Міжнародная праваабрончая супольнасць асудзіла пераслед праваабронцаў і журналістаў у Беларусі

18 February 2021, 4:26 AM
Міжнародная праваабрончая супольнасць асудзіла пераслед праваабронцаў і журналістаў у Беларусі

Шэраг праваабарончых арганізацый выступілі з заявамі аб непрымальнасці сітуацыі, якая склалася вакол журналістаў і праваабронцаў з раніцы і на працягу ўсяго дня 16 лютага.

“Гэтыя ператрусы з'яўляюцца часткай непрыхаванай кампаніі запалохвання”, — сказаў прадстаўнік Human Rights Watch Х'ю Уільямсан. — “Беларускія ўлады пераследуюць праваабаронцаў і незалежных журналістаў, каб паспрабаваць знішчыць тое, што засталося ад грамадзянскай супольнасці Беларусі”.

Human Rights Watch нагадвае, што атака на журналістаў і праваабаронцаў адбылася напярэдадні 46-й сесіі Савета па правах чалавека ААН у Жэневе, дзе 22 лютага на парадку дня будуць рэпрэсіі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

“Савет па правах чалавека мусіць прыняць рэзалюцыю, якая асуджае парушэнні, здзейсненыя пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні, прадугледзець жорсткі кантроль і справаздачнасць у дачыненні да Беларусі, а таксама заклікаць да прыцягнення да адказнасці вінаватых у парушэннях”, — паведамляе Human Rights Watch.

“Ператрусы ў дамах актывістаў — гэта чарговая трывожная спроба беларускага рэжыму знішчыць іншадумства ў краіне”,  заявіў Марк Берэндт з амерыканскай праваабарончай арганізацыі Freedom House. — “Улады павінны неадкладна спыніць сфабрыкаваныя крымінальнай справы і пакласці канец кампаніі пераследу праваабаронцаў і юрыстаў, якія адыгрываюць жыццёва важную ролю апошняга бастыёна абароны для сотняў людзей, якія пераследуюцца за свае палітычныя погляды. Напады на праваабарончыя арганізацыі, а таксама пастаянны ціск на адвакатаў, пагражаюць гэтай важнай крыніцы абароны і прывядуць да далейшай міжнароднай ізаляцыі Беларусі”.

Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders заклікала беларускія ўлады неадкладна спыніць гэты абуральны наступ на праваабаронцаў, які накіраваны на запалохванне і, у рэшце рэшт, на іх замоўчванне.

“Мы таксама заклікаем міжнародную супольнасць выказацца ў падтрымку тых, на каго накіраваная гэта атака, выкарыстаць усе магчымыя каналы, каб асудзіць дзеянні ўладаў і нагадаць ім пра іх міжнародныя абавязальніцтвы”.

“Праваабаронцы ў Беларусі даўно адыгрываюць важную ролю ў прасоўванні правоў сваіх суграмадзян, нягледзячы на шматлікія праблемы. Таму вельмі трывожна чытаць навіны пра тое, што выглядае як спланаваная акцыя беларускіх уладаў па крымінальным пераследзе і запалохванні ў сувязі з мірнымі пратэстамі, якія адбываюцца ў Беларусі на працягу многіх месяцаў. Я заклікаю ўлады Беларусі паважаць правы праваабаронцаў у адпаведнасці з абавязальніцтвамі АБСЕ”,  сказаў дырэктар БДІПЧ Матэа Мекачы.

Нагадаем, ад самай раніцы 16 лютага ў сябраў Праваабарончага цэнтру "Вясна", Беларускай асацыяцыі журналістаў і іншых актывістаў праходзілі ператрусы ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса. У правабаронцаў і журналістаў канфіскавалі тэхніку, дакументы і іншыя носьбіты інфармацыі.

Паводле сайту "Вясны"

See more news

Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
21 January 2025, 11:33 AM
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у 1977 годзе адбыўся «Расстрэл на вуліцы Аточа», калі ў Мадрыдзе на вуліцы Аточа, 55, былі забітыя чацвёра юрыстаў.
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
17 October 2024, 8:16 AM
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай.
Portraits of Strength 2024: Taciana Niadbaj, Belarus
11 October 2024, 11:54 AM
Portraits of Strength 2024: Taciana Niadbaj, Belarus
This interview was organised by the Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House for the third edition of the “Portraits of Strength” photo exhibition. The photo was taken by Tatsiana Ulasenka at the Ales Bialiatski mural, Vilnius, Lithuania, in July 2024.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 August 2024, 9:27 AM
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці