«Свет бачыць і шануе працу „Вясны“». Наталля Сацункевіч выступіла ў Цюрыхскім універсітэце

15 красавіка 2024, 10:55
«Свет бачыць і шануе працу „Вясны“». Наталля Сацункевіч выступіла ў Цюрыхскім універсітэце

Праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч выступіла на публічных лекцыях Цюрыхскага ўніверсітэта, якія ён арганізаваў сумесна з цэнтрам "Right Livelihood". Гэтыя лекцыі ладзяцца з удзелам лаўрэатаў міжнароднай узнагароды "Right Livelihood Award", вядомай як "Альтэрнатыўная Нобелеўская прэмія". Менавіта Алесь Бяляцкі і Праваабарончы цэнтр "Вясна" атрымалі гэтую прэмію ў 2020 годзе. Зараз жа лекцыі з лаўрэатамі ў Цюрыху праходзілі пад эгідай устойлівасці.

Наталля Сацункевіч як прадстаўніца "Вясны" выступіла з лекцыяй "Палітычныя рэпрэсіі як перашкода на шляху да дасягнення роўнасці". Панэль была праведзена разам з выкладчыцай універсітэта Ірынай Герасімовіч.

sustainability-now-viasna-2024-08.jpgНаталля Сацункевіч на выступе ў Цюрыхскім універсітэце. Фота: Right Livelihood Centre of the University of Zurich / Marina Menz

"У сваёй лекцыі я казала пра тое, што палітычныя рэпрэсіі — гэта перашкода для дасягнення роўнасці, — адзначае праваабаронца. — Я распавяла пра працу "Вясны", пра нашых арыштаваных калегаў, пра здароўе Алеся і Марфы Рабковай, пра тое, з якім ціскам яны сутыкаюцца. А таксама распавяла пра апошнія атакі ўладаў на "Вясну": гэта і затрыманні людзей, і публічныя прапагандысцкія абвінавачванні ў тым, што "Вясна" выкарыстоўвае людзей.

І на прыкладзе канкрэтных правоў, такіх як свабода выказвання меркавання і свабода мірных сходаў, роўнасці перад судом і свабода ад катаванняў, я распавяла, што ў Беларусі, напрыклад, нельга выказаць крытычнае меркаванне дзяржаве, а можна выказваць толькі пазітыўнае; пратэсныя акцыі праводзіць нельга, можна праводзіць толькі праўладныя, дзе нахвальваць рэжым Лукашэнкі. І яшчэ паказала працу нашых калегаў з БХК "Індэкс правоў чалавека", у якім яны цягам многіх гадоў у графіцы ацанілі правы чалавека. Там бачна, як падае роўнасць у сувязі з тым, што правы чалавека не выконваюцца. У нас там і так была невысокая ацэнка: менш за чатыры, а цяпер яна стала мінімальнай — адзінка. Гэта значыць, што ідэальная і бягучая сітуацыя ў краіне цалкам не маюць нічога агульнага паміж сабой".

sustainability-now-viasna-2024-12.jpgФота: Right Livelihood Centre of the University of Zurich / Marina Menz

На лекцыі былі і студэнты Цюрыхскага ўніверсітэта, і прадстаўнікі навуковай супольнасці, прафесарска-выкладчыцкага складу. Як адзначае праваабаронца, яны былі вельмі зацікаўленыя сітуацыяй у Беларусі.

"Свет бачыць і шануе працу "Вясны" і беларускіх праваабаронцаў. Вельмі шкада, што ў нас гэтай працы шмат — з парушэннем правоў чалавека, але паколькі яна ёсць і паколькі мы за яе ўзяліся, то яе трэба рабіць з усяе моцы", — распавяла Наталля Сацункевіч.

sustainability-now-viasna-2024-22.jpg

Публікацыя паводле сайту "Вясны"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 верасня 2024, 14:08
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці