Абсерваторыя абароны праваабаронцаў пратэстуе супраць прысуду Вользе Гарбуновай

10 May 2022, 9:25 AM
Абсерваторыя абароны праваабаронцаў пратэстуе супраць прысуду Вользе Гарбуновай

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (партнёрства OMCT і FIDH) выступіла са зваротам, дзе асуджае прысуд актывістцы Вользе Гарбуновай і патрабуе зняць з яе абвінавачванні:


«Абсерваторыя даведалася аб прысудах і абмежаванні свабоды спадарыні Вольгі Гарбуновай, праваабаронцы, былой дырэктаркііі грамадскай арганізацыі «Радзіслава», якая займаецца абаронай правоў жанчын.

 6 мая 2022 года суд Савецкага раёна Мінска прыгаварыў Вольгу Гарбунову да трох гадоў абмежавання волі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”). Гэты прысуд прадугледжвае забарону на выезд за мяжу і выхад з дому ў вячэрні і начны час. Яе вызвалілі з-пад варты ў будынку суда ў дзень вынясення прысуду.

 Раней у сакавіку 2022 года Мінскі гарадскі суд ліквідаваў «Радзіславу».

 Абсерваторыя нагадвае, што 9 лістапада 2021 года супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў дом Вольгі Гарбуновай у Мінску і арыштавалі яе па абвінавачанні ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх». Гэтыя абвінавачанні былі звязаныя з яе нібыта ўдзелам у жаночых маршах у верасні 2020 года, пасля чаго яна была затрыманая на два дні. Пасля затрымання яна была дастаўлена ў ізалятар часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна ў Мінску, дзе заставалася пад вартай да суда. У той жа дзень арышту Вольга Гарбунова пачала двухтыднёвую галадоўку ў знак пратэсту супраць свайго несправядлівага затрымання. Пасля 10 сутак утрымання яе перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага. 12 снежня 2021 года праваабаронцам стала вядома, што Вользе Гарбуновай прад'яўлена абвінавачанне па ч. 1, 2, 3 арт. 293 і ч. 1 і 2 арт. 342 КК.

 Абсерваторыя нагадвае, што ўмовы ўтрымання Вольгі Гарбуновай былі бесчалавечнымі, яна не мела доступу да матраца і пасцельнай бялізны, ёй было адмоўлена ў рэгулярных прагулках і прыёме душа. Больш за тое, сістэма ацяплення была дрэннай і ноччу адключалася, а радыё ўсю ноч было ўключана; затрыманых будзілі кожныя дзве гадзіны.

 Абсерваторыя рашуча асуджае вынясенне прысуду Вользе Гарбуновай і выказвае найвялікшую заклапочанасць яе абмежаваннем волі. Абсерваторыя падкрэслівае, што пакаранне Вольгі Гарбуновай з'яўляецца часткай працяглых рэпрэсій, пачатых у Беларусі на фоне сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. На момант публікацыі гэтага тэрміновага звароту 32 праваабаронцы, у тым ліку сем сябраў OMCT і сяброўскай арганізацыі FIDH «Вясна» абвінавачваюцца ў палітычна матываваных крымінальных справах, двое з іх, Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца, прызнаныя вінаватымі і асуджаныя да трох і двух з паловай гадоў пазбаўлення волі адпаведна.

 Больш за тое, абсалютная большасць незалежных праваабарончых арганізацый у Беларусі былі адвольна ліквідаваныя або знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі, у тым ліку Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Прававая ініцыятыва і «Звяно».

 Абсерваторыя заклікае ўлады Беларусі адмяніць прысуд Вользе Гарбуновай і спыніць усе акты пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, супраць яе і ўсіх іншых праваабаронцаў у краіне”.


Чытаць зварот цалкам (на ангельскай мове) на сайце OMCT

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

See more news

Эксперты ААН выступілі з заявай наконт палітзняволеных вясноўцаў
21 March 2024, 9:58 AM
Эксперты ААН выступілі з заявай наконт палітзняволеных вясноўцаў
Спецыяльныя дакладчыкі ААН выступілі з заявай з нагоды незаконных і несправядлівых прысудаў праваабаронцам "Вясны" Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу.
"Free Viasna!" Міжнародныя калегі — пра гадавіну прысуду вясноўцам
07 March 2024, 11:30 AM
"Free Viasna!" Міжнародныя калегі — пра гадавіну прысуду вясноўцам
3 сакавіка 2023 года праваабаронцы "Вясны" Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч былі асуджаныя да жорсткіх тэрмінаў. Тым часам іх міжнародныя калегі працягваюць іх падтрымліваць. "Вясна" сабрала рэакцыі міжнародных калег вясноўцаў на гадавіну іх прысуду.
«Каб вясна прыйшла незваротна»: пра гадавіну расправы над калегамі-праваабаронцамі распавядаюць вясноўцы
07 March 2024, 10:55 AM
«Каб вясна прыйшла незваротна»: пра гадавіну расправы над калегамі-праваабаронцамі распавядаюць вясноўцы
Два мацнейшыя ўдары вынес Праваабарончы цэнтр "Вясна" за апошнія гады. 14 ліпеня 2021 года амаль адначасова былі затрыманыя практычна ўсе сябры арганізацыі, якія на той час заставаліся ў Беларусі: былі допыты, ператрусы, нехта паспеў з'ехаць.
«Судовы працэс над Арловым быў насмешкай з правасуддзя»: Заява расійскай і міжнароднай праваабарончай супольнасці
04 March 2024, 11:48 AM
«Судовы працэс над Арловым быў насмешкай з правасуддзя»: Заява расійскай і міжнароднай праваабарончай супольнасці
70-гадовы Арлоў прысвяціў сваё жыццё праваабарончай дзейнасці, выкрыццю парушэнняў правоў чалавека і дапамогі ў барацьбе за правасуддзе ахвярам гэтых парушэнняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці