БХК: Канцэпцыя сістэмы мер па барацьбе з дыскрымінацыяй і забеспячэнні роўнасці ў Беларусі

27 March 2024, 9:50 AM
БХК: Канцэпцыя сістэмы мер па барацьбе з дыскрымінацыяй і забеспячэнні роўнасці ў Беларусі

Беларускі Хельсінкскі Камітэт апублікаваў Канцэпцыю сістэмы мер па барацьбе з дыскрымінацыяй і забеспячэнні роўнасці ў Беларусі, у тым ліку Закон «Аб роўнасці і недыскрымінацыі», – адзін з элементаў комплекснай прававой рэформы, якая неабходна Беларусі.

Дакумент распрацаваны ў рамках рэалізацыі Плана дзеянняў на 2023 год, прынятага Кантактнай групай па Беларусі Савета Еўропы, з удзелам экспертаў беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, экспертаў Савета Еўропы пры агульнай каардынацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта.

 Пасля дэмакратычнага транзіту гэты дакумент:

  • можа стаць асновай/падмуркам для заканадаўства аб роўнасці і недыскрымінацыі, у тым ліку для прыняцця Закона «Аб роўнасці і недыскрымінацыі»;

  • можа выкарыстоўвацца судамі для тлумачэння існуючых нормаў ДА прыняцця закона;

  • можа выкарыстоўвацца для распрацоўкі больш дэталёвых дакументаў (рэкамендацый і тлумачэнняў) для суддзяў, пракурораў і дзяржслужачых сістэмы юстыцыі.

 Цяпер гэты дакумент карысны як:

  • арыентыр для распрацоўкі рэформаў у іншых сферах (у тым ліку эканомікі, адукацыі, медыцыны);

  • інструмент для спецыялістаў у галіне юрыспрудэнцыі і дзяржкіравання для павышэння кваліфікацыі;

  • інструмент для папулярызацыі і змянення адносін да тэмы дыскрымінацыі ў грамадстве, у тым ліку яе карэктнага разумення;

  • нагода для грамадскай дыскусіі.

 Канцэпцыя складаецца з трох раздзелаў:

1. Прававыя падставы сістэмы мер па барацьбе з дыскрымінацыяй і забеспячэнні роўнасці і практыка няроўнага абыходжання

Раздзел апісвае, чаму патрэбна сістэма мер і асобны Закон «Аб роўнасці і недыскрымінацыі» і чаму дзяржава абавязана рэалізоўваць гэтыя меры і прыняць такі закон: міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў сферы роўнасці і недыскрымінацыі, праблемы нацыянальнага заканадаўства і правапрымяняльная практыка.

2. Сістэма мер па барацьбе з дыскрымінацыяй і забеспячэнні роўнасці ў Беларусі

  • Палітыка, планы і стратэгіі ў сферы забеспячэння роўнасці і недыскрымінацыі.

  • Комплекснае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства.

  • Сістэма эфектыўных сродкаў абароны ад дыскрымінацыі.

  • Сістэма маніторынгу.

3. Канцэпцыя Закона Рэспублікі Беларусь «Аб роўнасці і недыскрымінацыі»

Канцэпцыя вызначае прынцыповыя палажэнні і ключавыя моманты (уключаючы асноўную тэрміналогію), на якіх павінен грунтавацца будучы закон і якія неабходна ўлічыць пры яго распрацоўцы.

У некаторых выпадках, дзе магчымыя розныя варыянты дзеянняў, Канцэпцыя не змяшчае канкрэтнага рашэння, але прапануе калідор магчымых. Збольшага гэта абумоўлена тым фактам, што сёння (у пачатку 2024 года) складана меркаваць, калі менавіта будзе распрацоўвацца гэты закон, наколькі комплекснай будзе прававая рэформа і які сітуацыйны кантэкст будзе ў Беларусі на момант пачатку пераходнага перыяду. Гэта таксама наўмысна зроблена для таго, каб стымуляваць грамадскую дыскусію па найбольш спрэчных пытаннях. Такая дыскусія з'яўляецца адным з важных інструментаў па прасоўванні ідэй роўнасці і недыскрымінацыі ў беларускім грамадстве.

Тэкст Канцэпцыі ў pdf 

Каб лепш паглыбіцца ў тэму, а таксама зразумець, якія здаровыя паводзіны можна чакаць ад бізнесу і што можа зрабіць сам чалавек, БХК раіць прачытаць: "Што такое дыскрымінацыя: тлумачэнне ад Беларускага Хельсінкскага Камітэта"

Як змянілася сітуацыя з роўнасцю і недыскрымінацыяй за апошнія 5 гадоў (данныя 2019-2023)

Арыгінальная публікацыя на сайце БХК

Share

See more news

Наталля Сацункевіч: «Наяўнасць палітвязняў у краіне — паказчык сітуацыі з правамі чалавека»
15 September 2025, 5:43 PM
Наталля Сацункевіч: «Наяўнасць палітвязняў у краіне — паказчык сітуацыі з правамі чалавека»
"Вясна" пагаварыла з праваабаронцай "Вясны" Наталляй Сацункевіч пра тое, што (не) дае статус палітвязня, ці варта апублічваць факты пераследу і на што гэта ўплывае.
«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
13 September 2025, 7:12 PM
«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
Распыталі праваабаронцаў і юрыстаў, чаму для ўладаў важна выціснуць гэтых людзей з Беларусі.
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
08 September 2025, 4:53 PM
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках яго маці.
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
06 September 2025, 10:58 AM
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
6 верасня 2021 года ў будынку Мінскага раённага суда ў закрытым рэжыме кіраўніцы выбарчага штаба Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай і адвакату Максіму Знаку агучылі прысуд: 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці