Арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі выступілі ў падтрымку ПЦ "Вясна"

06 March 2021, 9:34 AM
Арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі выступілі ў падтрымку ПЦ "Вясна"

Заява арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ў сувязі з пераследам Праваабарончага цэнтра "Вясна" і яго актывістаў

Як нам стала вядома, Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуецца крымінальная справа, узбуджаная па факце дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Дадзеная крымінальная справа ўзбуджаная па арт. 342 КК (Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На дадзены момант у яго рамках праводзяцца актыўныя следчыя дзеянні: ператрусы ў офісах рэгіянальных аддзяленняў, кватэрах сябраў арганізацыі, выклікі на допыты і іншыя працэсуальныя дзеянні. Сябра Рады ПЦ "Вясна" Зміцер Салаўёў з'яўляецца падазраваным па гэтай справе і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Відавочна, спіс праваабаронцаў не зачынены.

Як вынікае з афіцыйных каментароў СК, на думку органаў следства, ПЦ "Вясна" нібыта ажыццяўляе фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне незаконных масавых мерапрыемстваў, якія дамагаюцца мэты здзяйснення іх удзельнікамі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Мы лічым, што гэта з'яўляецца абсалютна надуманым і галаслоўным абвінавачваннем, а сама атака на Праваабарончы цэнтр "Вясна" - палітычна матываваным пераследам, які маюць на мэце спыніць дзейнасць дадзенай праваабарончай арганізацыі, запалохаць іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, працягнуць нагнятанне атмасферы страху ў грамадстве.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з'яўляецца адной з найстарэйшых праваабарончых арганізацый Беларусі, створанай для дапамогі людзям, пацярпелым ад рэпрэсій, якія пачаліся вясной 1996 года і працягваюцца ў той ці іншай форме да гэтага часу. З моманту свайго заснавання "Вясна" дапамагла дзясяткам тысяч беларускіх грамадзян, на працягу ўсёй сваёй гісторыі займалася абаронай і прасоўваннем правоў чалавека, ажыццяўляла бесперапынны маніторынг іх выканання. Дзейнасць ПЦ "Вясна" высока ацэньваецца як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні. За час свайго існаваньня "Вясна" і яе сябры былі ўзнагароджаны шматлікімі прэстыжнымі прэміямі ў галіне правоў чалавека.

У сувязі з гэтым "Вясна" і актывісты арганізацыі неаднаразова падвяргаліся рэпрэсіям і пераследу. У 2001 годзе арганізацыя была пазбаўленая дзяржаўнай рэгістрацыі. Дадзенае рашэнне было прызнана Камітэтам па правах чалавека парушэннем права на свабоду асацыяцый. у 2011 годзе кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі быў асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі за атрыманне замежнай дапамогі на праваабарончую дзейнасць арганізацыі.

Мы, праваабарончыя і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі, выказваем сваю салідарнасць з ПЦ "Вясна" і ягонай дзейнасцю, цалкам падтрымліваем заяву Рады ПЦ "Вясна" і расцэньваем крымінальны пераслед яе сябраў выключна як пераслед за актыўную праваабарончую дзейнасць.

Пераслед ПЦ "Вясна" і яго актывістаў з'яўляецца парушэннем міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Дэкларацыі аб праве і абавязках асобных асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды, кіруючых прынцыпаў АБСЕ па абароне праваабаронцаў, кіруючых прынцыпаў па свабодзе аб'яднанняў і іншых.

Мы выказваем рашучы пратэст супраць пераследу нашых калегаў-праваабаронцаў, аказання ціску на беларускую грамадзянскую супольнасць і ў чарговы раз патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Спынення пераследу, арыштаў і іншага ціску на праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці ў сувязі з іх законнай дзейнасцю, у тым ліку па аказанні прававой, дабрачыннай і іншай дапамогі ахвярам парушэнняў правоў чалавека.

  2. Неадкладнага спынення крымінальнага пераследу ПЦ "Вясна" і яго сябраў.

  3. Неадкладнага вызвалення з-пад варты праваабаронцаў і валанцёраў ПЦ "Вясна" Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы, праваабаронцаў Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага, а таксама сотняў іншых палітычных зняволеных.

  4. Забеспячэння гарантый неўмяшання ў законную праваабарончую дзейнасць, спынення кампаніі дыскрэдытацыі праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці.

Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі і інстытуцыі публічна выказаць сваю ацэнку з нагоды пераследу беларускіх праваабаронцаў, у прыватнасці ПЦ "Вясна", а таксама выкарыстоўваць разнастайныя спосабы для аказання ўплыву на змяненне склаўшайся сітуацыі.

Мы таксама заклікаем міжнародныя праваабарончыя арганізацыі да салідарных дзеянняў па адносінах да пераследуемых беларускіх калег.

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend)

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт”

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый

РГА "Прававая ініцыятыва”

Простае таварыства "Ініцыятыва FORB"

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта"

See more news

Эксперты ААН выступілі з заявай наконт палітзняволеных вясноўцаў
21 March 2024, 9:58 AM
Эксперты ААН выступілі з заявай наконт палітзняволеных вясноўцаў
Спецыяльныя дакладчыкі ААН выступілі з заявай з нагоды незаконных і несправядлівых прысудаў праваабаронцам "Вясны" Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу.
"Free Viasna!" Міжнародныя калегі — пра гадавіну прысуду вясноўцам
07 March 2024, 11:30 AM
"Free Viasna!" Міжнародныя калегі — пра гадавіну прысуду вясноўцам
3 сакавіка 2023 года праваабаронцы "Вясны" Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч былі асуджаныя да жорсткіх тэрмінаў. Тым часам іх міжнародныя калегі працягваюць іх падтрымліваць. "Вясна" сабрала рэакцыі міжнародных калег вясноўцаў на гадавіну іх прысуду.
«Каб вясна прыйшла незваротна»: пра гадавіну расправы над калегамі-праваабаронцамі распавядаюць вясноўцы
07 March 2024, 10:55 AM
«Каб вясна прыйшла незваротна»: пра гадавіну расправы над калегамі-праваабаронцамі распавядаюць вясноўцы
Два мацнейшыя ўдары вынес Праваабарончы цэнтр "Вясна" за апошнія гады. 14 ліпеня 2021 года амаль адначасова былі затрыманыя практычна ўсе сябры арганізацыі, якія на той час заставаліся ў Беларусі: былі допыты, ператрусы, нехта паспеў з'ехаць.
«Судовы працэс над Арловым быў насмешкай з правасуддзя»: Заява расійскай і міжнароднай праваабарончай супольнасці
04 March 2024, 11:48 AM
«Судовы працэс над Арловым быў насмешкай з правасуддзя»: Заява расійскай і міжнароднай праваабарончай супольнасці
70-гадовы Арлоў прысвяціў сваё жыццё праваабарончай дзейнасці, выкрыццю парушэнняў правоў чалавека і дапамогі ў барацьбе за правасуддзе ахвярам гэтых парушэнняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці