26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся новыя дэпутаты парламентаў краінаў ЕС і Вялікабрытаніі.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Івана Ніканава, Яўгена Хар’янава, Ўладзіслава Верасава, Івана Дуброўскага, Віктара Кухарчука, Максіма Несцяровіча, Вольгу Гарбунову, Марка Васількова, Ўладзіміра Жолабава, Вадзіма Цагельніка, Андрэя Трусава, Аляксея Іванісава, Арцёма Андрасюка, Яўгена Марынца, Аляксандра Русецкага, Аляксея Русецкага, Паўла Грышкевіча, Ягора Кузьміна, Артура Эшбаева і спыніць іх крымінальны пераслед.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Шматава, Ігара Ухалюка, Алега Грудзінава, Аляксея Федаркевіча, Вадзіма Собалева, Валерыя Панкратовіча, Андрэя Гарбунова, Антона Шлемена, Юрыя Вершука, Сяргея Ільюшанку, Віктара Пыцько, Сяргея Юпатава, Аляксандра Грыневіча, Мікалая Дземчанку, Аляксандра Мілашэўскага, Алега Корзуна, Сяргея Рындзевіча, Івана Чараваку і спыніць іх крымінальны пераслед.
Верховный комиссар ООН по правам человека Мишель Бачелет вслед за руководителями ряда учреждений ООН выступила в защиту мигрантов и беженцев, скопившихся на белорусско-польской границе. Она настоятельно призвала обе страны обеспечить их безопасность и отказаться от подстрекательской риторики, усугубляющей положение этих людей.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт заклікае беларускія ініцыятывы грамадзянскай супольнасці звярнуцца з альтэрнатыўным дакладам у Камітэт ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Урад Беларусі плануе падаць свой даклад на пачатку 2022 года.
Пазбаўленне волі Сяргея Ціханоўскага з'яўляецца адвольным, беларускія ўлады павінны прыняць тэрміновыя меры для яго неадкладнага вызвалення, выплаты кампенсацыі за парушэнне яго правоў, і правесці расследаванне акалічнасцяў, якія суправаджалі яго адвольнае зняволенне.