Выступ ОМСТ на паседжанні Рады ААН па правах чалавека, прысвечаным Беларусі

05 кастрычніка 2021, 14:25
Выступ ОМСТ на паседжанні Рады ААН па правах чалавека, прысвечаным Беларусі

У Жэневе працягваецца 48-я сэсія Рады ААН па правах чалавека. 24 верасня адбылося паседжанне, цалкам прысвечанае Беларусі. Інтэрактыўны дыялог распачала Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет (галоўныя тэзісы тут); акрамя яе, выступалі прадстаўнікі дзяржаў і грамадзянскай супольнасці. Мы ўжо публікавалі заявы:

прадстаўніка Беларусі Юрыя Амбразевіча;

праваабарончых арганізацый ARTICLE 19, Access Now, IFEX, International Media Support Амерыканскага ПЭНу.

Дадаем выступ праваабарончай арганізацыі OMCT, які арганізацыя апублікавала на сваім сайце:

«У Беларусі працягваецца пераслед незалежных галасоў.

Толькі ў ліпені у кватэрах праваабаронцаў, журналістаў, актывістаў і ў офісах некамерцыйных арганізацый прайшло больш за 100 ператрусаў.

За апошнія некалькі месяцаў больш за 250 арганізацый былі пазбаўленыя рэгістрацыі, у тым ліку праваабарончыя арганізацыі LawTrend, Human Constanta і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Рэпрэсіі супраць незалежных СМІ працягваюцца: гэтым летам ператрусы і затрыманні былі накіраваны супраць “Нашай Нівы” і агенцтва навінаў БелаПАН.

Катаванні і іншыя сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека застаюцца не расследаванымі. У жніўні Дзяржаўны следчы камітэт адхіліў 680 скаргаў на катаванні, якія былі пададзеныя у жніўні 2020 года, сцвярджаючы, што заявы ілжывыя. На мінулым тыдні было спынена расследаванне забойства Рамана Бандарэнкі, мірнага пратэстоўцы, які загінуў пасля затрымання міліцыяй ў лістападзе 2020 года.

Мы заклікаем сябраў Рады ААН па правах чалавека заклікаць Беларусь неадкладна спыніць пераслед палітычных апанентаў, праваабаронцаў, адвакатаў і журналістаў; і правесці эфектыўнае расследаванне ўсіх заяў аб парушэнні правоў чалавека ў кантэксце мірных пратэстаў.

Мы заклікаем усе дзяржавы далучыцца да нашай заявы і патрабаваць вызвалення ўсіх адвольна затрыманых, у тым ліку нашых сямі калегаў, праваабаронцаў «Вясны», якія знаходзяцца ў зняволенні».

Арыгінал заявы на сайце OMCT (на англійскай мове).

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці