КПЧ ААН зарэгістраваў індывідуальны зварот супраць Беларусі экс-палітвязня Змітра Фурманава

15 April 2024, 11:23 AM
КПЧ ААН зарэгістраваў індывідуальны зварот супраць Беларусі экс-палітвязня Змітра Фурманава

Былы палітзняволены Зміцер Фурманаў, які быў сябрам ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай (за што быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі), падаў індывідуальны зварот супраць Беларусі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Цяпер зварот зарэгістравалі, паведамляе "Вясна".

Зміцер Фурманаў. Фота з сацыяльных сетак.Зміцер Фурманаў. Фота з сацыяльных сетак

"У Камітэт мы падаваліся разам з юрыстам "Вясны"— ён дапамог мне зрабіць скаргу на дзяржаву, што мае правы былі парушаныя, — распавёў “Вясне” Зміцер Фурманаў. — І далей мы будзем чакаць адказу ад дзяржавы.

Шлях да гэтай скаргі быў такім. Калі я апынуўся за мяжой, то бок не ў Беларусі, я праз некаторы час вырашыў, што трэба адстойваць свае правы. Была магчымасць звярнуцца ў КПЧ ААН. І такім чынам мы падалі гэтую скаргу.

Я думаў, што больш часу прыйдзе перад рэгістрацыяй скаргі, бо ўсё ж такі шмат людзей звяртаецца да гэтага Камітэта, не толькі беларусы.

Прайшоў год і два месяцы, і я быў здзіўлены такой хуткасцю, бо я думаў, што больш часу пройдзе перад рэгістрацыяй скаргі. Я разумею, што гэта доўгі шлях, што будзе не адзін год, таму да гэтых выпрабаванняў мы гатовы".

Раней Беларусь выйшла з Факльтатыўнага пратакола да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (органам якога з’яўляецца КПЧ ААН). Гэта значыць, што Беларусь больш не хоча прымаць скаргі ад людзей супраць Беларусі. Але гэта не спыняе Змітра Фурманава:

"Калі Беларусь не адкажа [на заўвагі КПЧ ААН], то адсутнасць адказа  гэта таксама адказ, — упэўнены экс-палітвязень. — Гэта значыць, што дзяржаве няма чаго паведаміць у сваю абарону, то бок яны такім чынам прызнаюць сваю паразу і ім няма чаго адказаць на тыя аргументы, якія ім дасылаюць. Гэта тое ж самае, што і параза".

Якія парушэнні правоў былі ў Змітра Фурманава?

"Мяне схапілі гвалтоўна, без прадстаўлення ці просьб прайсці кудысьці, — пералічвае былы палітзняволены. — Проста схапілі, закінулі ў аўтобус, яшчэ ўдарылі ў твар. Гэта было першае парушэнне. Потым, я лічу, што былі парушэнні ва ўмовах СІЗА і іншых месцах за кратамі, таксама мяне шмат і на карцары адпраўлялі. І ў прынцпе трымалі ва ўмовах абмежавання волі [незаконна].

То бок я нічога не зрабіў, пад што можна падвесці, што я злачынец. Я наадварот усё рабіў згодна з законамі Беларусі, то бок збіраў подпісы, як патрабуе Выбарчы кодэкс. Усё ў рамках закону, але ж не — такім чынам апынуўся за кратамі, і паўтары гады мяне трымалі як ў закладніках. І вось гэтыя ўсе пералічаныя парушэнні былі і накірованы ў Камітэт па правах чалавека ААН".

У скарзе Змітра Фурманава супраць Беларусі пералічаныя наступныя парушэнні правоў (артыкулы Міжнароднага пакта аб гармадзянскіх і палітычных правах):

  • Артыкул 7: Ніхто не павінен падвяргацца катаванням або жорсткім, бесчалавечным або зневажальнаму яго годнасць абыходжанню або пакаранню.

  • Артыкул 9 (1) Кожны чалавек мае права на свабоду і асабістую недатыкальнасць. Ніхто не можа быць падвергнуты адвольнаму арышту або ўтрыманню пад вартай. Ніхто не павінен быць пазбаўлены волі інакш, як на такіх падставах і ў адпаведнасці з такой працэдурай, што ўстаноўленыя законам.

  • Артыкул 9 (3) Кожная арыштаваная або затрыманая па крымінальным абвінавачванні асоба ў тэрміновым парадку дастаўляецца да суддзі або да іншай службовай асобы, якой належыць па законе права ажыццяўляць судовую ўладу, і мае права на судовае разбіральніцтва цягам прымальнага тэрміну або на вызваленне. Утрыманне пад вартай асоб, якія чакаюць судовага разгляду, не павінна быць агульным правілам, але вызваленне можа ставіцца ў залежнасць ад прадстаўлення гарантый яўкі на суд, яўкі на судовае разбіральніцтва ў любой іншай яго стадыі і, у выпадку неабходнасці, яўкі для выканання прысуду.

  • Артыкул 9 (4) Кожнаму, хто пазбаўлены волі з прычыны арышту або ўтрымання пад вартай, належыць права на разгляд яго справы ў судзе, каб гэты суд мог неадкладна вынесці пастанову адносна законнасці яго затрымання і распарадзіцца аб яго вызваленні, калі затрыманне незаконнае.

  • Артыкул 10 (1): Усе асобы, пазбаўленыя волі, маюць права на гуманнае абыходжанне і павагу годнасці, што ўласцівая чалавечай асобе.

  • Артыкул 14 (2) Кожны абвінавачаны ў крымінальным злачынстве мае права лічыцца невінаватым, пакуль вінаватасць яго не будзе даказаная згодна з законам.

  • Артыкул 14 (3) Кожны мае права пры разглядзе любога прад'яўленага яму крымінальнага абвінавачання як мінімум на наступныя гарантыі на аснове поўнай роўнасці: (b) мець дастатковы час і магчымасці для падрыхтоўкі сваёй абароны і мець стасункі з абраным ім самім абаронцам; e) дапытваць сведкаў, якія паказваюць супраць яго, а таксама мець права на тое, каб гэтыя сведкі былі дапытаныя, і мець права на выклік і допыт яго сведкаў на тых жа ўмовах, якія існуюць для сведкаў, што паказваюць супраць яго;

  • Артыкул 19 (2) Кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання; гэта права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць любога кшталту інфармацыю ды ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці з дапамогай друку або мастацкіх формаў выказвання, ці іншымі спосабамі згодна з уласным выбарам.

  • Артыкул 21 Прызнаецца права на мірныя сходы.

  • Артыкул 26 Усе людзі роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону закона.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

See more news

Press Conference of the UN Special Rapporteur: Discussing the Situation Ahead of Elections
16 January 2025, 6:50 PM
Press Conference of the UN Special Rapporteur: Discussing the Situation Ahead of Elections
The press conference is held on the initiative of Belarusian human rights defender Leanid Sudalenka with the support of the Belarusian Human Rights House and the Belarusian Association of Journalists.
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці