Яшчэ дзевяць еўрапейскіх парламентарыяў далучыліся да кампаніі #WeStandBYyou

09 мая 2022, 09:07
Яшчэ дзевяць еўрапейскіх парламентарыяў далучыліся да кампаніі #WeStandBYyou

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, сімвалічныя “хросныя” з’явіліся ў палітвязняў Максіма Імхавіка, Сяргея Сацука, Вольгі Класкоўскай, Юрыя Чудзіновіча, Паўла Вінаградава, Андрэя Пагерылы і Івана Андрушойця. Яшчэ два дэпутата перанялі абавязкі "хросных" у сваіх калегаў і працягнулі апекаваць палітзняволеных Дэвіда Масціцкага і Дзмітрыя Кубарава, піша "Вясна".

Тыль Штэфен з'яўляецца дэпутатам нямецкага Бундэстага і Камітэта па прававых пытаннях. Ён пераняў абавязкі “хроснага” Дэвіда Масціцкага ад былога дэпутата Аляксандра Краўса і заяўляе:

«Дэвід Масціцкі будзе знаходзіцца за кратамі да кастрычніка 2025 года, бо выйшаў на вуліцу за сваё права голасу і за дэмакратыю. Цяпер яго пратэст аддзяляе яго ад сям'і і дзіцяці. Палітвязні — гэта недапушчальна. Мы павінны аб'яднацца. Таму я далучаюся да Аляксандра Краўса, былога дэпутата нямецкага Бундэстага і папярэдняга “хроснага бацькі”, у патрабаванні неадкладнага вызвалення Дэвіда Масціцкага».

Аляксандр Бурнет — член парламента Шатландыі і Камітэта па эканоміцы і справядлівай працы. Ён стаў “хросным” Максіма Імхавіка і кажа:

«Зняволенне Максіма, як і сотні іншых, якія таксама сядзяць за кратамі ў Беларусі, жахлівае, і я маю гонар далучыцца да закліку да яго вызвалення. Максім усяго толькі падлетак, і недапушчальна, каб яго трымалі ў турме.

Разам з іншымі абранымі прадстаўнікамі ў Шатландыі і па ўсёй Еўропе я выступаю супраць падаўлення таго, што адбываецца, і заклікаю беларускі ўрад паважаць правы чалавека беларускага народа і вызваліць тых, хто быў незаконна затрыманы».

Сванцье Міхаэльсэн з'яўляецца дэпутаткай нямецкага Бундэстагу і стала “хроснай” Сяргея Сацука. Яна заяўляе:

«Я падтрымліваю кампанію салідарнасці #WeStandBYyou праваабарончай арганізацыі Libereco – Partnership for Human Rights і асабіста хачу стаць “хроснай” Сяргея Сацука. Сацук — журналіст і галоўны рэдактар беларускага інтэрнэт-выдання. Ён быў арыштаваны 8 снежня 2021 года і з таго часу зноў знаходзіцца ў СІЗА. Сяргей Сацук — адзін з больш чым 1000 палітвязняў Беларусі. Я рашуча ўстаю на яго бок і заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць Сяргея Сацука і ўсіх астатніх вязняў!»

beate_walter-rosenheimer.jpg

Беатэ Вальтэр-Розенхаймер з'яўляецца дэпутаткай нямецкага Бундэстага, яна стала “хроснай” Вольгі Класкоўскай. Яна заяўляе:

«Вольга Класкоўская была арыштаваная ў Мінску 14 кастрычніка 2020 года, а затым асуджаная на два з паловай гады пазбаўлення волі на паказальным працэсе. Мы патрабуем яе неадкладнага вызвалення! Спадарыня Класкоўская пратэставала супраць фіктыўных выбараў беларускага дыктатара Лукашэнкі. Выказванне ўласнага меркавання, крытыка кіраўнікоў і пратэст за правы чалавека ніколі не павінны быць пакаранымі! Пад аўтакратычным кіраўніцтвам Лукашэнкі зневажаюцца дэмакратычныя каштоўнасці і прызнаныя ва ўсім свеце асноўныя правы. Выступаюць супраць беларускага сілавога апарата пратэстоўцы і журналісты, такія як спадарыня Класкоўская, праяўляюць вялікую адвагу. Мы падтрымліваем беларускіх актывістаў і патрабуем вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі!»

Янік Буры, дэпутат нямецкага Бундэстагу

Дэпутат нямецкага Бундэстага і камітэта па справах Еўрапейскага саюза Янік Буры, пасля таго, як яго першы “хроснік” Андрэй Аўдзееў быў вызвалены ў сакавіку 2022 года, стаў “хросным” Юрыя Чудзіновіча і заявіў:

«Я ганаруся тым, што стаў “хросным бацькам” Юрыя Чудзіновіча, які быў затрыманы ў ліпені 2021 года. Больш, чым калі-небудзь, мы, палітыкі, павінны падтрымліваць палітычных зняволеных. Салідарнасць — гэта ключавое слова, і ў першую чаргу мы павінны праявіць сваю салідарнасць з усімі, хто мае мужнасць змагацца за свабоду, справядлівасць і дэмакратычныя каштоўнасці. З кампаніяй #WeStandBYyou я заклікаю Лукашэнку неадкладна вызваліць Юрыя Чудзіновіча і ўсіх палітычных зняволеных без усялякіх умоваў».

Енс Тойтрын — дэпутат нямецкага Бундэстага. Прымаючы “хроснае бацькоўства” Паўла Вінаградава, ён патрабаваў:

«Права на свабоду меркаванняў і іх выказванне з'яўляецца ўніверсальным правам чалавека і асновай для дэмакратычных і свабодных грамадстваў. Рознагалоссі ў меркаваннях — гэта не парушэнне суіснавання, а частка дэмакратыі.
Баязлівыя аўтакраты, такія як Лукашэнка і Пуцін, баяцца крытычных меркаванняў і незалежных справаздачаў. Яны ведаюць, што іх аўтакратычная сістэма слабейшая за імкненне да свабоды і вяршэнства закона. Іх бесчалавечны пераслед іншадумства з'яўляецца выразам іх уласнай слабасці. Я падтрымліваю Паўла Вінаградава і беларускіх журналістаў, актывістаў і свабодалюбных людзей, якія апынуліся пад пераследам. Сваёй барацьбой супраць жорсткіх дзеянняў рэжыму Лукашэнкі яны заслугоўваюць нашай увагі».

alexandra_louis.png

Юрыстка і дэпутатка Аляксандра Луі — першая прадстаўніца французскага парламента, якая ўдзельнічае ў кампаніі #WeStandBYyou. Яна з'яўляецца прадстаўніком партыі Agir у Нацыянальнай асамблеі і членам юрыдычнай камісіі. Аляксандра Луі стала “хроснай” Андрэя Пагерылы і каментуе сваё рашэнне:

«Для мяне вялікі гонар быць “хроснай маці” Андрэя Пагерылы. Мне выпалі гонар і шчасце жыць у прававой дзяржаве, і я лічу сваім абавязкам абараняць яе каштоўнасці. У гэтай дэкларацыі я хачу выказаць сваю непахісную падтрымку справе спадара Пагерылы і ўсім палітвязням. Спадара Пагерылу абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе толькі за тое, што ён проста ўдзельнічаў у дэманстрацыі; ён дагэтуль чакае суду. Я выступаю супраць усіх неправамерных арыштаў беларускіх грамадзян».

Табеа Рёснер, дэпутатка Альянсу 90/Зялёных у нямецкім Бундэстагу, ужо была “хроснай маці” былога палітвязня Аляксея Караткова, які з тых часоў быў вызвалены. Цяпер яна прымае ролю “хроснай” Дзмітрыя Кубарава ад былога парламентарыя Матэрна фон Маршала і заяўляе:

«У Беларусі людзі змагаюцца за дэмакратыю, свабоду і павагу да ўсеагульных правоў чалавека. На працягу многіх гадоў рэжым Лукашэнкі распраўляўся з імі. Колькасць палітвязняў няўхільна расце. Патрабуецца велізарная мужнасць, каб выйсці на вуліцу і выказаць сваё меркаванне. Адным з такіх мужных людзей з'яўляецца Дзмітрый Кубараў, які несправядліва знаходзіцца за кратамі больш за восем месяцаў і я буду падтрымліваць яго з поўнай салідарнасцю. Па гэтай прычыне я пагадзілася стаць яго палітычнай “хроснай”. Ад імя ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі і ва ўсім свеце я заклікаю да яго вызвалення».

max_lucks.jpg

Макс Лакс, таксама дэпутат нямецкага Бундэстагу ад Альянсу 90/Зялёных, ужо быў “хросным” Івана Комара, палітвязня, які ўжо выйшаў на волю, а цяпер стаў “хросным бацькам” Івана Андрушойця. Яго пасланне гучыць так:

«Я рашуча асуджаю палітычна матываванае зняволенне актывістаў у Беларусі. Дзеянні спадара Андрушойця падпадаюць пад права на свабоду сходаў і свабоду выказвання меркаванняў. Калі б судовы працэс праводзіўся ў адпаведнасці з вяршэнствам закона, ён ніколі б не ўтрымліваўся ў папярэднім зняволенні так доўга і не быў бы асуджаны. Я пацвярджаю сваю велізарную салідарнасць з беларускай грамадзянскай супольнасцю і заклікаю вызваліць Івана Андрушойця і ўсіх іншых палітычных зняволеных».


Нагадаем, 9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя “Libereco — Партнёрства за правы чалавека” распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека. Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага пераследу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэга #WeStandBYyou.

Арыгінал артыкула (на ангельскай мове) на сайце Ліберэка

Пераклад на беларускую мову: ПЦ "Вясна"

Глядзiце таксама

«Репортеры без границ» призывают европейские страны увеличить поддержку белорусских СМИ в изгнании
15 красавіка 2024, 12:41
«Репортеры без границ» призывают европейские страны увеличить поддержку белорусских СМИ в изгнании
Белорусские журналисты, оказавшиеся в изгнании в Европе, сталкиваются с экономическими проблемами, которые угрожают выживанию их СМИ, говорится в докладе аналитического центра для профессионалов СМИ The Fix, и созданного организацией «Репортеры без границ» (RSF) фонда поддержки журналистики в изгнании JX Fund.
КПЧ ААН зарэгістраваў індывідуальны зварот супраць Беларусі экс-палітвязня Змітра Фурманава
15 красавіка 2024, 11:23
КПЧ ААН зарэгістраваў індывідуальны зварот супраць Беларусі экс-палітвязня Змітра Фурманава
Былы палітзняволены Зміцер Фурманаў падаў індывідуальны зварот супраць Беларусі ў Камітэт па правах чалавека ААН.
Прадстаўнікі журналісцкіх арганізацый Афрыкі запатрабавалі вызвалення беларускіх калег
15 красавіка 2024, 11:05
Прадстаўнікі журналісцкіх арганізацый Афрыкі запатрабавалі вызвалення беларускіх калег
Прадстаўнікі кантынентальнай сеткі AFEX па свабодзе слова і правах медыя ў Афрыцы далучыліся да Марафону салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі.
Працягнуты мандат Спэцыяльнага дакладчыка аб стане правоў чалавека ў Беларусі і створаны ворган рассьледаваньня парушэньняў правоў чалавека
10 красавіка 2024, 08:52
Працягнуты мандат Спэцыяльнага дакладчыка аб стане правоў чалавека ў Беларусі і створаны ворган рассьледаваньня парушэньняў правоў чалавека
Рада па правах чалавека (РПЧ) ААН 4 красавіка на пасяджэнні 55-й сесіі ў Жэневе прыняла рэзалюцыю, якой працягнуа мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці