Тлумачыць БХК: «Кантактная група» беларускага грамадства ў Радзе Еўропы

19 снежня 2022, 12:39
Тлумачыць БХК: «Кантактная група» беларускага грамадства ў Радзе Еўропы

Камітэт Міністраў Рады Еўропы 7 верасня 2022 года прыняў рашэнне аб стварэнні Кантактнай групы па супрацоўніцтве з беларускім грамадствам. Беларускі Хельсінкскі Камітэт адказвае на пытанні, што гэта і як дзейнічае.

Супрацоўніцтва з афіцыйнымі ўладамі краіны Рада Еўропы  спыніла у сакавіку 2022 года ў сувязі з суўдзелам беларускай дзяржавы ў ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Першая сустрэча групы адбылася 7 лістапада.

З боку Рады Еўропы ў кантактную групу ўвайшлі прадстаўнікі яго ключавых структур, у тым ліку ПАСЕ і Офіса камісара па правах чалавека. З беларускага боку - прадстаўнікі розных сектараў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку праваабаронцы, а таксама прадстаўнікі палітычных структур: Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага кабінета і Каардынацыйнай Рады.

Першачарговымі прыярытэтамі працы Групы сталі правы чалавека, СМІ і моладзь. Кантактная група плануе арганізаваць максімальна адкрыты партыцыпацыйны працэс для тых, хто падзяляе каштоўнасці правоў чалавека і дэмакратыі, а таксама зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Радай Еўропы.

 

Для чаго створана "кантактная група"?

Стварэнне "кантактнай групы" дазволіць беларускай грамадзянскай супольнасці працягнуць і развіць супрацоўніцтва з Радай Еўропы ў інтарэсах і на карысць беларусаў - нягледзячы на ​​тое, што супрацоўніцтва з афіцыйнымі ўладамі прыпыненае. Адна з ключавых магчымасцяў для грамадзянскай супольнасці, якую адкрывае стварэнне групы, - развіццё чалавечага патэнцыялу і распрацоўка рэформаў для трансфармацыі ды ўключэння беларускага грамадства ў еўрапейскую сістэму каштоўнасцяў (у тым ліку падрыхтоўка кадраў для новых інстытутаў).

Гэта дапаможа з максімальнай карысцю задзейнічаць еўрапейскі вопыт для падрыхтоўкі сучасных механізмаў кіравання і інстытутаў прававой дзяржавы, у тым ліку пазбегнуць памылак і няўдач на гэтым шляху. Вайна, разьвязаная Расіяй ва Ўкраіне, яшчэ больш актуалізуе неабходнасьць вырашэння гэтых задач.

Для Рады Еўропы такая форма супрацоўніцтва з'яўляецца абсалютна новай. Як і іншыя міжнародныя міжурадавыя арганізацыі, Раду Еўропы утвараюць дзяржавы, прадстаўленыя ў Савеце Еўропы сваімі ўрадамі. Аднак важна адзначыць, што першачарговай каштоўнасцю СЕ з'яўляецца прыцягненне грамадзянскай супольнасці да ўсіх працэсаў.

 

Рэкамендуем прачытаць: "Супрацоўніцтва з Радай Еўропы захавае ўзаемадзеянне з беларускім грамадствам, калі ўлады не гатовы выконваць еўрапейскія стандарты".

 

Што праваабарончыя арганізацыі чакаюць ад працы "кантактнай групы"?

Беларускія праваабаронцы прасоўваюць узаемадзеянне з Радай Еўропы ў рамках “кантактнай групы” па наступных кірунках:

1) Сумесны план дзеянняў для Беларусі. Стварэнне Радай Еўропы ў цесным партнёрстве з праваабаронцамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці нацыянальнага плана дзеянняў для рэалізацыі агульных мэт. Важная частка такога партнёрства – пацвярджэнне дэ-факта легітымнасці і суб'ектнасці беларускіх НДА, ліквідаваных у выніку рэпрэсій, якія прытым працягваюць сваю актыўнасць для дэмакратыі і правоў чалавека

2) Інфармаванне і ўключанасць Беларусі ў еўрапейскі кантэкст. Забеспячэнне інфармавання структур РЕ аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі (па прыкладу спецпрацэдур ААН), у тым ліку з нефармальных каналаў – для лепшага разумення Радай Еўропы і краінамі-ўдзельніцамі падзей, якія адбываюцца ў Беларусі, прыцягненне беларускіх праваабаронцаў і грамадскіх арганізацый у працэсы абмеркавання і развіцця дэмакратычных. інстытутаў - дзеля пераадолення ізаляванасці Беларусі і падрыхтоўкі інтэграцыі нашай краіны ў агульнаеўрапейскі кантэкст. Асаблівую актуальнасць гэтаму надае неабходнасць дамагацца вызвалення і захавання правоў палітвязняў і іншых актывістаў, якія пацярпелі ад беспрэцэдэнтных рэпрэсій рэжыму.

3) Экспертыза. Дапамога з боку Рады Еўропы ў распрацоўцы рэформ, прадастаўленне экспертызы ad hoc па распрацоўцы законапраектаў, экспертная падтрымка адукацыйных мерапрыемстваў, якія арганізуюцца і праводзяцца беларускімі грамадскімі арганізацыямі і дэмакратычнымі сіламі.

4) Асвета. Падтрымка адукацыйных і асветніцкіх праграм у кантэксце каштоўнасці правоў чалавека і дэмакратыі - як для беларускіх праваабаронцаў, так і для розных груп грамадзянскай супольнасці, асабліва тых, што скіраваныя да людзей, якія прыйшлі ў грамадзянскую актыўнасць у 2020 г. У рамках партнёрства неабходна распрацаваць і ажыццяўляць глыбокую інфармацыйна-адукацыйную праграму для жыхароў Беларусі - для пераадолення негатыўных эфектаў самаізаляцыі краіны і антызаходняй прапаганды. Такая праграма павінна ўключаць навучанне і цеснае ўзаемадзеянне з праваабаронцамі і грамадзянскай супольнасцю, з журналістамі і спецыялістамі па камунікацыі, з сацыёлагамі, а таксама стажыроўкі для маладых юрыстаў, журналістаў, прадстаўнікоў праваабарончых і маладзёжных грамадскіх арганізацый у структурах СЕ і краін-удзельніц для вывучэння іх практычнага досьведу і функцыянавання.

Гэтыя прапановы беларускія праваабаронцы абмеркавалі ў межах сваёй кааліцыі.

 

Як гэта мусіць працаваць?

Кантактная група пачала сваю працу з распрацоўкі механізмаў адкрытасці і прыцягнення структур грамадзянскай супольнасці, зацікаўленых у працы з СЕ па ўзгодненых напрамках.

Арыгінальны артыкул на сайце БХК

 

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
02 верасня 2025, 09:23
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе Respect-Protect-Fulfill.
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 жніўня 2025, 13:17
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
18 жніўня 2025, 12:08
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам.
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
18 жніўня 2025, 11:16
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
Беларуская правозащитная организация «Правовая инициатива» направила в Комитет ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин (CEDAW) официальное обращение с требованием начать расследование в соответствии со статьей 8 Факультативного протокола к Конвенции.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці