«Заклікаем аднавіць свабоду прэсы». У Аўстраліі падтрымалі зьняволеных беларускіх журналістаў

02 жніўня 2023, 09:10
«Заклікаем аднавіць свабоду прэсы». У Аўстраліі падтрымалі зьняволеных беларускіх журналістаў

Крыніца: Аўтар для сайта БАЖ

На далёкім кантыненце далучыліся да ініцыяванага БАЖ Марафону салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі. Такім чынам аўстралійскі «Альянс медыя, забаў і мастацтваў» (MEEA) падтрымаў кампанію, што распачалася ў траўні з Вільні.

«Камітэт нацыянальнай секцыі MEEA прыняў рэзалюцыю ў падтрымку сябраў БАЖ, якія сутыкнуліся з жорсткім пераследам з боку ўладаў, аж да турэмнага зняволення», — паведамілі ў сацсетках чальцы альянсу.

Таксама яны заклікалі вызваліць журналістаў, якія знаходзяцца ў месцах зняволення, і аднавіць свабоду прэсы.

Нагадаем, Марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі рэпарцёрамі стартаваў у Вільні 3 траўня з сумеснай акцыі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюза журналістаў Літвы.

Раней да акцыі далучыліся арганізацыі і фонды ў Германіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі ды іншых краінах. А таксама прыватныя асобы, напрыклад, рэжысёр з ЗША Эрні Барбараш.

БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці!

Вы можаце раздрукаваць ПАРТРЭТЫ зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseTheJournalist, а таксама даслаць нам на адрас baj@baj.by.

#СвабодуЖурналістам
#BecauseTheJournalist

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці