«Большасць пераможцаў за кратамі». Названыя пераможцы Праваабарончай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека за 2021 год

15 December 2021, 1:19 PM
«Большасць пераможцаў за кратамі». Названыя пераможцы Праваабарончай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека за 2021 год

10 снежня, у Міжнародны Дзень правоў чалавека, праваабаронцы назвалі імёны тых, чыя штодзённая праца прымушае верыць: праўда і справядлівасць абавязкова перамогуць.

Сёлетняя Прэмія стала ўжо трынаццатай па ліку. У 2008-м годзе яе заснаваў «Праваабарончы альянс», з 2011 года прэмія прадстаўляе  меркаванне ўсей беларускай праваабарончай супольнасці.

Як і ў папярэднія гады, пераможцаў выбіралі ў трох намінацыях – «Праваабаронца года», «Журналіст года»і «Кампанія/ініцыятыва года».

Сёлета прэмію вяла прадстаўніца Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава Яўгенія Парашчанка. На адкрыцці цырымоніі ўручэння яна павіншавала ўсіх з Міжнародным днём правоў чалавека і падкрэсліла, наколькі важная, цяжкая і небяспечная сёння праваабарончая дзейнасць беларусаў.

Кандыдатамі ў пераможцы ў намінацыі «Праваабаронца года» сталі актывістка ў сферы жаночых правоў, экс-кіраўніца грамадскай арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту Вольга Гарбунова; праваабаронцы Наста Лойка і Марфа Рабкова. Дзве з трох намінантак, Вольга Гарбунова і Марфа Рабкова, сёння, на жаль, знаходзяцца ў зняволенні. Яны прызнаныя палітвязнямі.

Дыпломы пераможцаўДыпломы пераможцаў.

Пераможцай намінацыі «Праваабаронца года» сёлета назвалі Марфу Рабкову - каардынатарку валанцёрскай службы «Вясны». У зняволенні праваабаронца знаходзіцца ўжо больш за год. Нядаўна ёй прад'явілі канчатковыя абвінавачванні, па якіх яе будуць судзіць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Акрамя «народных» пратэстных артыкулаў (такіх як арт.293 і арт. 342) Марфе Рабковай ставяць таксама некалькі так званых «вісякоў» - шматгадовых злачынстваў, якія не раскрыла міліцыя. Дзяўчыне пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Марфа РабковаМарфа Рабкова.

У намінацыі «Журналіст года-2021» прадстаўлены галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, журналіст Дзяніс Івашын і журналістка TUT.BY Алена Талкачова - усе трое намінантаў прызнаныя праваабаронцамі палітычнымі зняволенымі.

Пераможцам намінацыі «Журналіст года-2021» назвалі Дзяніса Івашына - ён рэдактар-валанцёр беларускай версіі сайта Міжнароднай расследавальнай супольнасці InformNapalm з 2014 года, а таксама пазаштатны карэспандэнт газеты «Новы час». Вядомы дзякуючы сваім расследаванням пра ўплыў «рускага свету» на Беларусь і Сірыю, пра скандальныя забудовы ў Курапатах, а таксама аўтар матэрыялаў пра пераход былых украінскіх беркутаўцаў у сілавыя структуры Беларусі.

Дзяніс ІвашынДзяніс Івашын.

Супрацоўнікі КДБ затрымалі журналіста 12 сакавіка за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі. Дзяніс праходзіць па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса. 30 кастрычніка стала вядома, што журналісту прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»). Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.

Цырымонія ўзнагароджванняЦырымонія ўзнагароджвання.

Дыпломы пераможцаў у дзвюх першых намінацыях атрымліваў юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў. Бо пераможцы - не на волі. Юрыст паабяцаў ўрачыста ўручыць дыпломы пераможцам, як толькі яны выйдуць на свабоду.

У намінацыі «Праваабарончая кампанія / Ініцыятыва года-2021» на перамогу прэтэндавалі Маніторынг судоў валанцёрамі «Вясны»; ініцыятыва «Пішыце лісты» валанцёра Іллі Міронава, а таксама Міжнародны медыяпраект «Жнівень 2020».

Цырымонія ўзнагароджванняЦырымонія ўзнагароджвання.

Пераможцам стаў медыяпраект «Жнівень 2020» - яго абвясцілі лаўрэаты леташняй прэміі Андрэй Ткачоў і Андрэй Стрыжак - валанцёры Bycovid-19.

Медыяпраект «Жнівень 2020» вядомы тым, што публікуе сведчанні катаванняў і жорсткага абыходжання з людзьмі пасля выбараў у Беларусі ў жніўні 2020-га, распавядаючы пра гэта людзям ва ўсім свеце.

Мы віншуем усіх пераможцаў і спадзяемся, што хутка ўсе палітычныя зняволеныя будуць на волі.

Арганізацыямі-сузаснавальнікамі Прэміі з'яўляюцца Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава, Камітэт «Салідарнасць», Цэнтр прававой трансфармацыі, Праваабарончы альянс, Прававая ініцыятыва, грамадская ініцыятыва супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

See more news

Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
25 November 2024, 9:45 AM
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
Аргкамітэт апублікаваў намінаваных сёлета на Прэмію.
Стартавала Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці за 2024 год
25 October 2024, 12:46 PM
Стартавала Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці за 2024 год
Гэта ўжо 16-ты год існаваньня Прэміі, заснаванай у 2008 годзе.
Пятнаццатая Прэмія праваабарончай супольнасці: трэці год не ў Беларусі, частка пераможцаў – у кратах
13 December 2023, 9:23 AM
Пятнаццатая Прэмія праваабарончай супольнасці: трэці год не ў Беларусі, частка пераможцаў – у кратах
У Вільні ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год. Прэмія, заснаваная 15 год таму, трэці год запар уручаецца не ў Беларусі, а частка яе намінантаў — у кратах за сваю праваабарончую і грамадскую дзейнасць.
"У праваабарончым асяроддзі маюць панаваць альтруізм і памкненне дапамагаць адно адному - а не канкурэнцыя і змаганне міжсобку"
10 December 2023, 10:36 AM
"У праваабарончым асяроддзі маюць панаваць альтруізм і памкненне дапамагаць адно адному - а не канкурэнцыя і змаганне міжсобку"
Аргкамітэт Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці выступіў са зваротам і апублікаваў лонг-ліст намінантаў Прэміі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці