На Сусветным Кангрэсе супраць смяротнага пакарання Беларусь і Іран называліся разам

16 November 2022, 5:56 PM
На Сусветным Кангрэсе супраць смяротнага пакарання Беларусь і Іран называліся разам

У Берліне праходзіць 8-ы Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання. У першы дзень, 15 лістапада, у тым ліку прайшла дыскусія пра інструменталізацыю смяротнага пакарання ў палітычных мэтах. Пра Беларусь і Іран гаварылі ў негатыўным кантэксце, піша "Вясна".


Сьера-Леонэ адмяніла, а Беларусь – не

У пытанні смяротнага пакарання цягам часу з’ўяўляюцца новыя выклікі, якія і абмяркоўваюцца на Сусветным Кангрэсе. Цяпер, для 8-га Кангрэса такім выклікам сталі дзве краіны: Іран і Беларусь.

У Іране смяротнае пакаранне пачалі выкарыстоўваць супраць пратэстоўцаў. А ў Беларусі ў гэтым годзе ўлады пашырылі магчымасці прымянення смяротнага пакарання.

З іншага боку, колькасць краінаў, якія скасавалі смяротнае пакаранне ў сябе, павялічваецца. Так, Сьера-Леонэ з’яўляецца апошняй на дадзены момант краінай, якая адмяніла такі від кары. Пра гэта распавёў "Вясне" каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда, які прымае ўдзел у Кангрэсе:

“Зараз у Афрыцы дастаткова актыўна ідзе праца і робяцца крокі для таго, каб смяротнае пакаранне стала ўжо мінулай гісторыяй шмат для якіх там краінаў”.

"Жывуць у страху атрымаць кулю"

У першы дзень 8-га Сусветнага Кангрэса адбылася дыскусія пра інструменталізацыю смяротнага пакарання ў палітычных мэтах. Пра тое, як гэта адбываецца ў Беларусі, удзельнікі Кангрэса змаглі пачуць у відэавыступе лідэркі дэмакратычных сіл Беларусі Святланы Ціханоўскай.

cihanouskaja_kangres-suprac-sp.jpgВідэавыступ Святланы Ціханоўскай на Сусветным Кангрэсе супраць смяротнага пакарання

"Беларускі рэжым выкарыстоўваюць смяротнае пакаранне як інструмент запалохвання і рэпрэсій супраць свайго народа. Калі раней смяротнага пакарання была чым тое далёкім і абстрактным, то цяпер многія палітычныя актывісты жывуць у страху атрымаць кулю. [ ... ] У гэтым годзе рэжым дадаў яшчэ тры крымінальныя артыкулы ў спіс пакараных смяротным пакараннем. Цяпер чалавека могуць прысудзіць да смерці за адну толькі спробу ўчыненне тэракту. Па сутнасці, гэта пакаранне за "мыслепреступление", – сказала Святлана Ціханоўская ў сваім відэавыступе. – Смяротнае пакаранне – рэальная пагроза для тых, хто супраціўляецца расейскай акупацыі і выказвае салідарнасць з Украінай: для нашых адважных "партызан", якія сабатуюць працу чыгункі, каб спыніць рух расейскіх войскаў; для тых, хто далучаецца ўкраінскай арміі або ўсяго толькі адпраўляе ёй грошы".

Беларускія абаліцыяністы за кратамі

Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання праходзіць раз на тры гады. Ён збірае на адной пляцоўцы палітыкаў, сведкаў смяротнага пакарання (адвакатаў і былых асуджаных), а таксама прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый.

“Мы заўсёды з’яўляемся сталымі ўдзельнікамі Кангрэса, – адзначыў Андрэй Палуда. – Для нас гэта важна, бо кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” з’яўляецца часткай вялікага руху абаліцыянізма ва ўсім свеце. Нас добра ведаюць”.

Але звычайна дэлегацыя беларускіх праваабаронцаў на Сусветным Кангрэсе была больш маштабнай, падкрэсліў Андрэй Палуда:

“Нажаль, нашы калегі Валянцін Стэфановіч і Алесь Бяляцкі, якія раней прымалі ўдзел у мінулых кангрэсах, цяпер знаходзяцца ў турме. Таму тут наша дэлегацыя ў скарочаным складзе”.

Артыкул з сайту "Вясны"

See more news

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 September 2024, 4:40 PM
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці