«Вясна» звярнулася ў Працоўную групу ААН наконт палітзняволенай, якую асудзілі да калоніі за ўдзел у нядзельных акцыях

29 ліпеня 2024, 12:41
«Вясна» звярнулася ў Працоўную групу ААН наконт палітзняволенай, якую асудзілі да калоніі за ўдзел у нядзельных акцыях

Ілюстрацыйнае фота

Праваабарончы цэнтр "Вясна" накіраваў скаргу ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН у адносінах да 27-гадовай палітзняволенай, якую асудзілі да трох гадоў калоніі за ўдзел у нядзельных акцыях пратэсту ў 2020-м годзе.

Юрыстка Святлана Галаўнёва распавяла пра парушэнні па гэтай справе і сітуацыю з крымінальным пераследам паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.

Як адзначае юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва, крымінальная справа паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса — гэта паказальны выпадак пераследу за ажыццяўленне свабоды мірных сходаў, з якім сутыкнуліся тысячы беларусаў і беларусак, якія прынялі ўдзел у поствыбарных пратэстах у 2020 годзе.

У скарзе адзначылі, што беларускія ўлады, асудзіўшы дзяўчыну паводле арт. 342 КК, парушылі шэраг міжнародных нормаў. Па-першае, гэта наўпроставы пераслед за рэалізацыю свабоды мірных сходаў.

"Крымінальны пераслед удзельнікаў і ўдзельніц мірных сходаў з'яўляецца часткай палітыкі беларускіх уладаў па падаўленні грамадзянскай і палітычнай актыўнасці ў краіне. Мэтамі такіх пераследаў з'яўляюцца пакаранне за іншадумства ў форме вулічных пратэстаў і стрымліванне будучых акцый іншадумства як частка кампаніі гвалту і рэпрэсій. Гэтыя мэты не маюць ніякага дачынення да мэтам крымінальнай адказнасці і служаць толькі для падаўлення грамадзянскіх і палітычных свабоды, і адхілення ад палітычнай барацьбы апанентаў", — кажа юрыстка.

Таксама ўвагу Працоўнай групы звярнулі на тое, што дзяўчыну пасля затрымання паводле арт. 342 КК прымусілі запісаць так званае "пакаяльнае відэа". Гэта з'яўляецца парушэннем прэзумпцыі невінаватасці, права на гуманнае абыходжанне і свабоду ад катаванняў.

"Міліцыя масава прымушае затрыманых па палітычных матывах прызнаць сваю віну і прынесці прабачэнні на відэа, якія потым публікуюцца ў праўладных медыя і сацсетках. Гэта ўстояная практыка, якую падтрымліваюць улады Беларусі. Гэта дыскрэдытуе спробы ўладаў прадставіць утрыманне пад вартай палітзняволенай, як якое знаходзіцца ў межах прававога поля".

Акрамя гэтага, у скарзе пазначылі, што ўтрыманне палітзняволенай ў металічнай клетцы ў зале суда з'яўляецца парушэннем прэзумпцыі невінаватасці.

"На працягу ўсяго судовага працэсу палітзняволеная знаходзілася ў металічнай клетцы, што паказвала яе ў якасці небяспечнай злачынцы, хоць ёй не было прад'яўлена ніякіх абвінавачванняў у гвалтоўных дзеяннях. Пытанне аб яе ўтрыманні ў клетцы падчас судовага працэсу не разглядалася падчас судовага паседжання і ніяк не было абгрунтаванае ўладамі".

Святлана Галаўнёва адзначае, што пераслед паводле арт. 342 КК з'яўляецца яскравым складнікам шырокамаштабнага і сістэмнага пераследу грамадзянскай супольнасці, што з'яўляецца міжнародным злачынствам.

"З пункту гледжання міжнароднага права пазбаўленне чалавека волі за ўдзел у мірным сходзе – будзь то затрыманне на некалькі гадзін, адміністрацыйны арышт, ці пазбаўленне волі па крымінальным абвінавачанням – гэта заўсёды ўмяшальніцтва ў свабоду мірных сходаў. За тое, што чалавек паўдзельнічаў у пратэснай акцыі, яго нельга затрымліваць і, тым больш, крымінальна пераследваць.

Але па сёння ў Беларусі ўдзельнікаў і ўдзельніц мірных пратэстаў, якія адбыліся чатыры гады таму, усё яшчэ пераследуюць і працягваюць запужваць. Толькі за тое, што яны рэалізавалі сваё права на мірныя сходы, а таксама выказвала нязгоду з палітыкай дзейных уладаў і з незаконным утрыманнем улады Александра Лукашэнкі пасля пройгрышу выбараў".

Праваабарончы гайд "Вясны": як абскардзіць пазбаўленне волі ў ААН

Разам з юрысткай Праваабарончага цэнтру "Вясна" Святланай Галаўнёвай расказваем, як гэта зрабіць.

Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі з боку дзяржавы, звяртайцеся па дапамогу з абскарджаннем да Юрыдычнай службы "Вясны": @zvarot96 | zvarot@spring96.org

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
07 ліпеня 2025, 14:01
«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
У межах 59 сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе выступіў Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
26 чэрвеня 2025, 13:46
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
Рэзалюцыя "Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны" была прынятая 24 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ.
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
16 чэрвеня 2025, 13:16
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
10 чэрвеня 2025, 12:31
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
На 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), якая штогод арганізуецца Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), разгледзелі пытанне пераследу працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці