Сустрэча ў ААН, прысвечаная ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі

22 сакавіка 2024, 10:25
Сустрэча ў ААН, прысвечаная ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі

У Жэневе 21 сакавіка ў межах 55-й сесіі Савета па правах чалавека адбыўся сайд-івэнт, які быў прысвечаны пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Яго арганізавала пастаяннае прадстаўніцтва Літвы пры ААН і падтрымала пастаяннае прадстаўніцтва Польшчы, а таксама іншыя дэмакратычныя краіны. У сайд-івэнце ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў і праваабарончых арганізацыяў: Крысціна Рыхтэр (Офіс Святланы Ціханоўскай), Кацярына Дзяйкала (БХК), Вікторыя Фёдарава ("Прававая ініцыятыва"), Канстанцін Старадубец ("Вясна").

zheneva_2024.jpegКрысціна Рыхтэр, Кацярына Дзяйкала, Віціс Юрконіс (Freedom House, Літва), Вікторыя Фёдарава і Канстанцін Старадубец

"Механізмы ААН вельмі важныя для барацьбы з безпакаранасцю за тыя шматлікія парушэнні, якія, паводле нядаўняга даклада УВКПЧ, "могуць уяўляць сабой злачынствы супраць чалавечнасці". Сайд-івент меў на мэце падтрымаць сумесныя намаганні па падаўжэнні паўнамоцтваў Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, а таксама спрыяць стварэнню незалежнага механізму падсправаздачнасці, які б абапіраўся на існуючы мандат УВКПЧ па Беларусі. Лёс мандатаў будзе вырашаны на галасаванні па рэзалюцыі, якое мае адбыцца напрыканцы 55-й сесіі КПЧ", — распавёў Канстанцін Старадубец.

У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел кіраўнік Freedom House у Літве Віціс Юрконіс, экспертка "Беларускага Хельсінскага Камітэта" Кацярына Дзяйкала, кіраўніца "Прававой Ініцыятывы" Вікторыя Фёдарава, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр. 

На сайд-івэнце Крысціна Рыхтэр падчас выступу сфакусавалася на тэме ўтрымання палітычных зняволеных у рэжыме інкамунікада. Яна звярнула ўвагу на тое, што Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка, Максім Знак, Марыя Калеснікава і Мікалай Статкевіч ужо год пазбаўленыя магчымасці перапіскі, доступу да адвакатаў і якаснай медыцынскай дапамогі. Рыхтэр падкрэсліла: тэрміновыя меры, прадпісаныя Камітэтам па правах чалавека ў абарону Ціханоўскага, Бабарыкі і Знака, ігнаруюцца. Дарадца заклікала міжнародную супольнасць выкарыстоўваць дыпламатычныя каналы для ціску на рэжым Лукашэнкі, каб дамагчыся для родных і блізкіх доступу да зняволеных, а таксама забяспечыць палітвязням рэалізацыю правоў на медыцынскую і прававую дапамогу.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

Глядзiце таксама

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 кастрычніка 2024, 12:41
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 верасня 2024, 09:51
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 верасня 2024, 15:30
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 верасня 2024, 16:40
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці