«ILIA-By усталёўвае прафэсыйныя сувязі нашых выпускнікоў-адвакатаў зь іх калегамі ў розных краінах»

13 June 2024, 12:50 PM
«ILIA-By усталёўвае прафэсыйныя сувязі нашых выпускнікоў-адвакатаў зь іх калегамі ў розных краінах»

Фота на вокладцы: Яўген Пыльчанка, Вільня, 11 чэрвеня 2024 года. Аўтар: Літоўская калегія адвакатаў

11 чэрвеня 2024 года ў Вільні насупраць беларускай амбасады адбылася акцыя салідарнасьці з палітычным вязьнем, адвакатам Максімам Знакам. Пікет і выступ арганізавалі Калегія адвакатаў Літвы, у ім удзельнічалі беларускія адвакаты і актывісты. Мэтай акцыі было заявіць аб падтрымцы незаконна асуджанага адваката Максіма Знака, якога ўтрымліваюць інкамунікада ўжо больш за год, зь лютага 2023 года, і патрабаваць спыніць яго катаваньні. 

Зь літоўскага боку на акцыі выступілі, сярод іншых, Паўлюс Грыцюнас, адвакат, сакратар Літоўскай калегіі адвакатаў, і Міндаўгас Кукайціс, адвакат, старшыня Літоўскай калегіі адвакатаў.

Паўлюс Грыцюнас. Фота: Літоўская калегія адвакатаў

Міндаўгас Кукайціс. Фота: Літоўская калегія адвакатаў

Зь беларускага боку выступалі адвакат палітвязьня Яўген Пыльчанка, паэтэса Сабіна Брыло, якая прачытала ўрыўкі з кнігі твораў Максіма Знака.

Сабіна Брыло, Натальля Мацкевіч, Віктар Мацкевіч, Яўген Пыльчанка. Вільня, 11 чэрвеня 2024. Аўтар фота: Літоўская калегія адвакатаў

У акцыі таксама ўдзельнічалi Прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна і  Натальля Мацкевіч, адвакат, прадстаўніца адукацыйнай праграмы ILIA-By. Натальля адзначыла, што многія з удзельнікаў - выпускнікі праграмы, і што сама супраца беларускіх адвакатаў у выгнаньні зь іх літоўскімі і іншымі замежнымі калегамі – таксама і вынік працы праграмы ILIA-By:

– Праграма ILIA_By спрыяе ўсталяваньню прафэсыйных сувязяў нашых выпускнікоў-адвакатаў зь іх калегамі ў тых краінах, дзе мы знаходзімся. Мы ўжо арганізавалі сустрэчы зь літоўскімі адвакатамі, з прадстаўнікамі польскай адвакатуры і юрыстамі ў Польшчы. У межах гэтых сустрэчаў мы абменьваемся прафэсыйным досьведам і, у прыватнасьці, досьведам удзелу адвакатаў у рэформе пры пераходзе да дэмакратычнай дзяржавы.

Марыя Колесава-Гудзіліна. Фота: Літоўская калегія адвакатаў

Натальля Мацкевіч падкрэсьліла, што найбольшую салідарнасьць зь беларускімі адвакатамі ў выгнаньні сёньня выказвае літоўская адвакатура:

–  Гэта паказалі і апошнія змены ў законе аб адвакатуры Літвы: беларускія адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі, могуць працаваць у прававой сфэры Літвы, калі літоўская адвакатура іх вэрыфікуе. Фактычна, Літва дае беларускім адвакатам у выгнаньні права на прафэсыю. Сувязі паміж літоўскімі і беларускімі адвакатамі дапамагаюць у працэсах салідарнасці. У выніку сумеснай ініцыятывы нашых адвакатаў-выпускнікоў і Калегіі адвакатаў Літвы была праведзеная акцыя салідарнасьці з Максімам Знакам. Літоўскія адвакаты падкрэслілі, што адвакатура на пікеце не выступае з палітычнымі заявамі, таму што незалежна ад палітычных поглядаў, катаваньні не павінны прымяняцца. А ўтрыманне інкамунікада зьяўляецца катаваньнямі, зь якімі не павінны пагаджацца прадстаўнікі юрыдычнай прафэсыі. Гэтая акцыя была скіраваная супраць парушэньняў правоў чалавека, за вяршэнства права і супраць перасьледу прафэсыяналаў, якія абараняюць гэтыя каштоўнасьці.

Share

See more news

Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 January 2026, 7:16 PM
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.
Агляд «Вясны»: сітуацыя з палітвязнямі ў 2025 годзе ў лічбах
12 January 2026, 1:35 PM
Агляд «Вясны»: сітуацыя з палітвязнямі ў 2025 годзе ў лічбах
«Вясна» ў лічбах распавядае, якім быў 2025 год для палітвязняў Беларусі — паміж абдымкамі на волі і гвалтоўным выгнаннем з краіны.
«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
10 January 2026, 3:49 PM
«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
Спецдакладчык ААН па Беларусі Нілс Муйжніекс не бачыць прыкметаў змены рэпрэсіўнай палітыкі, нягледзячы на нядаўнія вызваленні палітвязняў.
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
10 January 2026, 3:27 PM
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
Міжнародная сетка стратэгічных дзеянняў у галіне бяспекі ISAN адзначала, што Беларусь — у топ-10 краін, што практыкуюць транснацыянальныя рэпрэсіі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці