Цель данного исследования — проанализировать существующую нормативную базу, регулирующую использование искусственного интеллекта, в том числе в медиасфере, рассмотреть международные практики и выявить ключевые вызовы для правоприменения.
Ад самай раніцы 16 лютага ў сябраў Праваабарончага цэнтру "Вясна", Беларускай асацыяцыі журналістаў і іншых актывістаў праходзяць ператрусы. Яны адбываюцца ў межах крымінальнай справы па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Мы ацэньваем пераслед Арсенія Сіняка, Рамана Яхіна, Данілы Чамаданава, Аляксандра Целешмана, Мікіты Літвіненкі, Яўгена Пекача, Вячаслава Касцючыка, Сяргея Моўшука, Дзмітрыя Тура, Аляксандра Нурдзінава як палітычна матываваны і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.
На 19 лютага прызначана паседжанне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці, дзе абмяркуюць спыненне дзеяння ліцэнзіі адваката Людмілы Казак, абаронцы палітзняволенай Марыі Калеснікавай.
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Іллі Смольскага, Уладзіміра Шынкевіча, Уладзіміра Няпомняшчых, Уладзіміра Міхалкі, Міхаіла Гладыша, Георгія Васіленкі, Валадара Цурпанава палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі.
Мы прызнаем палітвязнямі наступных асуджаных да пазбаўлення волі: Антон Валавік, Арцём Ісакаў, Іван Канявега, Руслан Акостка, Аляксей Губіч, Дзмітрый Гопта, Вадзім Гурман, Віталь Прохараў (непаўнагадовы), Аляксей Чарвінскі, Андрэй Хрэнкоў, Сяргей Раткевіч.
Мы лічым, што прысуд Паўлу Спірыну з'яўляецца недапушчальным абмежаваннем свабоды выказвання меркавання, які стварае новыя небяспечныя формы пераследу грамадзян за публічную крытыку дзейнасці дзяржаўных органаў і прадстаўнікоў улады.