«Вясне» ўручаць ўзнагароду «Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі»

27 верасня 2022, 16:55
«Вясне» ўручаць ўзнагароду «Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі»

29 верасня ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы Фонд Клуні "За справядлівасць" і Фонд Форда правядуць першую ў гісторыі цырымонію ўручэння прэміі Албі, піша сайт "Вясны".

Названая ў гонар суддзі Албі Сакса, вядомага сваім гераічным імкненнем пакончыць з апартэідам ў Паўднёвай Афрыцы, Прэмія Албі будзе ўручацца мужным абаронцам справядлівасці, якія падвяргаюцца вялікай рызыцы за сваю дзейнасць.

"Мы лічым, што правасуддзя трэба дамагацца — яна не даецца проста так. Таму, калі журналістаў саджаюць за краты толькі за тое, што яны выконваюць сваю працу, мы спрабуем выцягнуць іх з турмы. Калі маладым дзяўчатам адмаўляюць у праве вучыцца, працаваць або выходзіць замуж, калі яны хочуць, мы дапамагаем ім змагацца за свае правы праз суд. Калі меншасці падвяргаюцца генацыду, мы дапамагаем ініцыяваць судовыя працэсы супраць злачынцаў", — выказаліся Джордж і Амаль Клуні, сузаснавальнікі фонду Клуні»за справядлівасць".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" апынуўся сярод лаўрэатаў прэміі. "Вясна" атрымае ўзнагароду "Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі" за бясстрашнае і прафесійнае дакументаванне парушэнняў правоў чалавека і абарону свабоды ў Беларусі. Некалькі прадстаўнікоў "Вясны" знаходзяцца за кратамі, а некаторыя былі вымушаныя бегчы з краіны з-за сваёй працы.

"Мы бачым, што напады на журналістаў, праваабаронцаў, жанчын, ЛГБТК і меншасці становяцца ўсё больш частымі ва ўсім свеце, пры гэтым адказнасць за іх практычна не надыходзіць. З дапамогай прэміі Албі мы спадзяемся прыцягнуць увагу да адважнай дзейнасці нашых лаўрэатаў і да найважнейшага значэння свабоды прэсы, права на пратэст і антыдыскрымінацыйных прынцыпаў у цэлым", — дадаў Дарэн Уокер, прэзідэнт Фонду Форда.

Мішэль Абама, Мэрыл Стрып, Оскар Айзек, Дуа Ліпа, Алоэ Блэк, Джон Олівер, Джулія Робертс, Надзя Мурад, Брус Спрынгсцін і Паці Скелфа — вось толькі нешматлікія з тых, хто пагадзіўся прыняць удзел у цэрэмініі і выступіць ад імя лаўрэатаў.

Місія Фонду Клуні заключаецца ў забеспячэнні правасуддзя для стварэння свету, дзе правы чалавека абароненыя і ніхто не стаіць вышэй за закон. Фонд працуе больш чым у 40 краінах, аказваючы бясплатную юрыдычную падтрымку ахвярам парушэнняў правоў чалавека. Мэта арганізацыі — абараніць тых, хто пераследуецца, і забяспечыць прыцягненне вінаватых да адказнасці, надаючы асаблівую ўвагу абароне жанчын, журналістаў, абаронцаў дэмакратыі і меншасцяў.

Артыкул з сайта "Вясны"

Глядзiце таксама

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 мая 2025, 09:20
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 мая 2025, 09:01
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 красавіка 2025, 12:53
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 красавіка 2025, 14:33
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці