Алесь Бяляцкі – праваабаронца года

15 December 2011, 10:41 AM
Алесь Бяляцкі – праваабаронца года

13 снежня у Мінску ўручылі традыцыйную прэмію за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека, лаўрэатамі якой сталі пяць чалавек. Лепшым праваабаронцам года адзінагалосна прызнаны Алесь Бяляцкі.

Прэмія ўручалася ў намінацыях “Праваабаронца года 2011”, “Адвакат года 2011” і “Журналіст года 2011”. Адвакатамі года абвешчаныя Марына Кавалеўская ,адвакат Андрэя Саннікава, і Дар’я Ліпкіна, адвакат Мікіты Ліхавіда (удзельніка “справы 19-га”), якія вызначыліся найвышэйшым прафесіяналізмам падчас судовага працэсу, а таксама пасля ягонага завяршэння ў справе адстойвання інтарэсаў сваіх падабаронных. Журналістамі года былі названыя майстры фота Юлія Дарашкевіч і Уладзь Грыдзін. Узнагароду кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага калегі перадалі яго жонцы Наталлі.  Алесь Бяляцкі – асоба, якая пазбаўленая свабоды не толькі за велізарны асабісты ўнёсак у адстойванне правоў чалавека ў Беларусі, ён атрымаў пакаранне “за ўсіх праваабаронцаў”, сімвал пераследу ўсяго беларускага праваабарончага руху.

Уручаючы прэмію жонцы Бяляцкага Наталлі Пінчук, юрыст БХК Гары Паганяйла (на фота) адзначыў:
-Гэта, бясспрэчна, чалавек мужны і горды. Ён – прызнаны гісторык і філолаг, але даўно пачаў займацца палітыкай і праваабарончай дзейнасцю. І сёння мы аб’яднаныя ў адным жаданні: дамагчыся вызвалення Алеся Бяляцкага з турэмных засценкаў.

Прымаючы ўзнагароду, Наталля адзначыла, што апошнім часам ёй даводзіцца атрымліваць за Алеся шмат розных прэміяў, аднак сённяшнюю, ад беларускіх калегаў, яна назвала нашмат каштоўнейшай за астатнія. 

Пра выбар пераможцаў распавяла праваабаронца, Прэзідэнт Беларускага Дому правоў чалавека Таццяна Рэвяка (на фота):  

-Няпроста было выбраць пераможцаў ва ўсіх намінацыях, бо за апошні год мы пабачылі высокі прафесіяналізм і адвакатаў, якія працавалі па справах, датычных парушэнняў правоў чалавека, і журналістаў, якія годна асвятлялі падзеі году. Была прапанова ўганараваць найперш тых адвакатаў, якія былі пазбаўленыя ліцэнзій, а фактычна – атрымалі забарону на прафесію з-за сваёй прынцыповай пазіцыі, але немагчыма было не адзначыць і тых абаронцаў, якія змагаліся падчас следства і ў судах за сваіх падабаронных. Няпроста было выбраць і найлепшага журналіста: за мінулы год многія з іх прадэманстравалі і магутны журналісцкі талент, і адстойванне права на прафесію, самі нярэдка апынаючыся пад рэальнымі пагрозамі. І ўсё ж спыніліся на тых фотакарэспандэнтах, дзякуючы якім не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце маглі пабачыць сапраўдныя падзеі ў нашай краіне: фактычна іх вачыма, праз іх аб’ектывы мы глядзелі на тое, што адбываецца. Што датычыць намінацыі "праваабаронца году", то і тут быў прапанаваны слушны спіс прэтэндэнтаў, але амаль аднагалосна быў абраны Алесь Бяляцкі — чалавек, які за сваю шматгадовую праваабарончую дзейнасць апынуўся за кратамі. Гэтая прэмія Алесю -і прызнанне ягоных заслуг, і знак салідарнасці і падтрымкі ўсёй беларускай праваабарончай супольнасцю.

***
Нацыянальная прэмія ў галіне правоў чалавека – пераемніца прафесійнай прэміі, заснаванай "Праваабарончым альянсам". Сёлета намінантаў вызначалі прадстаўнікі васьмі беларускіх праваабарончых арганізацыяў, сярод якіх Беларускі Дом правоў чалавека, ПЦ “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Цэнтр прававой трансфармацыі, Камітэт абароны рэспрэсаваных “Салідарнасць”, Цэнтр правоў чалавека. 

***

Калі Вы жадаеце падтрымаць і павіншаваць Алеся Бяляцкага з Калядамі і Новым годам, дасылайце, калі ласка, свае віншавальныя паштоўкі на гэты адрас:

222160, Мінская  вобл., г. Жодзіна,
вул. Савецкая, 22А, турма № 8,
Бяляцкаму А. В.

Артыкулы па тэме

Бяляцкі атрымаў 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Праваабаронцы і адвакаты: узаемадзеянне і узаемадапамога

Фундацыя Дамоў правоў чалавека супраць пераследу Бяляцкага

See more news

«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
11 December 2024, 12:34 PM
«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, аб’явілі вынікі Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці 2024 года. Сёлета сярод пераможцаў аказаліся трое журналістаў.
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
11 December 2024, 11:45 AM
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год.
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
29 November 2024, 12:58 PM
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст у 2024 годзе.
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
25 November 2024, 9:45 AM
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
Аргкамітэт апублікаваў намінаваных сёлета на Прэмію.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці