Даследванне БХК. Нефармальная адукацыя ў сферы правоў чалавека ў беларускім грамадскім сектары: стан, праблемы і выклікі

19 December 2023, 11:18 AM
Даследванне БХК. Нефармальная адукацыя ў сферы правоў чалавека ў беларускім грамадскім сектары: стан, праблемы і выклікі

Беларускі Хельсінкскі Камітэт апублікаваў справаздачу аб даследаванні "Нефармальная адукацыя ў сферы правоў чалавека ў беларускім грамадзянскім сектары: стан, праблемы і выклікі".

Даследаванне праводзілася з лістапада 2022 па кастрычнік 2023 года.

Мэта даследавання - вызначыць бягучы стан сегмента беларускіх АГС-правайдэраў нефармальнай адукацыі ў сферы правоў чалавека, праблемы і выклікі ў гэтай сферы з пункту гледжання як правайдэраў, так і спажыўцоў адукацыйных паслуг.

Вынікі даследавання прапанаваны правайдэрам для далейшай дыскусіі і пошуку шляхоў павышэння якасці адукацыі ў сферы правоў чалавека ў сектары беларускіх АГС.

Для збору дадзеных праводзіўся:

  • маніторынг публічнай інфармацыі, якая ёсць на анлайн-рэсурсах беларускіх АГС, якія займаюцца нефармальнай адукацыяй у сферы правоў чалавека;

  • 11 экспертных інтэрв'ю з прадстаўнікамі беларускіх АГС-правайдэраў нефармальнай адукацыі ў сферы правоў чалавека;

  • апытанне спажыўцоў адукацыйных паслуг, якія прадстаўляюцца правайдэрамі нефармальнай адукацыі ў сферы правоў чалавека, праз гугл-форму. Мы склалі дзве асобныя анкеты: для людзей, якія маюць базавую юрыдычную адукацыю і працуюць у сферы юрыспрудэнцыі, і для людзей, якія маюць іншы прафесійны бэкграўнд. Усяго мы атрымалі 148 анкет.

Прачытаць справаздачу аб даследаванні можна тут.

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці