БХК перадаў інфармацыю пра сістэматычныя парушэнні працоўных правоў Спецыяльнаму дакладчыку па Беларусі

23 April 2025, 9:25 AM
БХК перадаў інфармацыю пра сістэматычныя парушэнні працоўных правоў Спецыяльнаму дакладчыку па Беларусі

БХК накіраваў Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі інфармацыю пра сістэматычныя парушэнні працоўных правоў у краіне. Дакумент звяртае ўвагу на пагаршэнне сітуацыі з правам на працу з 2020 года: агульная рэпрэсіўная палітыка дзяржавы закранае ў тым ліку магчымасці рэалізацыі сацыяльна-эканамічных правоў.

Праваабаронцы адзначаюць сістэматычнае злоўжыванне механізмамі ціску на работнікаў, якія існавалі і да 2020 году – у тым ліку сістэмай тэрміновых працоўных дамоваў, адміністрацыйным ўмяшаннем ў кадравую палітыку прадпрыемстваў і ўвядзеннем пасад «намеснікаў па бяспецы» ў дзяржаўных арганізацыях. Гэтыя і іншыя механізмы дазваляюць уладам адвольна ўмешвацца ў працэс найму і звальнення супрацоўнікаў.

З 2020 года назіраюцца масавыя палітычна матываваныя звальненні, падставай для якіх становіцца ўдзел у пратэстах, подпіс за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў на выбарах, узаемадзеянне з кантэнтам, які адвольна прызнаны «экстрэмісцкім», і іншыя сведчанні «ненадзейнасці» супрацоўнікаў.

Акрамя таго, у многіх сферах захоўваецца практыка вядзення «чорных спісаў», што перашкаджае паўторнаму працаўладкаванню людзей, якія аднойчы былі прызнаныя «ненадзейнымі». Мы таксама адзначаем паступовае скарачэнне магчымасцяў працаўладкавання для асоб, якія раней абвінавачваліся ў здзяйсненні «экстрэмісцкіх» злачынстваў, і з'яўленне новых палітычна матываваных фільтраў у шэрагу прафесій (напрыклад, новыя патрабаванні для педагогаў, экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў — і нават касманаўтаў).

Такія практыкі парушаюць, апроч іншых, права на працу, у тым ліку роўны доступ да працы і забеспячэнне справядлівых і спрыяльных умоў працы без дыскрымінацыі. Яны не толькі пазбаўляюць асобныя групы грамадзян доступу да прафесіі па іх выбары і выключаюць іх з публічнай сферы, але і пагаршаюць доступ насельніцтва да кваліфікаваных спецыялістаў і базавых паслуг, у тым ліку да якаснай аховы здароўя, адукацыі, прававой дапамогі — і іншых сфер.

Для больш дэталёвага аналізу сітуацыі з рэалізацыяй права на працу можна звярнуцца да экспертных каментарыяў да ацэнкі для Нацыянальнага індэксу правоў чалавека.

Арыгінальная публікацыя на сайце БХК

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці