26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Віталя Барысевіча, Мікіту Аўдзіка, Станіслава Блашко, Ігара Токарава, Анастасію Вайтовіч, Ігара Сямыкіна, Аляксандра Жука, Арцёма Ласкага і Данііла Дзіткоўскага, спыніць іх крымінальны пераслед.
Усе гэтыя дзеянні ў дачыненні да журналіста Сяргея Сацука ў сукупнасці з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова.
Прэмія “За абарону правоў чалавека-2021” Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцяў Еўропы (ССВЕ) прысуджаная беларускім юрыстам Леаніду Судаленку, Ліліі Уласавай, Максіму Знаку і Дзмітрыю Лаеўскаму, а таксама ўсім адвакатам у Афганістане.
Мы заяўляем рашучы пратэст у сувязі з чарговым этапам ціску на арганізацыю і яе валанцёраў, асуджаем парушэнне правоў чалавека і свабод у якасці інструментаў ціску на праваабаронцаў і валанцёраў, а наогул — на ўсе сегменты грамадзянскай супольнасці, і пацвярджаем сваю гатовасць працягваць мірную легітымную дзейнасць па абароне і прасоўванні правоў чалавека.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Ірыну Радзькову, Мікіту Кунтыша, Валерыя Казея, Арцёма Грыба, Сяргея Ключанскага, Гаянэ Ахціян, Дзмітрыя Горбача, Вікторыю Ганчарову, Ігара Пазднякова, Алену Ягорычаву, Анастасію Пацехіну, Аляксандра Шышко і спыніць іх крымінальны пераслед.