«Хросныя» выступілі ў падтрымку вясноўцаў у гадавіну іх затрымання

18 July 2022, 8:56 AM
«Хросныя» выступілі ў падтрымку вясноўцаў у гадавіну іх затрымання


Дэпутаты нямецкага Бундэстага, якія ўзялі на сябе абавязкі сімвалічных "хросных" зняволеных праваабаронцаў "Вясны" у межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай арганізацыяй “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, выказалі словы падтрымкі ў першую гадавіну з моманту іх затрымання.

Дэпутат Бундэстага Штэфан ГельбхаарДэпутат Бундэстага Штэфан Гельбхаар

Так Штэфан Гельбхаар, дэпутат нямецкага Бундэстага і “хросны” Уладзіміра Лабковіча, выступіў з заявай:  

“Сёння спаўняецца год, як беларускі праваабаронца і юрыст Уладзімір Лабковіч знаходзіцца ў зняволенні па несправядлівым абвінавачванні. Я ўзяў над ім шэфства і выступаю за яго вызваленне.

Юрыст Уладзімір Лабковіч кіруе Праваабарончым цэнтрам "Вясна" разам з Алесем Бяляцкім і Валянцінам Стэфановічам, якія таксама былі арыштаваныя. Гэтая арганізацыя імкнецца дапамагчы тым, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных матывах. Для такіх людзей, як і для іх родных, аказваецца юрыдычная падтрымка  ўсё гэта пад моцным ціскам з боку рэжыму.

Я выказваю салідарнасць і ўдзячнасць беларусам, якія негвалтоўнымі метадамі адстойваюць дэмакратыю, вяршэнства закона, правы чалавека, свабоду і свабодныя выбары. Гвалту ў Беларусі неабходна пакласці канец, палітвязні павінны выйсці на волю, патрэбныя новыя, свабодныя і сумленныя выбары ў прысутнасці міжнародных назіральнікаў і нарэшце — сур'ёзны і інклюзіўны працэс канстытуцыйнай рэформы.

Кіраўніцтва Беларусі неаднаразова парушала міжнародныя абавязацельствы па абароне правоў чалавека. Вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя, а многія прадстаўнікі апазіцыі беглі за мяжу, ратуючыся ад дыктатарскага рэжыму. Сам рэжым падтрымаў Пуціна ў яго захопніцкай вайне з Украінай, якая супярэчыць нормам міжнароднага права. Санкцыі Еўрапейскага саюза ў дачыненні да асоб, адказных за тое, што адбываецца ў Беларусі, павінны быць пашыраныя і распаўсюджаныя на беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы, якія складаюць фінансавую аснову рэжыму. Акрамя таго, патрабуецца больш істотная падтрымка мужнай грамадзянскай супольнасьці, беларускіх журналістак і журналістаў, а таксама ахвяраў рэжыму і іх сем'яў”.

Старшыня дэпутацкай групы “Саюз 90/Зялёныя” у нямецкім Бундэстагу Антон Хофрайтэр запісаў відэазварот у падтрымку свайго “хрэсніка” Валянціна Стэфановіча.

“Беларускі дыктатар не толькі падтрымлівае злачынную наступальную вайну Расіі супраць Украіны, але і спрабуе цалкам знішчыць дэмакратычную апазіцыю ва ўласнай краіне. Больш за год таму ён распарадзіўся арыштаваць дэмакратычнага актывіста Валянціна Стэфановіча і яго калег. З тых часоў яны несправядліва знаходзяцца ў зняволенні. Я патрабую неадкладнага вызвалення ўсіх беларускіх дэмакратычных актывістаў з турмаў”, — сказаў Хофрайтэр.

nikola_beer_solidarity.jpgКалаж са старонкі Ніколы Бір у Instagram

Сімвалічная "хросная" Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Нікола Бір, напісала на сваёй старонцы ў Instagram: 

"14 ліпеня год таму былі арыштаваныя тры кіраўнікі беларускага Праваабарончага цэнтра "Вясна": Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч.

Як чалавек, які ўзяў шэфства над Алесем Бяляцкім, я рашуча асуджаю неправамерныя і неабгрунтаваныя арышты, ініцыяваныя дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі, і патрабую неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

За свабодную, незалежную і дэмакратычную #Belarus".

See more news

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 October 2024, 9:07 AM
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 September 2024, 2:08 PM
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 September 2024, 3:12 PM
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 September 2024, 2:59 PM
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці