#WeStandBYyou: Новыя хросныя для беларускіх палітвязняў

21 сакавіка 2022, 10:18
#WeStandBYyou: Новыя хросныя для беларускіх палітвязняў

У межах кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou сімвалічныя "хросныя" з’явіліся ў палітвязняў Максіма Шатохіна, Дзмітрыя Наважылава, Алега Груздзіловіча, Уладзіміра Мацкевіча, Аляксандра Аграйцовіча, Юліі Сырых, Сафіі Малашэвіч, Марыі Успенскай, Андрэя Кузнечыка і Людмілы Волкавай. 

moritz_koerner.jpg

Морыц Кёрнер з'яўляецца членам групы Renew Europe Еўрапейскага парламента, а таксама ўваходзіць у Камітэт па грамадзянскіх свабодах, юстыцыі і ўнутраных справах. Ён стаў "хросным" Максіма Шатохіна і патрабуе:

«Недапушчальна, каб людзі, якія выступаюць за дэмакратыю і вяршэнства закона, пазбаўляліся права голасу. Я заклікаю неадкладна вызваліць Максіма Шатохіна — сямнаццацігадовага юнака, асуджанага на тры гады зняволення ў калоніі для непаўналетніх за масавыя беспарадкі пасля акцый пратэсту. Адвольныя і незаконныя затрыманні павінны быць спыненыя».

Мін Лі Марці з'яўляецца дэпутаткай Швейцарскага нацыянальнага савета і выдаўцом. Яна стала "хроснай" Дзмітрыя Наважылава і пракаментавала сваё рашэнне:

«Як журналістка і парламентарый, я прыхільніца шырокай разнастайнасці і свабоды прэсы і адданая дэмакратычным ідэалам. Жахліва, што мае калегі ў Беларусі падвяргаюцца крымінальнаму пераследу і апынаюцца ў турме за сваю палітычную і журналісцкую дзейнасць. Менавіта таму я стала хроснай майго калегі па прафесіі Дзмітрыя Наважылава, які ўжо шэсць месяцаў за кратамі па незразумелых абвінавачаннях. Я салідарная з ім і заклікаю беларускі рэжым неадкладна вызваліць Дзмітрыя Наважылава і ўсіх іншых палітычных зняволеных і паважаць свабоду прэсы! Я падтрымліваю ўсіх тых, хто мужна працуе дзеля дэмакратызацыі ў Беларусі і натхняе нас, дэмакратаў ва ўсім свеце».

adis_ahmetovic.jpg

Адыс Ахметавіч — дэпутат нямецкага Бундэстага і член камітэта па замежных справах. Ён узяў на сябе "хроснае бацькоўства" Алега Груздзіловіча і заявіў:

«Алег Груздзіловіч — адзін з многіх журналістаў, якія цягам некалькіх месяцаў нявінна сядзяць у турмах за рэпартажы пра палітычныя падзеі ў Беларусі. Упершыню ён быў затрыманы 16 ліпеня 2021 года падчас масавых ператрусаў у незалежных журналістаў Мінска і іншых гарадоў Беларусі, а ў снежні 2021 года ён быў узяты пад варту людзьмі ў масках пасля таго, як яны выламалі дзверы ў яго кватэру. Я вельмі занепакоены жорсткімі рэпрэсіямі супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі, прыгнётам свабоды слова, а таксама свабоды прэсы. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць Алега Груздзіловіча і забяспечыць свабоду прэсы, а таксама прызнаць права грамадзян на свабоду выказвання меркаванняў».

luise_amtsberg.png

Луіза Амтсберг — дэпутатка з Германіі і ўпаўнаважаная федэральнага ўрада па палітыцы ў галіне правоў чалавека і гуманітарнай дапамозе ў Федэральным міністэрстве замежных спраў. Яна стала "хроснай" палітвязня Уладзіміра Мацкевіча і заявіла:

«Мяне глыбока ўзрушыў лёс філосафа Уладзіміра Мацкевіча, які быў арыштаваны па палітычных прычынах [...] Я хацела б запэўніць яго ў сваёй падтрымцы і ўзяць на сябе абавязацельства павысіць дасведчанасць аб яго бядотным становішчы. Гэта павінна таксама паслужыць сігналам для ўсіх іншых палітычных зняволеных у Беларусі: мы перажываем за іх лёс і будзем працягваць дамагацца іх вызвалення. […]

Цяпер у Беларусі больш за 1000 палітычных актывістаў і актывістак, а таксама прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці знаходзяцца ў турмах за прыхільнасць свабодзе, дэмакратыі і правам чалавека, за прасоўванне свабоды і свабоды слова. Гэта, на жаль, занадта ясна паказвае ўзровень бязлітасных рэпрэсій, якія беларускі рэжым прымяняе да грамадзянскай супольнасці. Мірны ўдзел у палітычным жыцці і захаванне асноўных дэмакратычных правоў не можа быць злачынствам. Таму мы заклікаем вызваліць Уладзіміра Мацкевіча і ўсіх палітвязняў і будзем працягваць нашу актыўную падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі ў будучыні».

Валянцін Абель з'яўляецца дэпутатам Бундэстагу і стаў "хросным" бацькам Аляксандра Аграйцовіча. Ён заяўляе:

«Назіральнікі за выбарамі гуляюць незаменную ролю ў працэсе дэмакратычных выбараў. Бо дэмакратыя можа функцыянаваць толькі ў тым выпадку, калі выбары будуць сумленнымі і свабоднымі. Аляксандр Аграйцовіч быў назіральнікам на выбарах у Беларусі ў 2019 годзе і ўказаў выбарчай камісіі на фальсіфікацыі, а ў 2021 годзе ён быў арыштаваны за „паклёп“ і атрымаў два гады турмы. Аляксандр Аграйцовіч — адзін з многіх беларускіх палітвязняў. Я салідарны з тымі, хто выступае за дэмакратыю, вяршэнства закона і свабоду. Германія і ЕЗ павінны яшчэ больш рашуча выступіць у абарону палітвязняў і развіцця дэмакратычных структур у Беларусі».

krzysztof_smiszek.png

Кшыштаф Шмішак з'яўляецца дэпутатам польскага Сейма і камісіі па правах чалавека. Ён стаў "хросным" бацькам Юліі Сырых і заяўляе:

«У межах кампаніі #WeStandBYyou я вырашыў узяць на сябе клопат пра палітзняволеную Юлію Сырых. Пад падставай «фінансавання экстрэмісцкіх груповак» КДБ Беларусі арыштаваў яе за апазіцыйную дзейнасць. Юлія — заўсёды ўсмешлівая, рашучая жанчына, якая хоча дэмакратычных пераменаў у Беларусі. У паўсядзённым жыцці яна водзіць таксі і выхоўвае сына. З сённяшняга дня, як дэпутат, я буду старацца сачыць за яе справай і дамагацца яе вызвалення. Сёння наша салідарнасць з усімі ахвярамі рэжыму вельмі важная».

Рэнэ Рэпазі з'яўляецца дэпутатам Еўрапейскага парламента. Ён стаў "хросным" Сафіі Малашэвіч замест еўрадэпутаткі Эвяліны Гебхардт, якая сышла на пенсію. З нагоды дня нараджэння Сафіі 18 лютага ён абвясціў:

«З лета 2020 года ў Беларусі больш за 100 000 чалавек выходзілі на мірныя пратэсты, каб абараніць сваё права на свабодныя і дэмакратычныя выбары. […] Асабліва важную ролю ў пратэстах адыгралі жанчыны, у тым ліку Сафія Малашэвіч, якой на той момант было ўсяго 18 гадоў. […]

Як дэпутат Еўрапейскага парламента, я заклікаю адміністрацыю турмы ў Гомелі і ўрад Беларусі неадкладна спыніць бесчалавечнае адзіночнае заключэнне Сафіі Малашэвіч і неадкладна вызваліць яе і больш за 1000 палітычных зняволеных у Беларусі. Хай Сафія правядзе свой дзень нараджэння са сваёй сям'ёй».

Марыя Нільсан — дэпутатка шведскага парламента. Яна стала "хроснай" маці Марыі Успенскай, удавы Андрэя Зэльцэра, і заяўляе:

«Рэпрэсіі нелегітымнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі павінны спыніцца. Мужны народ Беларусі заслугоўвае жыць у вольнай і дэмакратычнай дзяржаве, дзе тое, хто павінен кіраваць краінай, вырашаецца шляхам свабодных і сумленных выбараў. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя, а Міжнародны суд павінен неадкладна адкрыць справу супраць Лукашэнкі. Яго месца ў турме, а не ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі».

lars_rohwer.jpeg

Ларс Ровер з'яўляецца дэпутатам нямецкага Бундэстага. Ён узяў на сябе "хроснае бацькоўства" Андрэя Кузнечыка, журналіста-фрылансера Радыё Свабода, і тлумачыць:

«Для мяне павага і захаванне правоў чалавека — цалкам натуральнае справа. Жахліва, што на нашым еўрапейскім кантыненце парушаюцца правы чалавека. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года людзі ў Беларусі выйшлі на вуліцы, каб выступіць супраць самавольства дзяржаўнай улады і за свабодныя выбары. У выніку незлічоная колькасць людзей апынуліся ў турме.

Адзін з іх — Андрэй Кузнечык, журналіст Радыё Свабода. Зразумела, ягоны арышт таксама палітычна матываваны і з'яўляецца яшчэ адным кавалачкам у пазле беларускай цэнзуры і падаўлення свабоды слова. Таму я заклікаю неадкладна вызваліць Андрэя Кузнечыка і ўсіх іншых палітычных зняволеных і нарэшце забяспечыць беларускаму народу яго дэмакратычныя правы!»

barbara_gysi.jpeg

Барбара Гізі — член Нацыянальнага савета Швейцарыі і былая "хросная" Наталлі Хершэ. Пасля вызвалення Хершэ, Гізі стала хроснай Людмілы Волкавай, члена прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, і заяўляе:

«Зноў і зноў актывістаў арыштоўваюць па нікчэмных падставах. Я стала "хроснай" Людмілы Волкавай і буду дамагацца яе вызвалення. Палітычнае мысленне і палітычная дзейнасць не злачынства, а дэмакратычнае права! #WeStandBYyou».


Нагадаем, 9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя “Libereco — Партнёрства за правы чалавека” распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека. Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага пераследу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэга #WeStandBYyou.

Пераклад на беларускую мову: ПЦ "Вясна"

Глядзiце таксама

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 кастрычніка 2024, 12:41
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 верасня 2024, 09:51
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 верасня 2024, 15:30
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 верасня 2024, 16:40
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці