Кааліцыя беларускіх НДА і Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў прадставіла аналітычны даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў сферы працы, прызначаны для Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
У адказ на навіну, што беларускі пісьменнік Алесь Бяляцкі асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, ПЭН Беларусь, ПЭН Арменія, ПЭН Масква і ПЭН Амерыка асуджаюць рашэнне Мінскага гарадскога суда і заклікаюць неадкладна і безумоўна вызваліць Бяляцкага.
Беларускі ПЭН выказвае пратэст супраць жорсткага і несправядлівага прысуду праваабаронцу, літаратару, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму і яго калегам.
3 сакавіка 2023 года суд у Мінску асудзіў пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, сябра Беларускага ПЭНа Алеся Бяляцкага на 10 гадоў пазбаўлення волі паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў у кантрабандзе, арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Арганізацыі, якія падпісалі дакумент, яшчэ раз рашуча асуджаюць крымінальны пераслед Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча і паўтараюць свой заклік да беларускіх уладаў вызваліць іх неадкладна і безумоўна, зняць з іх усе абвінавачванні і спыніць судовы пераслед усіх праваабаронцаў у краіне.