«Трэба рабіць больш». Праваабаронца «Вясны» выступіў на адкрыцці Асамблеі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

16 лістапада 2023, 10:07
«Трэба рабіць больш». Праваабаронца «Вясны» выступіў на адкрыцці Асамблеі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

У Брусэлі з 14 па 16 лістапада адбылася 15-ая штогадовая Асамблея Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. На мерапрыемстве сабраліся каля 250 прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці з Усходняга партнёрства і Еўрапейскага саюза для абмеркавання будучай формы шматбаковага супрацоўніцтва Усходняга партнёрства, ролі грамадзянскай супольнасці і спосабаў забеспячэння яе ўстойлівасці ў будучыні.

На адкрыцці Асамблеі выступіў праваабаронца "Вясны" Канстанцін Старадубец.

ПраваабаронцаПраваабаронца "Вясны" Канстанцін Старадубец на адкрыцці Асамблеі 14 лістапада 2023 года

"Праз чатыры тыдні на цырымоніі ў Осла Нарвежскі нобэлеўскі камітэт уручыць Прэмію міру. Аднак сёлетняя лаўрэатка, праваабаронца Наргіз Махамадзі не зможа атрымаць прэмію, паколькі знаходзіцца ў турме ў Іране. Не ўпершыню. На жаль, мы ўсе назіралі падобнае і летась, калі лідар "Вясны" Алесь Бяляцкі не змог прысутнічаць на цырымоніі па той жа прычыне. Ён па-ранейшаму ў зняволенні і, хутчэй за ўсё, застанецца там, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка. Гэта падобна на пэўную тэндэнцыю. Трывожную тэндэнцыю, мякка кажучы. Улічваючы жахлівыя ўмовы ў турмах у Іране і Беларусі, я баюся, што мы можам страціць гэтых мужных лідараў. Гэтак жа, як мы страцілі Азімжана Аскарава, які памёр у турме ў Кыргызстане ў 2020 годзе. Падобна, што тады было зроблена недастаткова. Відавочна, што і сёння трэба рабіць больш, бо актывісты грамадзянскай супольнасці працягваюць знаходзіцца за кратамі за сваю дзейнасць. Больш падтрымкі для сем'яў і арганізацый грамадзянскай супольнасці, больш салідарнасці, больш клопату. Але самае галоўнае, больш ціску на рэпрэсіўныя ўлады", — сказаў падчас адкрыцця Асамблеі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства праваабаронца "Вясны" Канстанцін Старадубец.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 кастрычніка 2024, 12:41
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 верасня 2024, 09:51
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 верасня 2024, 15:30
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 верасня 2024, 16:40
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці