У 2021 г. быў трывожны рост колькасці пакаранняў смерцю і смяротных прысудаў, бо некаторыя з краін, дзе пакаранне смерцю практыкуецца найбольш, вярнуліся да свайго звычайнага рэжыму, а суды былі вызваленыя ад каранавірусных абмежаванняў, заявіла Amnesty International у сваім штогадовым дакладзе аб смяротным пакаранні.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Максіма Лебедзева, Алега Аўдзеенку, Аляксандра Касценку, Дзяніса Коршуна, Алену Жарыну, Руслана Міхайлава, Дзмітрыя Шкалёнка, Сяргея Клютченю, Андрэя Клютченю, Івана Ібрагімава, Уладзіміра Дзёмчанку, Мікіту Скотнікава, Вячаслава Арэстава, Алесю Курэйчык, Аляксандра Плюцінскага, спыніць іх крымінальны пераслед.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Дзяніса Барсукова, Наталлю Малец, Святлану Фірсаву, Міхаіла Лабаня, Сяргея Ліса, Яўгена Паўлоўскага, Івана Бацюка, Максіма Лацунцэвіча, Ігара Ледніка, Канстанціна Рудніцкага, Ігара Галушку, Максіма Кубліцкага і спыніць іх крымінальны пераслед.
Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся да кіраўнікоў Telegram, Apple, Google з просьбай адрэагаваць на факты парушэння правоў дзяцей у беларускім сегменце Telegram каналамі, афіляванымі з дзяржавай. Гаворка ідзе аб практыцы публікацыі "пакаянных" відэа, удзельнікамі якіх з'яўляюцца дзеці.
В Беларуси пытают людей — и те, кто за это ответственен, не несут никакого наказания. Юрист "Весны" Павел Сапелко рассказывает о том, что такое пытки и как они стали возможны.