)
Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus, IAPB) выпусціла Дзявятую справаздачу аб ходзе сваёй працы, што засяроджана на перыядзе часу ад 1 красавіка да 30 верасня 2025 года. "Вясна" пазнаёмілася з публічнай версіяй справаздачы і распавядае, што ў ёй.
Па стане на 30 верасня 2025 года IAPB было праведзена больш за 3 245 інтэрв'ю з ахвярамі і сведкамі.
Да 30 верасня IAPB каталагізавала больш за 36 198 закрытых дакументаў/файлаў, уключна з медычнымі дакументамі, судовымі ды іншымі афіцыйнымі дакументамі, а таксама фотаздымкамі ды відэа, звязанымі з паказаннямі.
Да верасня 2025 года IAPB сабрала больш за 2 мільёны матэрыялаў з адкрытых крыніц з больш чым 1 050 крыніц (забяспечваючы захаванасць доказаў з афіцыйных беларускіх вэб-сайтаў, каб пазбегнуць сітуацый, калі кантэнт пасля выдаляўся). Калекцыя ўключае больш за 383 000 відэа, 959 000 малюнкаў і 678 000 тэкставых элементаў.
Акрамя самога збору доказаў, IAPB працягвае праводзіць аналіз доказаў узаемасувязі з мэтай распачынання крымінальных справаў супраць патэнцыйных падазраваных. Так, за справаздачны перыяд IAPB падала доказы і аналітычныя матэрыялы пракуратурам шасці дзяржаў у адказ на 11 запытаў, атрымаўшы ад іх удзячныя водгукі.
Акрамя таго, на падставе артыкула 15 Рымскага статута пракуратуры Міжнароднага крымінальнага суда была прадастаўленая вычарпальная інфармацыя і доказы, паведамляецца ў справаздачы IAPB.
Да IAPB звяртаюцца і міжнародныя механізмы. І за справаздачны перыяд IAPB дадатковыя матэрыялы ў адказ на пяць запытаў аб прадастаўленні інфармацыі ад механізмаў ААН (УВКПЧ ААН па вывучэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ды Група незалежных экспертаў ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі), а таксама адзін запыт ад дакладчыка Маскоўскага механізму АБСЕ.
Інтэрактыўны дыялог з Групай незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі прайшоў 19 верасня ў Радзе па правах чалавека ААН на 60 сесіі (разгляд пункта 4 парадку: сітуацыя ў галіне правоў чалавека, якая патрабуе ўвагі Рады).
Таксама IAPB завяршыла працу над дакладам пад назвай "Шляхі да адказнасці для Беларусі – механізмы барацьбы з парушэннямі правоў чалавека і міжнароднага крымінальнага права", у якім прадстаўлены ўсёабдымны агляд механізмаў, даступных дзяржавам, што жадаюць дамагчыся адказнасці Беларусі.
IAPB працягвае аказваць выжылым доказную псіхіятрычную і псіхасацыяльных падтрымку з улікам іх інтарэсаў і перанесеных траўмаў. З моманту стварэння IAPB больш за 717 ахвяр скарысталіся такімі паслугамі.
IAPB апублікавала практычнае кіраўніцтва "Падыход, арыентаваны на пацярпелых, у дакументаванні ў мэтах прыцягнення да крымінальнай адказнасці". У ім выкладзеныя асноўныя прынцыпы падыходу да дакументавання катаванняў ды іншых сур'ёзных міжнародных злачынстваў, арыентаванага на інтарэсы ахвяр, з боку арганізацый грамадзянскай супольнасці з мэтай крымінальнай адказнасці.
У справаздачны перыяд з 1 красавіка па 30 верасня 2025 года сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі заставалася вельмі рэпрэсіўнай і характарызавалася сістэматычнымі палітычнымі пераследамі, адвольнымі затрыманнямі і пашырэннем транснацыянальных рэпрэсій, піша ў сваёй справаздачы IAPB:
"Нягледзячы на адзінкавыя выпадкі вызвалення зняволеных у сувязі з дыпламатычнымі перамовамі, агульная тэндэнцыя да ўмацавання аўтарытарнага кантролю і інстытуцыяналізацыі беспакаранасці захоўваецца".
"Беспакаранасць за парушэнні правоў чалавека на нацыянальным узроўні застаецца абсалютнай, што ўзмацняе неабходнасць у міжнародных механізмах прыцягнення да адказнасці, уключна з расследаваннямі на аснове ўніверсальнай юрысдыкцыі, міждзяржаўнымі судовымі разборамі ды захаваннем доказаў для будучых судовых пераследаў", — гаворыцца ў справаздачы Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці.
)
)
)
)
)