БАЖ: Конкурс для журналістаў «Гістарычная памяць у беларускіх медыя» (прыём матэрыялаў да 31 сакавіка)

22 February 2023, 3:13 PM
БАЖ: Конкурс для журналістаў «Гістарычная памяць у беларускіх медыя» (прыём матэрыялаў да 31 сакавіка)

Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць конкурс «Гістарычная памяць у беларускіх медыя» для беларускіх журналістаў і блогераў, матэрыялы якіх на гістарычную тэматыку ў журналісцкіх жанрах былі апублікаваныя ў беларускіх медыя ці падрыхтаваныя беларускімі аўтарамі для замежных медыя.

Конкурс ладзіцца ў мэтах удасканалення майстэрства беларускіх журналістаў у працы з гістарычнай тэматыкай праз канцэпцыю правоў чалавека, пазбягання інструменталізацыі гісторыі ў медыя, паляпшэння якасці матэрыялаў на гістарычную тэматыку і прымянення крэатыўных падыходаў у выкарыстанні жанраў і фарматаў, а таксама пашырэння грамадскай дыскусіі на гістарычныя тэмы.

Конкурс праводзіцца ў намінацыі «Найлепшая журналісцкая праца на гістарычную тэму».

АЦЭНЬВАЕЦЦА:

 валоданне канцэпцыяй правоў чалавека і этычнымі прынцыпамі: паказ гістарычных падзей праз канцэпцыю правоў чалавека і адпаведнасць этычным прынцыпам журналістыкі;

 якасць матэрыялу: дакладнасць, адпаведнасць фактам, глыбіня распрацоўкі тэмы, прыналежнасць да аднаго з журналісцкіх жанраў, дакладная, зразумелая і яскравая мова выкладання;

 крэатыўны падыход: арыгінальнасць падачы інфармацыі, выкарыстанне мультымедыйных сродкаў, аўтарскі стыль;

 пашырэнне грамадскай дыскусіі: навізна тэмы, яе актуальнасць на дадзены момант, прасочванне сувязяў гістарычных падзей з сённяшнім днём і сучаснікамі.

Мова кантэнту — беларуская альбо руская. Пры падачы публікацыі на іншай мове ўдзельнік конкурсу сам павінен прадаставіць журы пераклад.

ТЭКСТЫ ПРЫМАЮЦЦА З 20 ЛЮТАГА ПА 31 САКАВІКА 2023 ГОДА ЎКЛЮЧНА.

Ад аднаго аўтара прымаецца не больш за тры матэрыялы (альбо не больш за адну серыю з некалькіх матэрыялаў), якія пабачылі свет ў перыяд з 1 красавіка 2021 да 31 сакавіка 2023 года.

У конкурсе могуць удзельнічаць беларускія журналісты і блогеры, якія зараз жывуць у Беларусі ці па-за яе межамі. У выключных выпадках матэрыялы могуць быць пададзеныя на конкурс не аўтарам, а рэдакцыяй медыя, у якім яны былі апублікаваныя.

Вынікі творчага конкурсу шляхам тайнага галасавання падвядзе журы з ліку вядомых беларускіх журналістаў, гісторыкаў і праваабронцаў.

Сябры журы будуць ацэньваць матэрыялы ўдзельнікаў конкурсу па кожным з азначаных крытэрыяў па 10-ці бальнай шкале. Пераможцамі будуць прызнаныя тры матэрыялы з ліку пададзеных на конкурс, якія набяруць найбольшую суму балаў: першае, другое і трэцяе месца.

Для ўдзелу ў конкурсе

Дасылайце з 20 лютага да 31 сакавіка 2023 года (уключна) праз анкету-заяўку матэрыялы, апублікаваныя ў перыяд з 1.04.21 да 31.03.2023 года.

Матэрыялы, якія публікаваліся ў электронным выглядзе, падаюцца ў заяўцы спасылкай.

У выпадку адсутнасці электроннай публікацыі матэрыялы, якія друкаваліся ў папяровых выданнях, падаюцца ў выглядзе якаснага скану ў фармаце PDF памерам не больш за 2 Мб кожны. Файлы, якія перавышаюць ўказаны памер, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца і не разглядаюцца.

Заяўкі без запаўнення ўсіх пазначаных у анкеце пунктаў да ўдзелу ў конкурсе таксама не дапускаюцца і не разглядаюцца. 

ДАСЛАЦЬ ЗАЯЎКУ НА КОНКУРС

Калі аўтар публікацыі ананімны альбо выступае пад псеўданімам, журы пакідае за сабой права спраўдзіць у рэдакцыі аўтарства матэрыялу.

Ацэнка конкурсных прац будзе праведзеная журы шляхам таемнага галасавання да канца красавіка 2023 года.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 3 мая 2023 года, але не будуць агучвацца публічна. Кожны з удзельнікаў будзе індывідуальна праінфармаваны аб выніках ацэнкі ягоных прац.

Пераможцы атрымаюць дыпломы конкурсу, а таксама матэрыяльныя ўзнагароды.

Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце на адрас: konkurshistory@gmail.com  

Артыкул з сайту БАЖ

See more news

Рекомендации по безопасности коллег в связи с признанием БАЖ «экстремистским формированием»
15 March 2023, 11:06 AM
Рекомендации по безопасности коллег в связи с признанием БАЖ «экстремистским формированием»
В связи с «новым статусом» БАЖ подготовила краткий гайд о том, какие риски решение КГБ влечет за собой для лиц, которые были связаны с деятельностью организации, и о том, как эти риски могут быть минимизированы.
Amnesty International: приговоры белорусским правозащитникам из «Весны» — неприкрытая месть за их работу
15 March 2023, 11:01 AM
Amnesty International: приговоры белорусским правозащитникам из «Весны» — неприкрытая месть за их работу
Директор Amnesty International по Восточной Европе и Центральной Азии Мари Стразерс выступила с заявлением.
Заява БАЖ: Журналісты і праваабаронцы — не экстрэмісты. БАЖ уважае абсурдным наданне «экстрэмісцкага» статусу арганізацыі
15 March 2023, 10:56 AM
Заява БАЖ: Журналісты і праваабаронцы — не экстрэмісты. БАЖ уважае абсурдным наданне «экстрэмісцкага» статусу арганізацыі
7 сакавіка стала вядома, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі прызнаў Беларускую асацыяцыю журналістаў экстрэмісцкім фармаваннем. БАЖ стала першай беларускай праваабарончай арганізацыяй, якая “атрымала” такі статус.
Як міжнародная супольнасць адрэагавала на прызнанне БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем»: АБСЕ, «Рэпарцёры без межаў», ЕФЖ і іншыя
15 March 2023, 10:54 AM
Як міжнародная супольнасць адрэагавала на прызнанне БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем»: АБСЕ, «Рэпарцёры без межаў», ЕФЖ і іншыя
28 лютага Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь прызнаў Беларускую асацыяцыю журналістаў экстрэмісцкім фармаваннем. БАЖ стаў першай беларускай праваабарончай арганізацыяй, якая “атрымала” такі статус. Міжнародная супольнасць абураная такім рашэннем беларускіх уладаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці