Беларускія праваабаронцы ўзялі ўдзел у варкшопе «Смерць — гэта не правасуддзе»

25 July 2023, 11:44 AM
Беларускія праваабаронцы ўзялі ўдзел у варкшопе «Смерць — гэта не правасуддзе»

Беларускія праваабаронцы прынялі ўдзел у воркшопе "Смерць — гэта не правасуддзе: адвакацыя адмены смяротнага пакарання", які арганізаваў Савет Еўропы ў супрацоўніцтве з няўрадавай арганізацыяй "Разам супраць смяротнага пакарання" (ECPM), піша ініцыятыва "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання".

ECPM — арганізацыя, створаная ў Францыі ў 2000 годзе, якая займаецца барацьбой са смяротным пакараннем ва ўсім свеце. Асацыяцыя спрыяе ўсеагульнай адмене смяротнага пакарання праз адвакацыйныя праграмы з дзяржаўнымі ўладамі, умацаванне грамадзянскай супольнасці, стварэнне і распаўсюд публікацый, а таксама падтрымку асуджаных да смяротнага пакарання. 

Семінар быў арганізаваны ў межах праекту супрацоўніцтва "Смерць — гэта не правасуддзе: адмена смяротнага пакарання ў Еўропе і за яе межамі". Ягоная мэта палягала ў тым, каб патлумачыць маладым грамадзянам і грамадзянкам, як процідзейнічаць наратыву аб аднаўленні смяротнага пакарання, а таксама паказаць шлях Еўропы да поўнай адмены смяротнага пакарання. Падчас семінару таксама абмяркоўвалася вялікая роля Савета Еўропы і Еўрапейскага суда па правах чалавека ў гэтым. Мерапрыемства распачалі Крыстас Джакумопулос, генеральны дырэктар па правах чалавека і вяршэнства закона Савета Еўропы, і амбасадарка Мары Фонтанель, пастаянная прадстаўніца Францыі пры Савеце Еўропы.

У семінары прынялі ўдзел 40 маладых валанцёраў, студэнтаў і актыўных членаў грамадзянскай супольнасці ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў з усёй Еўропы, сярод іх — некалькі беларускіх праваабаронцаў. Цягам двух дзён удзельнікі і ўдзельніцы мелі магчымасць азнаёміцца з гісторыяй адмены смяротнага пакарання ў Еўропе і свеце. Яны атрымалі навыкі камунікацыі і працы з грамадскасцю, якія дапамаглі б праводзіць інфармацыйна-адвакацыйныя кампаніі, накіраваныя на прадухіленне адраджэння смяротнага пакарання. Падчас мерапрыемству ўдзельнікі і ўдзельніцы азнаёміліся з сітуацыяй са смяротным пакараннем у свеце. Асаблівы фокус склалі сітуацыі са смяротным пакараннем у кантэксце сэксуальных меньшасцей і гендэрнай дыскрымінацыі. Супрацоўнік Prison Insider і былы асуджаны да смяротнага пакарання ў ЗША Ёахім Хасэ Марцінэз распавялі пра ўмовы ўтрымання ў турмах людзей, асуджаных да смяротнага пакарання. Юрысты і юрысткі паказалі сваю ролю ў барацьбе за адмену смяротнага пакарання. Суддзя Еўрапейскага суда па правах чалавека Лаціф Хусёйнаў патлумачыў міжнародныя нормы ў дачыненні да гэтай тэмы. Падчас івенту таксама адбылося галасаванне за пераможцу арт-выставы на тэму адмены смяротнага пакарання. 

Беларускія праваабаронцы змаглі абмяняцца досведам з моладдзю з усяго свету, распавесці пра сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі, а таксама адзначылі, наколькі важна падымаць пытанне яго адмены на ўзроўні Савету Еўропы.

"Беларусь — адзіная краіна Еўропы, у якой захавалася смяротнае пакаранне, мы даўно працуем з гэтай тэмай, таму не атрымалі радыкальна новых ведаў, — адзначыла праваабаронца "Вясны" Анастасія Аўчарова, якая ўдзельнічала ў семінары. — Важна было іншае: варкшоп запомніўся яскравымі выступамі людзей, якія занятыя праблемай смяротнага пакарання ў розных краінах. Іх аповеды дазволілі ўспрыняць праблему ў глабальным кантэксце і нагадалі пра тое, што барацьба за адмену смяротнага пакарання яднае беларусаў і беларусак з людзьмі па ўсім свеце. Я ізноў упэўнілася, наколькі пакаранне смерцю ёсць жудаснай практыкай.  

aucharova_srasbour.jpgАнастасія Аўчарова каля Еўрапейскага парламенту ў Страсбургу

Мяне вельмі ўразіў расказ ЛГБТК+ актывіста і праваабаронцы з Уганды, дзе ЛГБТК+ людзей караюць смерцю. Дзяўчыны-праваабаронцы із Ірана распавялі пра жахлівую практыку ў сваёй краіне. Праваабаронцы, адвакат і адвакатка, распавялі, як іх юрыдычная праца дапамагала выратаваць людзей ад смерці.

Адзначу расповед мужчыны, які сам быў асуджаны да смяротнага пакарання, пакуль яго не апраўдалі. Ён распавёў кранальную гісторыю пра тое, што сам калісьці падтрымліваў смяротнае пакаранне, пакуль сам не апынуўся ў камеры смяротнікаў і не пабачыў на ўласныя вочы, як не толькі людзі, асуджаныя да смяротнага пакарання, але і іх сем'і пакутуюць ад вялізарнага эмацыйнага ціску. Важна таксама было падкрэсліць аргумент, што суддзі і следчыя памыляюцца часцей, чым мы звычайна ўяўляем, а таксама што смерць не прыносіць сем'ям пацярпелых спакою ці прымірэння, якія можа прынесці прабачэнне.

"Удзел у варкшопе быў карысным не з пункту гледжання атрымання вялікай колькасці новых тэарэтычных ведаў, а ў большай ступені ў сілу магчымасці пад іншым вуглом зірнуць на праблему і яе адвакацыю, — адзначыла прадстаўніца БХК. — Запрошаныя эксперты і эксперткі падзяляліся асабістым і прафесійным досведам, што стала самым каштоўным для мяне.

І, безумоўна, падобныя імпрэзы маюць вялікае значэнне як магчымасць расказаць пра сітуацыю са смяротным пакараннем (і не толькі) у Беларусі і падтрымліваць нашу краіну ў фокусе на міжнародным узроўні".

Арыгінальная публікацыя

See more news

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
15 November 2023, 6:58 PM
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
У Міжнародны Дзень пісьменніка ў зняволенні Беларускі ПЭН і "Радыё Свабода" абвясцілі пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зняволеныя.
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
15 November 2023, 11:15 AM
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
Сёлета лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская абвясціла 12 лістапада Днём салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды выказаўся праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
15 November 2023, 10:58 AM
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
15 November 2023, 10:52 AM
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных: трэба прайсці анкетаванне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці