Як жыве беларуская незалежная журналістыка? Адказвае наместнік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі

25 верасня 2023, 08:15
Як жыве беларуская незалежная журналістыка? Адказвае наместнік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі

Крыніца: Радыё Рацыя

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі распавёў на «Радыё Рацыя» пра беларускую незалежную журналістыку.  Размова пачалася з конкурсу «Вольнае слова», на мінулым тыдні падводзіліся ягоныя вынікі.

Барыс Гарэцкі Фота: БАЖ

РР: Ці прыпыняўся гэты конкурс на часы, крытычныя для беларускай журналістыкі ў 2021 – 2022 гадах?

Барыс Гарэцкі: Адзін год выпаў з конкурсу, бо якраз гэта быў год, калі не зразумела было, што рабіць з “экстрэмізмам”. Калі частка медыя была ўжо “экстрэмісцкімі фармаваннямі”, а другая – не. За 2021 год мы не ўручалі ўзнагародаў.

Зараз гэта былі ўзнагароды за тэкст, напісаны ў 2022 годзе. Сёлета для нас было таксама вялікім выклікам, таму што мы не хочам рабіць конкурс эмігранцкім. Хоць, на жаль, па зразумелых прычынах конкурс будзе дрэйфаваць у гэты бок проста таму, што людзі ўнутры Беларусі пабойваюцца дасылаць матэрыялы на конкурс.

Мы падстрахаваліся, і таму конкурс сёлета праводзіла Еўрапейская федэрацыя журналістаў афіцыйна, каб не быць павязанымі з “экстрэмісцкім фармаваннем”. Але ў любым выпадку, людзі ўнутры краіны пачынаюць менш тэкстаў дасылаць. Можа гэта звязана і з тым, што фізічна журналістаў, працуючых у Беларусі, значна менш, чым у эміграцыі.

Што тычыцца новай хвалі, тых, хто выехаў, тут якраз ёсць рост, ёсць пэўны пазітыў. Конкурс паказаў, што незалежныя медыя працягваюць рабіць класныя тэксты. Адзінае, што зараз мы жывем у час, калі, напэўна, людзі менш схільныя падаваць свае матэрыялы на конкурсы. Але конкурс мусіць захоўвацца як стандарт, як высокі паказчык журналістыкі. І таму мы думаем яго працягваць у наступным годзе разам з Еўрапейскай федэрацыяй журналістаў.

Цалкам гутарку слухайце ТУТ

Глядзiце таксама

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
14 красавіка 2025, 13:55
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
В январе 2025 года ситуация в сфере свободы ассоциации соответствовала общей ситуации с реализацией прав человека в стране — репрессии ужесточились на фоне так называемого избирательного процесса.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці