«Як найменей 100 000 чалавек схаваліся за мяжой». Выйшаў даклад УВКПЧ ААН пра сітуацыю ў Беларусі

21 сакавіка 2023, 17:10
«Як найменей 100 000 чалавек схаваліся за мяжой». Выйшаў даклад УВКПЧ ААН пра сітуацыю ў Беларусі

Пабачыў свет даклад Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека "Стан правоў чалавека ў Беларусі на парозе прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх". Даклад робіць выснову: ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што ў Беларусі адбываліся і адбываюцца сістэматычныя, масавыя і грубыя парушэнні правоў чалавека, а некаторыя з парушэнняў могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці.

"Вясна" коратка пераказвае змест дакладу.

Даклад прадстаўлены ў выкананне рэзалюцыі 49/26 Савета па правах чалавека і ў межах 52-й сесіі ААН, якая праходзіць цяпер у Жэневе (27 лютага – 31 сакавіка 2023 года). Даклад ахоплівае падзеі ў Беларусі з 1 траўня 2020 года на парозе прэзідэнцкіх выбараў 2020 года па 31 снежня 2022 года і заснаваны на дэтальным аналізе 207 гутарак з ахвярамі і сведкамі, прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацый, журналістамі, адвакатамі і медыцынскімі працаўнікамі. У дакладзе наступныя тэмы:

  • Неапраўданае і несуразмернае прымяненне сілы

  • Катаванні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя ці зневажальныя годнасць віды абыходжання і пакарання

  • Адвольныя арышты і затрыманні

  • Права на належную законную працэдуру і справядлівы судовы разбор

  • Свабода слова, мірных сходаў і асацыяцый

  • Сексуальны і гендарны гвалт

  • Разлучэнне з дзецьмі і неправамернае ўмяшанне ў сямейнае жыццё

  • Выгнанне

"Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі не менш за 100 000 чалавек укрыліся за мяжой. Людзі былі вымушаныя пакінуць краіну і не маглі бяспечна вярнуцца праз пагрозы адвольнага затрымання, жорсткага абыходжання, а таксама парушэнняў эканамічных, сацыяльных і культурных правоў. Такое перамяшчэнне непасрэдна звязанае з палітыкай і практыкай кіраўніцтва Беларусі, у тым ліку з масавым падаўленнем іншадумства і наўмысна створанай атмасферай варожасці, якая перашкаджае бяспечнаму вяртанню", — гаворыцца ў дакладзе пра выгнанне.

Даклад таксама згадвае Канстытуцыйныя папраўкі, унесеныя ў 2022 годзе, якія прадугледжваюць магчымасць спынення грамадзянства. А таксама закон, які дазваляе пазбавіць грамадзянства асобу, асуджаную за "ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці альбо прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь".

"Публічныя заявы прэзідэнта і міністра ўнутраных спраў пацвярджаюць, што закон скіраваны супраць тых, хто «збег і прычыняе шкоду краіне»", — спасылаюцца на выказванні ўладаў дакладчыкі.

Таксама адзначаецца, што Канстытуцыя Беларусі захоўвае смяротнае пакаранне, значна пашыраючы сферу дзеяння Крымінальнага кодэкса.

"Цяпер смяротнае пакаранне можа быць вынесена за злачынствы, не звязаныя з наўмысным забойствам, у парушэнне мінімальных міжнародных стандартаў прымянення смяротнага пакарання, якія абмяжоўваюць яе найбольш цяжкімі злачынствамі, звязанымі з наўмысным забойствам".

Сярод вынікаў даклада прагучала і тое, што некаторыя з парушэнняў у Беларусі "могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці".

З поўнай версіяй даклада і вынесенымі рэкамендацыямі вы можаце азнаёміцца на сайце "Вясны".

Глядзiце таксама

Беларускі Хельсінкскі Камітэт выступіў на 55-й сесіі Рады па правах чалавека
27 сакавіка 2024, 09:12
Беларускі Хельсінкскі Камітэт выступіў на 55-й сесіі Рады па правах чалавека
Фокус міжнароднай адвакацыі – вызваленне палітычных зняволеных і прарыў рэжыму incommunicado, стварэнне незалежнага механізму падсправаздачнасці для прасоўвання расследавання з боку УВКПЧ сітуацыі ў Беларусі і працяг мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі.
Доклад УВКПЧ: содержание в состоянии инкоммуникадо может быть приравнено к насильственному исчезновению
23 сакавіка 2024, 14:53
Доклад УВКПЧ: содержание в состоянии инкоммуникадо может быть приравнено к насильственному исчезновению
Вышла неотредактированная версия Доклада Верховного комиссара ООН по правам человека «Ситуация с правами человека в Беларуси в преддверии президентских выборов 2020 года и после них». Комментирует проект «Право на защиту».
Доклад по Беларуси обсудили на сессии Совета по правам человека. Беларусь: политических заключенных в стране нет
23 сакавіка 2024, 14:42
Доклад по Беларуси обсудили на сессии Совета по правам человека. Беларусь: политических заключенных в стране нет
20 марта 2024 года прошло 36-ое заседание 55ой очередной сессии Совета по правам человека. О нем рассказывает проект «Право на защиту».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці