БХК звярнуўся да спецпрацэдур ААН у сувязі са знікненнем Арцёма Дубскага

17 May 2022, 4:55 PM
БХК звярнуўся да спецпрацэдур ААН у сувязі са знікненнем Арцёма Дубскага

Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў Рабочую групу па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях, да Спецыяльных дакладчыкаў па пытанні аб катаваннях і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з тэрміновым паведамленнем аб знікненні Арцёма Дубскага, а таксама aб катаваннях і жорсткім абыходжанні ў дачыненні да яго, якія папярэднічалі знікненню.

Нагадаем, Арцём Дубскі – былы актывіст "Маладога фронту". Фігурант "Працэсу 14-ці" (удзельнічаў у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у 2008 г., атрымаў год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму). Арцём прыехаў у Беларусь 10 траўня, каб наведаць родных. Яго брат Ілля — палітвязень, ў 2021 годзе прысуджаны да 5 гадоў калоніі.

У паведамленні мы падзяліліся дэталямі знікнення Арцёма Дубскага. 11 траўня ён быў затрыманы ў Менску і дастаўлены ў КДБ для правядзення допыту. Уначы 12 траўня Арцём быў вызвалены з КДБ з патрабаваннем вярнуцца а 14:30 для "аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў". Калі Дубскі вяртаўся ў Асіповічы пасля допыту, за ім да самага дома ішла легкавая машына з трыма "людзьмі ў масках". Раніцай да легкавой машыны далучыўся мікрааўтобус. 12 траўня ў 12 гадзін дня Арцём выйшаў на вуліцу і не вярнуўся. З таго часу Арцём не выходзіць на сувязь.

Мы звярнулі ўвагу на тое, што пры затрыманні Арцём быў моцна зьбіты, а таксама на неналежнае абыходжанне з Арцёмам непасрэдна ў КДБ.

З 12 траўня сваякі Арцёма Дубскага і праваабаронцы спрабуюць высветліць, дзе знаходзіцца Арцём. У міліцыі сцвярджаюць, што не ведаюць, дзе ён. Наяўнасць Дубскага адмаўляюць у КДБ, у ЦІП на Акрэсціна і ў СІЗА.

У сваім паведамленні мы падкрэслілі, што падобная практыка, калі чалавек знікае і доўгі час не выходзіць на сувязь, не з'яўляецца новай у Беларусі. Дадзеная практыка ўплывае і на сваякоў затрыманых, прымушае іх адчуваць моцныя пакуты ў сувязі з недасведчаньнем пра лёс блізкага чалавека.

Мы патрабуем ад беларускіх уладаў спыніць падобную практыку, забяспечыўшы ўсім затрыманым іх працэсуальныя правы, а таксама неадкладна інфармаваць сваякоў пра месцазнаходжанне затрыманых.

Артыкул з сайта БХК

Share

See more news

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в октябре 2025 года
04 November 2025, 1:50 PM
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в октябре 2025 года
Несмотря на непрекращающиеся попытки беларусских властей ограничить доступ к информации, можно с уверенностью констатировать, что репрессии в стране не прекращаются.
Гайд БАЖ для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
03 November 2025, 12:48 PM
Гайд БАЖ для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
Эксперты на запыт Беларускай асацыяцыі журналістаў распрацавалі кароткі спіс рэкамендацый для незалежных медыя.
Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных
29 October 2025, 9:00 PM
Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных
Праваабарончыя арганізацыі з усяго свету 30 кастрычніка прынялі сумесную заяву з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных.
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
13 October 2025, 12:40 PM
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
Казавшаяся приостановленной практика принудительной ликвидации некоммерческих организаций вновь получила свое развитие.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці