ІКАО будзе расследаваць інцыдэнт з пасадкай самалёта Ryanair у Мінску

08 June 2021, 10:25 AM
ІКАО будзе расследаваць інцыдэнт з пасадкай самалёта Ryanair у Мінску

Фота ІКАО. Генеральны сакратар ІКАО Фан Лю

Сябры Рады ІКАО на экстраным паседжанні прынялі рашэнне высветліць факты, звязаныя з меркавана вымушанай зменай курса самалёта Ryanair, які ішоў рэйсам FR4978 з Афін у Вільнюс і зрабіў пасадку ў Мінску.

У прэс-рэлізе Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі вядзецца пра штое, што сябры Рады сур’ёзна ўсхваляваныя, хутчэй за ўсё, вымушанай пасадкай камерцыйнага пасажырскага самалёта кампаніі Ryanair, які знаходзіўся ў паветранай прасторы Беларусі.

Са спасылкай на 55 (е) артыкул Чыкагскай канвенцыі,  Рада пастанавіла зрабіць расследаванне інцыдэнта і ўпаўнаважыла сакратарыят Канвенцыі падрыхтаваць прамежкавую справаздачу з фактамі і адпаведнымі прававымі інструментамі.

Як вядома, 23 мая самалёт кампаніі Ryanair, які ішоў рэйсам FR4978 з Афін у Вільнюс, быў вымушаны зрабіць пасадку ў Мінску з нагоды таго, што на борце нібыта знаходзіцца выбуховая прылада. Трывога аказалася несапраўднай, але пасля прызямлення беларускія сілы бяспекі арыштавалі апазіцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцу Сафію Сапегу, якія былі на борце.

Прэзідэнт Рады ІКАО Сальваторэ Шакітана склікаў на надзвычайную нараду 27 мая 36 дыпламатаў, якія прадстаўляюць у Радзе дзяржавы-сябры Арганізацыі. Яны падкрэслілі, што вельмі важна высветліць факты, звязаныя з гэтым інцыдэнтам, а таксама высветліць, ці парушылі міжнароднае права хтосьці з сябраў ІКАО. Гаворка ідзе, у першую чаргу, пра Канвенцыю пра міжнародную грамадзянскую авіяцыю, вядомую як Чыкагская.


Чытайце таксама: Па слядох інцыдэнта ў Беларусі: пяць фактаў пра Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі


 Рада заклікала ўсе дзяржавы-сябры ІКАО, а таксама іншыя зацікаўленыя бакі, супрацоўнічаць з місіяй па высвятленні фактаў «дзеля бяспекі грамадзянскай авіяцыі» і прапанаваў скарыстацца экспертнай дапамогай ІКАО.

«Такім чынам, Рада пастанавіла, што сакратарыят ІКАО правядзе расследаванне, каб высветліць усе факты, якія маюць дачыненне да справы», - падкрэсліў Старшыня Рады.

Генеральны сакратар ІКАО Фан Лю, у сваю чаргу, паабяцала сябрам Рады поўную падтрымку і супрацоўніцтва з боку сакратарыята ў выкананні прынятага рашэння.

 

Арыгінал артыкула на сайце ААН

Share

See more news

Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
23 February 2026, 11:01 AM
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
Эта практика не имеет правового основания и противоречит национальному и международному праву.
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 February 2026, 7:33 AM
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 January 2026, 1:57 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці