CPJ: Чаму аўтарытарныя ўрады прымушаюць журналістаў да публічных прызнанняў?

16 June 2021, 7:39 AM
CPJ: Чаму аўтарытарныя ўрады прымушаюць журналістаў да публічных прызнанняў?

Камітэт абароны журналістаў (CPJ), міжнародная няўрадавая арганізацыя, піша аб доўгай бясслаўнай гісторыі прызнанняў, зробленых пад прымусам.

Аўтар артыкулу – Стывен Батлер, каардынатар CPJ па Азіі, доктар палітычных навук Калумбійскага ўніверсітэта.


Прызнанні пад прымусам, часта звязаныя з публічным прыніжэннем, маюць доўгую і бясслаўную гісторыю. Яны былі фундаментальным кампанентам старажытных судовых сістэмаў на Усходзе і Захадзе. Атрыманне прызнання любымі сродкамі на працягу стагоддзяў часта было ключавой часткай асуджэння і прызначэння пакарання. На судзе над салемскімі вядзьмаркамі абвінавачаныя маглі пазбегнуць пакарання, зрабіўшы прызнанне.

Сучасныя судовыя працэсы, заснаваныя на доказах, павінны былі выкараніць гэтую практыку, але аўтарытарныя ўрады знайшлі ёй іншае прымяненне. Напрыклад, прынізіць і запалохаць журналістаў, якія насмельваюцца пісаць праўду – што ўсе ўбачылі 24 мая, калі беларускі журналіст Раман Пратасевіч зрабіў першае з некалькіх «прызнанняў».

Як засведчыў CPJ, Пратасевіч адмовіўся ад шматлікіх гадоў, прысвечаных крытычнай журналістыцы, у тым ліку і ў Тэлеграм-канале NEXTA. Яго публічнае прыніжэнне адбылося ўсяго толькі праз дзень пасля таго, калі журналіста знялі з рэйса Ryanair, які Беларусь накіравала ў свой аэрапорт.

«Гэта проста неверагодна – за які кароткі час адбылася такая змена перакананняў», - сказаў Пітэр Хамфры ў тэлефонным інтэрв'ю CPJ.

Рисунок вынужденного исповедания Питера Хамфри. Иллюстрированный Алексеем Гармашем через бесплатную пресс-конференцию в Гонконге.

Малюнак вымушанага прызнання Пітэра Хамфры. Ілюстрацыя Аляксея Гармаша ад Hong Kong Free Press.

Хамфры – журналіст у мінулым, які ўвайшоў у канфлікт з кітайскімі ўладамі падчас вялікага расследавання для брытанскай фармацэўтычнай кампаніі GlaxoSmithKline і быў разам са сваёй жонкай змушаны рабіць публічнае прызнанне на кітайскім тэлебачанні – пасля некалькіх гадзінаў допыта, калі кітайскія ўлады трымалі іх у металічных клетках і кайданках. «Гэты малады чалавек быў верны сваім прынцыпам. Такая змена магчымая толькі пад прымусам», - дадаў Хамфры. Ён таксама адзначыў грубы грым, які, магчыма, хаваў сінякі на твары Пратасевіча.

Артыкул пра прызнанне Пітэра Хамфры

Пасля хуткага прызнання Пратасевіча 3 чэрвеня адбылося яго «інтэрв’ю» ў 90 хвілін на беларускім тэлебачанні, дзе журналіст са слязьмі хваліў беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку. Затым, 14 чэрвеня, Пратасевіч быў выстаўлены напаказ перад журналістамі на прэс-канферэнцыі Міністэрства замежных справаў Беларусі, прысвечанай змене рэйса Ryanair. Як паведаміў карэспандэнт BBC, ён хутка пакінуў мерапрыемства, бо Пратасевіч выглядаў так, нібыта «яўна не меў права голасу».

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі, Следчы камітэт і дзяржаўная тэлекампанія АНТ, якая транслявала інтэрв’ю з Пратасевічам 3 чэрвеня, не адказалі на запыты CPJ аб каментарах па электроннай пошце.

«…Развагі – гэта ўсё, што застаецца рабіць у замкнёнай прасторы, калі вам няма з кім паразмаўляць, магчыма, у адзіночнай камеры, магчыма, калі вас збіваюць. Актывісты кажуць: «Як Раман [Пратасевіч] можа прамаўляць такое, як ён можа быць такім слабым?» А я кажу: паспрабуй сам».

Джэйсан Рэзаян

Прымус да публічных прызнанняў ужо даўно шырока выкарыстоўваецца супраць журналістаў, праваабаронцаў і прадстаўнікоў апазіцыі – у Кітаі, Іране і Расіі, а таксама ў сепаратысцкіх рэгіёнах Украіны, якія падтрымлівае Расія. 

Папярэднікаў сучаснай практыкі выкарыстоўвання прызнанняў у якасці палітычнага інструмента ў Кітаі можна прасачыць прынамсі да зямельнай рэформы пачатку 18950-х гадоў, калі памешчыкаў цягнулі паўз усю вёску, а сялянаў запрашалі іх зневажаць – і на словах, і фізічна, як апісана ў расказе Уільяма Хінтана ў кнізе «Фаншэн». Прызнанні былі галоўнай часткай выхавання партыйнай дысцыпліны, як задакументаваў  сацыёлаг Марцін Кінг Уайт. Яны з'явіліся падчас Культурнай рэвалюцыі і з таго часу ператварыліся ў тэлешоў для прыніжэння журналістаў, пра што неаднаразова на працягу шматлікіх гадоў сведчыў CPJ. У адным выпадку журналіст, які зрабіў матэрыял пра работу Камісіі па рэгуляванні каштоўных папер, выбачаўся ў эфіры пра тое, што зрабіў рэпартаж «праз прыватны запыт», замест таго, каб атрымаць афіцыйную пазіцыю Камісіі. На электронны ліст, дасланы ў Міністэрства замежных справаў Кітая з просьбай пракаментаваць сітуацыю, не адказалі.

Іран таксама сярод лідэраў парушальнікаў. Паводле справаздачы Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека за 2020 год, з 2009 па 2019 гады Іран апублічыў як мінімум 355 змушаных прызнанняў. У гэтую лічбу не ўвайшла леташняя жорсткая трансляцыя змушанага прызнання журналіста Рухалы Зама, пакаранага смерцю пасля арышту ў Багдадзе і перавозу ў Тэгеран. У хуткім часе пасля таго, як іранскія ўлады абвясцілі пра арышт Зама, дзяржаўнае тэлебачанне паказала відэа, у якім Зам, з завязанымі вачыма ў машыне, выбачыўся і сказаў, што давяраць іншым урадам, апрача Ірана, «няправільна».

Аглядальнік Вашынгтон Пост Джэйсан Рэзаян і яго жонка-журналіст Еганэ Рэзаян (сёння каардынатар CPJ) былі змушаныя зрабіць публічнае прызнанне падчас свайго зняволення ў Іране з 2014 па 2016 год. Джэйсан Рэзаян у тэлефонным інтэрв’ю CPJ сказаў, што падчас трэнінгу для журналістаў, якія працуюць у варожым асяродку, атрымаў стандартную параду: рабіць усё, што ад вас хочуць вашыя выкрадальнікі. Але публічна схлусіць – цяжка для журналіста, чый прафесійны абавязак – казаць праўду. Рэйзан апісвае «развагі, якія даводзіцца рабіць у замкнёнай прасторы, калі няма з кім паразмаўляць, магчыма, у адзіночнай камеры, магчыма, калі вас збіваюць». Актывісты кажуць: «Як Раман [Пратасевіч] можа прамаўляць такое, як ён можа быць такім слабым?» А я кажу: паспрабуй сам».

Джейсон Резаян и его жена Еганех Салехи вылетели из Ирана в воскресенье, через 18 месяцев после ареста в Тегеране.  EPA / STRINGERДжэйсан Рэзаян і яго жонка Еганэ Рэзаян

«Гэта перш за ўсё перамовы з самім сабой», - сказаў Рэзаян. «Дзе праходзіць чырвоная лінія, якую нельга пераступіць?» Рэзаян сказаў, што ён адмовіўся хлусіць пра тое, што ён быў шпіёнам, які працуе на замежны ўрад. У выніку, ніводны з відэазапісаў прызнанняў сям'і Рэзаянаў не паказалі па тэлебачанні цалкам.

Рэзаян радзіць ураду ЗША больш агрэсіўна прымяняць санкцыі, скіраваныя на асобаў, датычных да змушаных прызнанняў журналістаў і іншых людзей: напрыклад, Глабальны закон Магнітскага, які прадугледжвае фінансавыя санкцыі для асобных парушальнікаў правоў чалавека.

CPJ даслаў ліст Алірэзе Мірыўсэфі, прадстаўніку іранскай місіі ААН у Нью-Ёрку, з просьбай пракаментаваць прызнанні па тэлебачанні, але адказу не атрымаў.

Чаму ўрады выкарыстоўваюць такую тактыку? Хамфры мяркуе, што ўрады, якія выкарыстоўваюць публічныя прызнанні, мяркуюць, нібыта змушаныя выступы гучаць пераканаўча для людзей; думаюць, што яны здольныя пераканаць многіх у тым, што людзі, якія выступаюць супраць рэжымаў, з’яўляюцца хлуслівымі або дзейнічаюць з патаемных матываў. Гэта дыскрэдытуе незалежных журналістаў і дысідэнтаў, спараджае недавер да ўсіх СМІ і засцерагае журналістаў ад крытычных рэпартажаў.

Рэзаян мяркуе, што пасля шматлікіх гадоў распаўсюджвання такіх прызнанняў аўдыторыя больш не верыць у іх праўдзівасць, і ўрады ведаюць пра гэта, але прызнанні ўсё яшчэ могуць уплываць і на журналістаў, і на аўдыторыю. «Мэта – прыніць вас перад суайчыннікамі і калегамі», - кажа ён. Рэзаян кажа, маючы на ўвазе Пратасевіча: «Калі вы ставіце кагосьці ў падобную сітуацыю, ваша мэта – пазбавіць яго даверу ў будучыні. Ён стане недарэчным. Гэта вайна на знясіленне».

 Арфат Эркін бачыць дадатковы матыў у справе свайго бацькі, зняволенага уйгурскага журналіста Эркіна Турсуна. Змушанае прызнанне яго бацькі было апублікавана на кітайскіх навінавых сайтах 9 красавіка. Турсун адбывае 20-гадовы тэрмін па абвінавачванні ў «распальванні міжнацыянальнай варожасці, этнічнай дыскрымінацыі і прыкрыцці злачынстваў». Яго маці таксама была затрымана ў 2017 годзе, а пазней вызвалена. Міністэрства замежных спраў Кітая не адказала на просьбу пракаментаваць відэа.

У тэлефонным інтэрв'ю CPJ Эркін, які з'яўляецца студэнтам ЗША, заявіў, што спачатку быў рады ўбачыць відэа. «Гэта было дзіўна, але я адчуў палёгку ад таго, што ён усё яшчэ жывы», - сказаў ён. Пра бацьку нічога не было чуваць на ​​працягу трох гадоў. Але потым рэчаіснасць ускладнілася. Ён апісаў свайго раней барадатага бацьку як моцнага і камунікабельнага чалавека, але відэа паказала яго зморшчаным, худым і паголеным. Эркін падумаў, што бацьку даводзіцца перажываць псіхалагічны боль. «Кожны, хто праглядзеў гэта відэа, сказаў бы, што гэта глупства», - дадаў ён, адзначыўшы, што яго бацька падміргнуў прынамсі адзін раз ў 40-секундным кліпе, пры тым словы ён вымаўляў аўтаматычна і відавочна не рыхтаваўся да прамовы.

 Эркін мяркуе, што відэа бацькі было накіравана асабіста на яго, як спосаб для ўладаў націснуць на яго, каб ён спыніў актыўнасць у ЗША ў дачыненні да ўйгураў у Кітаі, у тым ліку да перадачы справы бацькоў у Рабочую групу ААН па гвалтоўных знікненнях . Аднак Эркін кажа, што не спыніцца.

 

Справаздачы падрыхтавалі спецыялістка CPJ па адвакацыі Еганэ Рэзаян і даследніца CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Алена Родзіна.

Аўтар: Стывен Батлер

Даведка: праграмны каардынатар CPJ па Азіі Стывен Батлер амаль 20 гадоў жыў і працаваў у Азіі замежным карэспандэнтам, а потым быў рэдактарам аддзелу замежных навінаў у Вашынгтонскім бюро амерыканскай медыя-кампаніі Найт Рыдэр. Ён доктар палітычных навук у Калумбійскім універсітэце.

Арыгінал артыкула на сайце CPJ

Пераклад на беларускую мову: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

See more news

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 October 2024, 9:07 AM
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 September 2024, 2:08 PM
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 September 2024, 3:12 PM
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 September 2024, 2:59 PM
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці