На фота: адвакат Андрэй Малчанаў
Абсерваторыя абароны праваабаронцаў (партнёрства OMCT і FIDH) звяртае ўвагу света на абмежаванне волі па палітычных матывах Андрэя Малчанава, беларускага адваката.
Абсерваторыя даведалася аб крымінальным пераследзе і абмежаванні свабоды адваката Андрэя Мачалава, вядомага сваёй прававой дапамогай ахвярам катаванняў, незалежным журналістам, праваабаронцам, грамадскім і палітычным актывістам у Беларусі.
16 чэрвеня 2022 года суд прыгаварыў Андрэя Мачалава да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за «выкарыстанне ілжывага дакумента» па артыкуле 380 ч. 1 КК. […]
Падчас судовага разбору было парушана права спадара Мачалава на справядлівы суд. Яму было адмоўлена ў правах на юрыдычную дапамогу, бо яго адвакат Віталь Брагінец быў пад адміністрацыйным арыштам, а суд адмовіўся перанесці працэс, каб уключыць удзел спадара Брагінца або дазволіць Андрэю Мачалаву выбраць новага адваката. Андрэя Мачалава прадстаўляў прызначаны судом адвакат, з якім ён не быў знаёмы і не меў магчымасці пагаварыць.
Андрэя Мачалава абвінавацілі ў выкарыстанні несапраўднага адвакацкага пасведчання і дазволу на ўдзел у працэсе ў якасці адваката пры прадстаўленні кліента ў судзе 17 і 18 чэрвеня 2021 года. Андрэй Мачалаў быў пазбаўлены ліцэнзіі дысцыплінарнай камісіяй і саветам Мінскай абласной калегіі адвакатаў ад 31 мая 2021 г. за «праварушэнні, несумяшчальныя са званнем адваката». Паведамленне аб зняцці з працы адпраўлена на стары хатні адрас Андрэя Мачалава. Такім чынам, ён не быў належным чынам праінфармаваны аб рашэнні. 18 чэрвеня 2021 года спадар Мачалаў даведаўся пра гэтае рашэнне, прадстаўляючы ў зале суда сваю падабаронную Вольгу Сінелаву, якая была прыцягнута да крымінальнай адказнасці, а затым асуджана на два гады абмежавання волі па палітычных матывах. Пасля ў дачыненні да яго распачалі расследаванне за выкарыстанне несапраўднага дакумента.
Адвакаты Беларусі, якія працуюць над палітычна матываванымі справамі, падвяргаюцца судоваму пераследу, адвольным арыштам, затрыманням, адміністрацыйным санкцыям, крымінальнаму пераследу і дысцыплінарным санкцыям, у тым ліку забароне на прафесію.
Паводле звестак Defenders.by, з 2020 года ў Беларусі пазбаўленыя ліцэнзій 60 адвакатаў, і як мінімум чатыры адвакаты знаходзяцца пад вартай па надуманых абвінавачаннях.
У гэтым рэчышчы выключэнне Андрэя Мачалава з Мінскай абласной калегіі адвакатаў грунтуецца на палітычна матываваных матывах, бо пераслед адвакатаў як форма запалохвання стаў звычайнай практыкай.
Абсерваторыя рашуча асуджае асуджэнне і абмежаванне свабоды Андрэя Мачалава, а таксама яго пазбаўленне волі, і заклікае ўлады Беларусі адмяніць яго прысуд і пакласці канец усім актам пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, супраць яго і ўсіх іншых праваабаронцаў Беларусі.
Цалкам артыкул (на англійскай мове) на сайце ОМСТ
Пераклад на беларускую мову: БДПЧ