Дзеці на "пакаяльных" відэа: пытанні да Тэлеграма, Apple i Google

25 May 2022, 10:00 AM
Дзеці на "пакаяльных" відэа: пытанні да Тэлеграма, Apple i Google

Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся да кіраўнікоў Telegram, Apple, Google з просьбай адрэагаваць на факты парушэння правоў дзяцей у беларускім сегменце Telegram каналамі, афіляванымі з дзяржавай. Гаворка ідзе аб практыцы публікацыі "пакаянных" відэа, удзельнікамі якіх з'яўляюцца дзеці.

Раней інфармацыю аб практыцы публічных арыштаў падлеткаў і публікацыі падобных відэа Беларускі Хельсінкскі камітэт накіраваў Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб катаваннях, па пытанні аб свабодзе меркаванняў і іх свабодным выказванні, па пытанні аб праве на здароўе, па праве на недатыкальнасць прыватнага жыцця і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

У сваіх зваротах праваабаронцы падкрэсліваюць зневажальны годнасць і траўміруючы характар гэтых практык. Дзеці - вельмі ўразлівая група, што ўзмацняе негатыўны ўплыў такіх "публічных экзэкуцый". На відэа бачна, што падлеткі відавочна напалоханыя, можна меркаваць, што на іх аказваўся ціск. Такая практыка можа пакінуць глыбокі след у псіхаэмацыйным стане дзіцяці, а таксама іншых дзяцей, якія стануць сведкамі інцыдэнту ці ўбачаць відэа.

У студзені 2022 года Беларускі Хельсінкскі Камітэт ужо звяртаўся да Telegram, Apple, Google у сувязі з распаўсюджваннем беларускімі ўладамі праз Telegram матэрыялаў, якія парушаюць правы чалавека і змяшчаюць радыкальныя формы распальвання нянавісці да ЛГБТК-людзей. Большасць названых намі матэрыялаў былі выдаленыя з Telegram.

Артыкул з сайта БХК

Share

See more news

Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 February 2026, 7:33 AM
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 January 2026, 1:57 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 January 2026, 1:47 PM
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці