, бісексуалкі, трансгендэры ды інтэрсексуалкі; шлюб і сямейныя адносіны.

Глядзiце таксама

FIDH заклікала адмяніць прысуды праваабаронцам «Вясны» і неадкладна вызваліць іх
04 сакавіка 2025, 08:44
FIDH заклікала адмяніць прысуды праваабаронцам «Вясны» і неадкладна вызваліць іх
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) зноў заклікала да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і спынення пераследу ўсіх беларускіх праваабаронцаў.
«Рэпарцёры без межаў» падалі пазоў на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд
11 лютага 2025, 13:30
«Рэпарцёры без межаў» падалі пазоў на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд
Арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" (RSF) падала пазоў у Міжнародны крымінальны суд (МКС) з абвінавачаннем у злачынствах супраць чалавечнасці ў дачыненні да журналістаў у Беларусі.
«Няма закона аб гендарнай роўнасці». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
11 лютага 2025, 09:32
«Няма закона аб гендарнай роўнасці». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
Тут вы прачытаеце першую частку выступленняў (артыкулы з 1 па 6 Канвенцыі), у якой гаворыцца пра дыскрымінацыю ў адносінах да жанчын, гендарныя небесстароннасці, гандаль жанчынамі і эксплуатацыю прастытуцыі.
«Пытанні гендару — гэта праблема». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
11 лютага 2025, 09:24
«Пытанні гендару — гэта праблема». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
У ААН прайшло 2124-е пасяджэнне Камітэта па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (КЛДЖ, англ. CEDAW).

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці