Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна" аб атацы на валанцёраў арганізацыі

14 снежня 2021, 12:45
Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна" аб атацы на валанцёраў арганізацыі

6 снежня 2021 г.

1 снежня і ў наступныя дні рэпрэсіўны апарат уладаў Беларусі зноў распачаў адвольную атаку на праваабаронцаў і валанцёраў "Вясны": у больш як дваццаці валанцёраў былі праведзеныя вобшукі, пасля якіх адбыліся затрыманні і допыты; у валанцёраў адабраныя падпіскі аб неразгалошванні дадзеных. Раней валанцёры таксама зазнавалі пераслед за іх дзейнасць па назіранні за выкананнем права на справядлівы суд, а адна з валанцёрак пацярпела ад адвольнага затрымання, адміністрацыйнага арышту і жорсткага, нялюдскага абыходжання, у сувязі з чым намі накіравана паведамленне спецыяльным працэдурам ААН. Усё гэта — адвольная рэпрэсіўная рэакцыя ўладаў на выключна легітымную, мірную і адкрытую дзейнасць па абароне, прасоўванні і заахвочванні правоў чалавека, у прыватнасці — на валанцёрскую падтрымку праваабарончай дзейнасці і назіранне за выкананнем стандартаў справядлівага правасуддзя.

У сувязі з гэтым мы, праваабаронцы "Вясны", услед за Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый адзначаем важную і прагрэсіўную ролю валанцёрскага руху: добраахвотнікі ўцягваюць супольнасці і ствараюць рух, арыентаваны на патрэбы людзей, з тым, каб дапамагчы пабудаваць лепшую і бяспечную будучыню для ўсіх нас. Заахвочванне, прызнанне і развіццё добраахвотніцтва з'яўляецца важнай часткай стварэння больш роўнай і інклюзіўнай будучыні для супольнасцяў і ўсяго свету.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй, кожны мае права на свабоду аб'яднанняў. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне і распаўсюд поўнай, праўдзівай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя.

Крымінальна-працэсуальны кодэкс абавязвае суд забяспечыць адкрыты судовы разгляд крымінальных спраў. Якія-небудзь выключэнні з гэтага правіла магчымыя толькі ў строгіх межах крымінальна-працэсуальных нормаў. У астатніх выпадках прысутныя ў адкрытым судовым пасяджэнні маюць права весці пісьмовы запіс і гукапіс. Любыя абмежаванні гэтых правоў — адвольныя і незаконныя.

Таму мы заяўляем рашучы пратэст у сувязі з чарговым этапам ціску на арганізацыю і яе валанцёраў, асуджаем парушэнне правоў чалавека і свабод у якасці інструментаў ціску на праваабаронцаў і валанцёраў, а наогул — на ўсе сегменты грамадзянскай супольнасці, і пацвярджаем сваю гатовасць працягваць мірную легітымную дзейнасць па абароне і прасоўванні правоў чалавека.

Ніякія рэпрэсіі не ў стане абмежаваць правамернае імкненне да атрымання праўдзівай і аб'ектыўнай інфармацыі аб усіх баках жыцця грамадства, ніякія праявы бессэнсоўнай жорсткасці і самаўпраўнасці не схаваюць рэакцыйныя па сваіх форме і сэнсу метады барацьбы ўладаў з мірнымі пратэстамі і іншадумствам.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
11 жніўня 2025, 09:26
Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
1 жніўня стала вядома, што Лойка была пераведзеная ў памяшканне камернага тыпу з больш жорсткімі ўмовамі ўтрымання.
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
14 ліпеня 2025, 12:31
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
Роўна чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, былі затрыманыя вясноўцы Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
21 студзеня 2025, 11:33
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у 1977 годзе адбыўся «Расстрэл на вуліцы Аточа», калі ў Мадрыдзе на вуліцы Аточа, 55, былі забітыя чацвёра юрыстаў.
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
17 кастрычніка 2024, 08:16
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці