Дыскусійны круглы стол "Якая адвакатура патрэбная Новай Беларусі?"

3:30 PM
Friday 04 October 2024
АНЛАЙН
Дыскусійны круглы стол "Якая адвакатура патрэбная Новай Беларусі?"

Якая адвакатура патрэбная Новай Беларусі? 4 кастрычніка а 15:30 СЕТ адбудзецца  дыскусійны круглы стол па гэтай тэме.

Сустрэча, арганізаваная разам з  праграмай ILIA-By, закране ключавыя пытанні рэфармавання беларускай адвакатуры. Экспертна-аналітычная лабараторыя ILIA-By працуе над стварэннем новага закона аб беларускай адвакатуры, і яе ўдзельнікі ўпэўненыz, што грамадства павінна быць уцягнутае ў гэты працэс, разумець, якія прынцыпы будуць ляжаць у аснове новага закону і чаму яны важныя.

На круглым стале абмяркуем:

Ці патрэбна адвакацкая манаполія на прадстаўніцтва ў судах? Падобная сістэма прымяняецца ў шэрагу краін і мае як прыхільнікаў, якія бачаць у ёй гарантыі якасці юрыдычнай дапамогі, так і крытыкаў, якія сцвярджаюць, што абмежаванне правоў на судовае прадстаўніцтва непэ эфектыўна.

Адна ці некалькі адвакацкіх асацыяцый? Адны краіны паспяхова ўкараняюць сістэму некалькіх незалежных калегій адвакатаў, што пашырае магчымасці аказання юрыдычнай дапамогі. Але як пазбегнуць магчымай фрагментацыі і абараніць інтарэсы грамадства ў цэлым? Як улічваць існаванне двух вялізных суполак юрыстаў - адвакатаў і юрыстаў па гаспадарчых справах?

Гэтыя пытанні - толькі пачатак важнага дыялогу. Для Беларусі гэты працэс крытычна важны, і неабходна шырокае абмеркаванне з удзелам усіх зацікаўленых бакоў: юрыстаў, адвакатаў, праваабаронцаў.

Далучайцеся да абмеркавання!

АНКЕТА РЭГІСТРАЦЫІ

Share

See more news

Принудительное выдворение иностранных граждан из Беларуси в контексте насильственной депортации как преступления против человечности
03 March 2026, 8:55 AM
Принудительное выдворение иностранных граждан из Беларуси в контексте насильственной депортации как преступления против человечности
В условиях систематического и широкомасштабного нападения на гражданское население, выдворение людей из Беларуси является насильственной депортацией - одним из видов преступлений против человечности.
Наталля Мацкевіч: «Мэта люстрацыі — не помста, а абарона дэмакратыі ад пагрозы рэванша»
10 February 2026, 2:38 PM
Наталля Мацкевіч: «Мэта люстрацыі — не помста, а абарона дэмакратыі ад пагрозы рэванша»
На сайце Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава апублікаванае даследванне «Люстрацыя як элемент пераходнага правасуддзя: падыходы сацыяльных навук і міжнародныя стандарты».
Затрыманьне як пакараньне: чаму ў Беларусі трэба мяняць саму лёгіку правапрымяненьня
14 July 2025, 1:48 PM
Затрыманьне як пакараньне: чаму ў Беларусі трэба мяняць саму лёгіку правапрымяненьня
Як вярнуць затрыманьню яго юрыдычны сэнс і спыніць яго выкарыстаньне як інструмэнта рэпрэсіяў – пераказваем дасьледаваньне экспэртна-аналітычнай лябараторыі ILIA-By BELIEVE.
Што нам трэба зрабіць, каб катаваньняў у Беларусі больш не было?
09 July 2025, 11:02 AM
Што нам трэба зрабіць, каб катаваньняў у Беларусі больш не было?
Пераказваем артыкул навукова-практычнай лябараторыі ILIA-By BELIEVE «Расьсьледаваньне заяваў пра катаваньні».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці