Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары – супраць адбельвання «рэферэндумаў» на акупаваных тэрыторыях

29 August 2022, 10:25 AM
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары – супраць адбельвання «рэферэндумаў» на акупаваных тэрыторыях

Адкрыты ліст Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары: Не – еўрапейскім палітыкам, якія адбельваюць крамлёўскія псеўда-рэферэндумы

Каму: сябрам нацыянальных і рэгіянальных парламентаў краінаў-удзельніц ЕС, сябрам Еўрапейскага парламента

«У святле заяў Крамля аб падрыхтоўцы да правядзення так званых «рэферэндумаў» на тэрыторыях, акупаваных падчас ваеннай агрэсіі супраць Украіны, Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE) заклікае ўсе нацыянальныя і рэгіянальныя парламенты Еўрапейскага Саюза, Еўрапейскі парламент, Парламенцкую асамблею Савета Еўропы  і АБСЕ праявіць асаблівую пільнасць і перашкодзіць удзелу іх сябраў у незаконным «назіранні за выбарамі», арганізаваным з мэтай абяліць незаконныя выбарчыя працэсы.

Тое ж самае датычыцца і да мясцовых выбараў у Расіі ў верасні – у краіне, дзе фальсіфікацыя выбарад не аднойчы фіксавалася міжнароднымі і мясцовымі назіральнікамі.

Небесстаронняе назіранне – форма палітычна матываванага назірання за выбарамі, галоўнай мэтай якога з'яўляецца абяленне фальсіфікацыі выбараў шляхам прадастаўлення недакладнай інфармацыі аб правядзенні нелегітымных выбараў як выбаршчыкам, так і міжнароднай аўдыторыі – шырока распаўсюдзілася ў рэгіёне АБСЕ.

 

Аўтарытарныя рэжымы арганізуюць і фінансуюць прысутнасць міжнародных «назіральнікаў», чыя функцыя заключаецца ў дыскрэдытацыі высноў незалежных міжнародных і нацыянальных назіральных місій, такіх як БДІПЧ-АБСЕ ці ЕС.

Палітычна небесстаронныя назіральнікі на выбарах (або «фальшывыя назіральнікі») часта вярбуюцца агентамі гэтых рэжымаў сярод лаяльных палітыкаў, парламентарыяў, у тым ліку ў Еўрапарламенце, Парламенцкай асамблеі Еўропы і ў АБСЕ. Выдаючы сябе ў мясцовых СМІ за афіцыйных прадстаўнікоў заходніх дэмакратый і сталых інстытутаў, яны не толькі дапамагаюць узаконіць нелегітымныя, незаконныя ці ашуканскія выбары, але і дыскрэдытуюць інстытуты, якія яны прадстаўляюць.

 

Яскравымі прыкладамі такой практыкі з'яўляюцца прэзідэнцкія «выбары» 2018 года ў так званых Данецкай і Луганскай народных «рэспубліках», дзе EPDE выявіла 57 «фальшывых назіральнікаў». Сярод гэтых псеўда-назіральнікаў былі, напрыклад, дзейныя і былыя парламентарыі Францыі, Германіі, Італіі і Бельгіі.

Іншы прыклад – парламенцкія выбары 2020 года ў Азербайджане, дзе выявілі 43 «фальшывых назіральнікаў». Сярод іх – дзейныя і былыя парламентарыі Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Францыі, Польшчы, Чэхіі, Балгарыі, Грэцыі і Славакіі.

Расейскія парламенцкія выбары 2021 года адбельваліся дзевяццю «фальшывымі назіральнікамі», сярод якіх былі французскія парламентарыі.

На падставе доказаў, сабраных EPDE, асноўнымі арганізатарамі «фальшывага назірання» ў рэгіёне АБСЕ з'яўляюцца Расійская Федэрацыя і Азербайджан. Аднак зусім нядаўна мы выявілі, што такая практыка выкарыстоўваецца і ў Венгрыі, якая ўваходзіць у ЕС. Па нашых дадзеных, удзел у небесстароннім назіранні за выбарамі быў асабліва распаўсюджаны сярод грамадзян Францыі, Італіі, Германіі і Балгарыі (гл. прыкладзены графік).

Мы высока ацэньваем рашучыя крокі Еўрапарламента і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, зробленыя ў апошнія гады супраць гэтай выбарчай нядобрасумленнасці.

У той жа час мы разумеем, што яшчэ шмат чаго трэба зрабіць на ўзроўні нацыянальных і рэгіянальных парламентаў краін-удзельніц ЕС. EPDE прапануе свой досвед і дапамогу тым парламентам, якія жадаюць актыўна змагацца з гэтай спецыфічнай формай перадвыбарнай дэзінфармацыі.

EPDE працягне маніторынг выкарыстання небесстаронняга назірання за выбарамі. З усімі нашымі вынікамі на сёньняшні дзень можна азнаёміцца ​​тут: www.fakeobservers.org.

Рэкамендацыі ўсім нацыянальным, міжнародным і рэгіянальным парламентам ЕС:

  • заклікаць сваіх парламентарыяў устрымацца ад удзелу ў любой міжнароднай «місіі» па назіранні за выбарамі, якая не ўхваленая ні самім парламентам, ні ЕП, ПАСЕ, Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы або любой іншай арганізацыяй , якая падпісала Дэкларацыю прынцыпаў міжнароднага назірання за выбарамі;

  • старанна кантраляваць удзел сваіх сябраў у любой міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі;

  • старанна правяраць фінансавыя дэкларацыі сябраў парламента ў адносінах да выгод, атрыманых у сувязі з удзелам у міжнародных місіях па назіранні за выбарамі, не ўхваленых самім парламентам;

  • перагледзець і ў выніку абнавіць кодэкс паводзін свайго парламента ў дачыненні да ўдзелу яго сябраў у міжнародных місіях па назіранні за выбарамі;

  • стварыць незалежныя органы для рэгулярнай праверкі вышэйзгаданых рэкамендацый».

З павагай, Штэфані Шыфер, Старшыня праўлення EPDE

Арыгінал адкрытага ліста (на ангельскай мове) на сайце EPDE

Пераклад на беларускую мову - БДПЧ

See more news

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 May 2025, 9:20 AM
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 May 2025, 9:01 AM
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 April 2025, 12:53 PM
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 April 2025, 2:33 PM
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці