Яшчэ восем еўрапейскіх парламентарыяў сталі сімвалічнымі хроснымі бацькамі беларускіх палітвязняў

31 кастрычніка 2022, 11:37
Яшчэ восем еўрапейскіх парламентарыяў сталі сімвалічнымі хроснымі бацькамі беларускіх палітвязняў

Яшчэ восем еўрапейскіх парламентарыяў прымаюць удзел у кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”. Сімвалічныя “хросныя” з’явіліся ў палітзняволеных Станіслава Філімонава, Іллі Туркова, Яны Пінчук, Васіля Бераснева, Наталлі Нікіцінай, Юрыя Ганцарэвіча, Сяргея Плоніса, а таксама жонкі блогера Ігара Лосіка — Дар'і, піша "Вясна".

Стэфані Эфнер, дэпутатка нямецкага Бундэстагу, стала “хроснай” Станіслава Філімонава. Вось што яна кажа:

“Пасля больш чым за паўгода вайны супраць мірнага насельніцтва Украіны мы назіраем гуманітарную катастрофу ў цэнтры Еўропы, якая адбываецца на вачах усяго свету. Я асабліва захапляюся адважнымі людзьмі, якія супрацьстаяць тыраніі Пуціна, як ва Украіне, так і ўнутры Расіі, а таксама ў Беларусі і іншых дзяржавах. Кіраўнікі Расіі і Беларусі выкарыстоўвалі самыя жорсткія сродкі, каб падавіць нарастаючы дэмакратычны рух, нават перад вайной. Людзей адвольна арыштоўваюць і саджаюць у турмы за мірны пратэст супраць рэпрэсій і дзеля пашырэння свабоды. Адзін з арыштаваных — асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі 23-гадовы Станіслаў Філімонаў, які знаходзіцца за кратамі з траўня 2021 года. Праз кампанію Libereco я стала яго “хроснай маці”. Дзеля яго і тысяч зняволеных у Беларусі і Расіі я заклікаю нас і нашых еўрапейскіх саюзнікаў аб'яднацца супраць гэтых рэжымаў і дамагацца неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў! Без павагі да правоў чалавека трывалы мір у Еўропе не існуе”.

Нямецкі дэпутат Андрэас Мэльтрэтэр, які ўзяў на сябе ролю “хроснага” Іллі Туркова, заяўляе:

“Ілля Туркоў, я з табой! Ілля Туркоў скарыстаўся сваім правам на свабоду сходаў і слова, і — як і многія іншыя — быў арыштаваны і заключаны ў турму. Пратэстоўцы ў Беларусі патрабуюць таго, што мы часта ўспрымаем як належнае: свабодных выбараў, правоў чалавека і грамадзянскіх правоў. Я цалкам падтрымліваю гэтыя патрабаванні, а таксама падтрымліваю Іллю Туркова і заклікаю беларускія ўлады вызваліць яго!”

Дэпутат Палаты абшчын Тоні Лойд узяў на сябе “хроснае бацькоўства” Яны Пінчук і заявіў:

“Я ганаруся тым, што стаў “хросным бацькам” Яны Пінчук, якую ў Беларусі могуць асудзіць на 12 гадоў у жорсткіх умовах турмы толькі за тое, што яна нібыта кіравала тэлеграм-каналам з крытыкай нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі. Мы будзем працягваць асвятляць сітуацыю ў Беларусі, каб гарантаваць, што палітвязні як Яна не будуць забытыя. Няхай рэжым Лукашэнкі ведае, што мы назіраем, а Яна і іншыя, каго гэты рэжым пераследуе, няхай ведаюць, што іх падтрымліваюць”.

detlef_mueller.jpg

Дэтлеф Мюлер, дэпутат нямецкага Бундэстагу і былы “хросны” вызваленага Яўгена Дзмітрыева, стаў “хросным” Васіля Бераснева і кажа:

“Пасля таго, як цягам апошніх некалькіх гадоў я быў “хросным” грамадзяніна Беларусі і актывіста Яўгена Дзмітрыева, які, на шчасце, тым часам быў вызвалены, я хацеў бы працягнуць заклікаць да вызвалення палітвязняў з новым падапечным. Васіль Бераснеў — лідар незалежнага прафсаюзу РЭП, які КДБ прызнаў тэрарыстычным і якому забараніў дзейнасць. Я салідарны з усімі актывістамі, хто сваім мірным пратэстам выступае супраць бессаромнага беларускага ўрада і за свабодную дэмакратычную дзяржаву, як гэта рабіў Васіль Бераснеў. Я выступаю супраць любой жорсткасці з боку ўрада і патрабую неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных”.

Мелані Фогель, дэпутатка французскага сената, узяла на сябе ролю “хроснай” Наталлі Нікіцінай і заяўляе:

“Дзіцячага псіхіятра Наталлю Нікіціну адвольна затрымалі ў Мінску па палітычных матывах. Беларускі суд асудзіў яе за тое, што яна разам з больш чым 200 людзьмі пракаментавала ў сацыяльных сетках падазроныя абставіны гібелі праграміста і супрацоўніка беларускіх спецслужбаў. Палітычны характар гэтага прысуду прызнала беларуская арганізацыя “Вясна”, якую падтрымлівае Міжнародная федэрацыя правоў чалавека. У СІЗА Наталля Нікіціна не атрымлівае неабходнай медыцынскай дапамогі, нягледзячы на праблемы з сэрцам, і з 24 лютага гэтага года яна не атрымлівала лістоў і пасылак ад сямʼі. Я заклікаю беларускія ўлады забяспечыць Наталлі Нікіцінай доступ да неабходнай медыцынскай дапамогі і неадкладна вызваліць яе”.

Дэпутат нямецкага Бундэстагу і “хросны” Ігара Лосіка Робін Вагенер узяў на сабе “хроснае бацькоўства” Дар’і Лосік і заяўляе:

“Я рашуча асуджаю зняволенне Дарʼі Лосік у Беларусі. Дарʼя — змагарка за свабоду, дэмакратыю і справядлівасць. Больш за два гады яна нястомна змагалася за вызваленне мужа. За гэту мужнасць і пачуццё справядлівасці сама Дарʼя цяпер мусіць расплачвацца свабодай. У Ігара і Дарʼі ёсць маленькая дачка Паўліна, якая, акрамя таты, зараз будзе кожны дзень сумаваць і па маці. Арышт Дарʼі яшчэ раз дэманструе пачварнае аблічча дыктатуры Лукашэнкі. Яшчэ ў кастрычніку 2021 года я стаў “хросным” Ігара Лосіка. Таму для мяне само сабой зразумела, што цяпер я таксама — пакуль гэта будзе неабходна — буду працаваць і над вызваленнем Дарʼі. Паўліне патрэбныя бацькі. Беларусі патрэбны такія смелыя дэмакраты, як Ігар і Дарʼя. Еўропе патрэбен канец злачыннага рэжыму Лукашэнкі”.

Дэпутат нямецкага Бундэстагу Фэлікс Дэрынг стаў “хросным” Юрыя Ганцарэвіча і заяўляе:

“Свабоду Юрыю Ганцарэвічу! Аўтакратычная сістэма ў Беларусі адказвае на дэмакратычныя намаганні рэпрэсіямі і турэмным зняволеннем. Невыносна, што такія людзі, як Юрый, сядзяць у турме за сваю журналісцкую дзейнасць. Свабода прэсы не падлягае абмеркаванню. Патрабую неадкладнага вызвалення Юрыя і яго калег! Юрый, я з табой #WeStandBYyou!”

francois_pointet.jpg

Дэпутат Нацыянальнай рады Швейцарыі і віцэ-старшыня камісіі па палітыцы бяспекі Франсуа Пуэнтэ так каментуе сваё “хроснае бацькоўства” Сяргея Плоніса:

“Сяргей Плоніс — незаконна асуджаны на восем гадоў зняволення сістэмны адміністратар. Як і многія іншыя, ён удзельнічаў у дэманстрацыі ў 2020 годзе, пасля чаго быў зняволены. Пратэсты да і пасля прэзідэнцкіх выбараў былі мірнымі, людзі патрабавалі асноўных правоў чалавека і выбараў без рэпрэсій. Я патрабую таго ж. Я заклікаю беларускія ўлады гарантаваць асноўныя правы чалавека, неадкладна вызваліць Сяргея Плоніса і ўсіх іншых палітвязняў. За вольную Беларусь і імгненнае спыненне палітычных рэпрэсій!”


Напомним, 9 июля, ровно за месяц до президентским выборов 2020 года в Беларуси, немецко-швейцарская правозащитная организация "Libereco — Партнерство за права человека" запустила кампанию солидарности с белорусскими политзаключенными.

Кампания под названием #WeStandBYyou призывает к солидарности со всеми людьми в Беларуси, которые стремятся к свободным и честным выборам, демократизации страны, верховенству закона и уважению к правам человека. Все, кто хочет поддержать жертв политического преследования в Беларуси, могут сделать это в социальных сетях с помощью хештега #WeStandBYyou.

Пераклад на беларускую мову: ПЦ "Вясна"

Глядзiце таксама

Беларускі Хельсінкскі Камітэт выступіў на 55-й сесіі Рады па правах чалавека
27 сакавіка 2024, 09:12
Беларускі Хельсінкскі Камітэт выступіў на 55-й сесіі Рады па правах чалавека
Фокус міжнароднай адвакацыі – вызваленне палітычных зняволеных і прарыў рэжыму incommunicado, стварэнне незалежнага механізму падсправаздачнасці для прасоўвання расследавання з боку УВКПЧ сітуацыі ў Беларусі і працяг мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі.
Доклад УВКПЧ: содержание в состоянии инкоммуникадо может быть приравнено к насильственному исчезновению
23 сакавіка 2024, 14:53
Доклад УВКПЧ: содержание в состоянии инкоммуникадо может быть приравнено к насильственному исчезновению
Вышла неотредактированная версия Доклада Верховного комиссара ООН по правам человека «Ситуация с правами человека в Беларуси в преддверии президентских выборов 2020 года и после них». Комментирует проект «Право на защиту».
Доклад по Беларуси обсудили на сессии Совета по правам человека. Беларусь: политических заключенных в стране нет
23 сакавіка 2024, 14:42
Доклад по Беларуси обсудили на сессии Совета по правам человека. Беларусь: политических заключенных в стране нет
20 марта 2024 года прошло 36-ое заседание 55ой очередной сессии Совета по правам человека. О нем рассказывает проект «Право на защиту».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці