Заява аб прызнанні Фелікса Жылінскага і Андрэя Навакоўскага палітвязнямі

27 снежня 2022, 09:36
Заява аб прызнанні Фелікса Жылінскага і Андрэя Навакоўскага палітвязнямі

заява беларускай праваабарончай супольнасці

23 снежня 2022 г.

У сувязі з вынясеннем судамі прысудаў па крымінальных справах, звязаных з абвінавачваннем удзельнікаў пратэсных акцый і іншых асобаў паводле палітычных матываў у выкарыстанні гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі, супрацівам з выкарыстаннем гвалту у адносінах да супрацоўніка МУС, іншых службовых асобаў, якія выконваюць службовыя абавязкі (арт. 363, 364, 366 КК), у дачыненні да:

  1. Фелікса Жылінскага, які быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за абразу А.Лукашэнкі, заклікі да супраціўлення разгонам мірных сходаў і супраціўленне арышту за гэтыя дзеянні паводле ч. 1 арт. 13, арт. 364, арт. 364, ч. 1 арт. 368 КК; акрамя таго, ён па сумнеўных падставах абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 343 КК за выраб і захоўванне з мэтай распаўсюду выявы парнаграфічнага характару; характар гвалтоўных дзеянняў абвінавачанага быў адэкватны характару нападу;

  2. Андрэя Навакоўскага, які быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за арганізацыю ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама супраціўленне арышту за гэтыя дзеянні ва ўласнай кватэры, што не прычыніла сур'ёзнай шкоды супрацоўнікам МУС, якія нападалі, паводле ч.1 арт. 342 і арт. 364 КК,

яшчэ раз пацвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый ад 16 студзеня 2021 г., мы адзначаем наступнае.

Мірныя сходы грамадзян павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы і міліцыя не павінна прадпрымаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганізацыі і правядзення. Гвалтоўнае спыненне сходаў і прымяненне фізічнай сілы, а пагатоў спецыяльных сродкаў і зброі, да пратэстоўцаў павінна ажыццяўляцца толькі як крайняя мера, у выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носяць гвалтоўны характар, што ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.

Непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, скіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць па абароне і ахове грамадскага парадку, а ў выпадках прычынення ў адносінах да прадстаўнікоў МУС справакаванага імі ж гвалту "ў адказ" з боку пратэстоўцаў, дадзеныя дзеянні неабходна разглядаць зыходзячы з цяжкасці прычыненай шкоды здароўю і намеру на прычыненне такой шкоды, а таксама як абарону ад відавочна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія дзейнічалі ў тым ліку паводле незаконнага загаду (неабходная абарона).

Згодна з Кіраўніцтвам па вызначэнню паняцця “палітычны зняволены”, гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў і калі ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды або шкоды каму-небудзь, не перашкаджае разглядаць гэтых асобаў у якасці палітычных зняволеных.

Улічваючы гэта і кіруючыся п. 3.2 (а, b, c, d) Кіраўніцтва па вызначэнню паняцця "палітычны зняволены", мы прызнаем палітвязнямі Фелікса Жылінскага і Андрэя Навакоўскага, і патрабуем:

  • неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівы судовы разгляд і ліквідацыі згаданых фактараў, а таксама вызвалення іх з прымяненнем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд;

  • вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Human Constanta;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН.

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 верасня 2024, 14:08
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці