Як абараняць сацыяльна-эканамічныя і культурныя правы з дапамогай дагаворных органаў ААН

16 кастрычніка 2019, 03:49
Як абараняць сацыяльна-эканамічныя і культурныя правы з дапамогай дагаворных органаў ААН

У Мінску адбылася канферэнцыя, прысвечаная абароне эканамічных, сацыяльных і культурных правоў праз праваабарончыя механізмы ААН. Канферэнцыю арганізавалі Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Беларускі Хельсінкскі Камітэт.

У 2020 годзе Беларусь будзе прэзентаваць перыядычны агляд у Камітэт ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Арганізацыі грамадзянскай супольнасці могуць падрыхтаваць альтэрнатыўную справаздачу. Мэтай канферэнцыі было падвысіць кампетэнцыю грамадзянскай супольнасці па абароне сацыяльна-эканамічных правоў, падрыхтоўцы і прасоўванні справаздач у дагаварныя органы ААН, у прыватнасці, у Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах.

 

Да ўдзелу запрашаліся тыя, хто працуе з правам на здароў’е, правам на працу, правам на адукацыю, правам на дастатковы ўзровень жыцця, з сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі правамі ўразлівых груп.

Алег Гулак і Дзмітый Чарных

Агулам у канферэнцыі прынялі ўдзел 47 чалавек з арганізацый, якія працуюць з рознымі сацыяльнымі, эканамічнымі і культурнымі правамі: адукацыйныя арганізацыі, экалагічныя, гендэрныя, незалежныя прафсаюзы і іншыя. Гэта былі як дзяржаўныя арганізацыі, напрыклад, РНПЦ псіхічнага здароўя, Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, так і НДА: Экадом, Тайм Акт, БХК і іншыя. Таксама ў канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці – з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Канферэнцыю адкрыла прамовай прадстаўніца ААН у Беларусі Ганна Таляронак, спецыялістка па прававых пытаннях у сферы развіцця.

Першы дзень удзельнікі слухалі лекцыі. Экспертамі выступілі:

Кацярына Дзяйкала, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, загадчыца кафедры міжнароднага права БДУ;

Марыя Вірджынія Брас Гомес, старэйшы саветнік па сацыяльнай палітыцы Міністэрства салідарнасці і сацыяльнай салідарнасці, Партугалія;

Сандра Эпал-Ратхен, Franciscans International;

Дзмітрый Чарных, каардынатар прававых праграм РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”;

Сяргей Драздоўскі, дырэктар ППУ “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”.

Таксама ў першы дзень канферэнцыі Беларускі Хельсінкскі Камітэт прэзентаваў вынікі праекту, супольнага з Беларускім домам правоў чалавека: стварэнне рэсурсу аб правах чалавека для юрыстаў і менеджэраў НДА.

На другі дзень удзельнікі падзяліліся на тры групы па прынцыпе права, якое абаранялі: права на здароўе, права на працу, права на адукацыю, і працавалі пад кіраўніцтвам мадэратараў. Менавіта, яны фармулявалі праблемы, якія ёсць у рэалізацыі пэўнага права, і стваралі рэкамендацыі, што трэба змяніць. За ўзор рэкамендацый бралі мадэль альтэрнатыўнай справаздачы ў дагаворныя органы ААН.

 

Пасля супольнай працы групы прэзентавалі вынікі для ўсёй аўдыторыі і абмяркоўвалі напрацоўкі ў шырокім коле, у тым ліку, атрымлівалі зваротную сувязь ад мадэратара канферэнцыі Алега Гулака.

 

Апрача гэтага, сустрэча стала добрай магчымасцю абмяняцца досведам выкарыстання механізмаў дагаворных органаў ААН з калегамі з розных арганізацый.

Глядзiце таксама

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 мая 2025, 09:20
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 мая 2025, 09:01
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 красавіка 2025, 12:53
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 красавіка 2025, 14:33
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці