Камітэт абароны журналістаў асудзіў прысуд Ігару Карнею

31 March 2024, 11:34 AM
Камітэт абароны журналістаў асудзіў прысуд Ігару Карнею

Камітэт абароны журналістаў (CPJ) асудзіў рашэнне беларускага суда ў дачыненні да незалежнага журналіста Ігара Карнея. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні і прыгаварылі да трох гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 20 000 беларускіх рублёў (6 115 долараў ЗША).

Ігар Карней у судзе. 19 сакавіка 2024 года. Скрыншот відэа СТВ

«Уладам Беларусі хапіла трох дзён, каб адправіць Ігара Карнея ў турму на тры гады: тыповы прыклад хуткасці і самавольства ў прысудах у дачыненні да незалежных журналістаў у краіне, – заявіла каардынатарка праграмы CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід. – Беларускія ўлады павінны неадкладна зняць усе абвінавачванні з Карнея і вызваліць яго разам з усімі іншымі зняволенымі журналістамі».

Суд над Ігарам Карнеем распачаўся ў аўторак, 19 сакавіка 2024 года, у Менску, а ў пятніцу, 22 сакавіка, яго прызналі вінаватым. Дзяржаўная газета «Беларусь сегодня» заявіла, што Карней супрацоўнічаў з Беларускай асацыяцыяй журналістаў. У абвінаваўчым заключэнні гаворыцца, што Карней пісаў «негатыўныя матэрыялы, якія абражаюць кіраўніка дзяржавы» і іншых, а таксама даваў «ілжывае ўяўленне» аб Беларусі.

Журналіста-фрылансера затрымалі пасля ператрусу ў ягонай кватэры 17 ліпеня 2023 года — як было абвешчана сваякам, на 10 сутак. Падчас ператрусу сілавікі забралі камп’ютар і іншыя лічбавыя носьбіты інфармацыі. Некалькі дзён Карней знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна, потым яго перавялі ў следчы ізалятар № 1 у Мінску.

Публікуецца паводле сайту БАЖ

See more news

«Гэты маніторынг мусіць быць пад рукой у Cьвятланы Ціханоўскай, калі яна едзе расказваць пра культуру»
15 January 2025, 11:32 AM
«Гэты маніторынг мусіць быць пад рукой у Cьвятланы Ціханоўскай, калі яна едзе расказваць пра культуру»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ўзяў вялікае інтэрвію ў старшыні Беларускага ПЭНа Тацяны Нядбай.
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 15–31 снежня 2024 года
13 January 2025, 5:37 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 15–31 снежня 2024 года
На 31 снежня 2024 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 37, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 168.
Выбары ў Беларусі з 1994 да 2025 года: гісторыя ціску, рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека
13 January 2025, 5:32 PM
Выбары ў Беларусі з 1994 да 2025 года: гісторыя ціску, рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека
Напярэдадні новых выбараў* мы ўзгадваем рэпрэсійны шлях, які ідзе праз усе прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці