Па якіх артыкулах дзяржава абвінавачвае праваабаронцу Насту Лойку?

24 February 2023, 4:41 PM
Па якіх артыкулах дзяржава абвінавачвае праваабаронцу Насту Лойку?

Праваабаронцы з Human Constanta даведаліся аб другім артыкуле, па якім абвінавачваюць праваабаронцу Насту Лойку.


Як мы паведамлялі раней, першы артыкул, паводле якога абвінавачваюць Насту — арт. 342.1 КК РБ – «арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады альбо якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства».

Читайте, почему важно фиксировать факты нарушения прав человека через доступные механизмы ООН

Другім артыкулам стаў арт. 130.3 КК РБ — «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці розні». Падставай для апошняга абвінавачання стаў нібыта ўдзел Насты ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год. У дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасьці супрацоўнікаў міліцыі, якую сьледчыя ў справе Насты кваліфікуюць як «распальваньне варожасці» да прафесійнай групы супрацоўнікаў міліцыі.

Мы лічым, што спроба абвінаваціць Насту па дадзеным артыкуле — гэта чарговы доказ таго, што Наста знаходзіцца за кратамі выключна за сваю праваабарончую дзейнасць.

Нагадваем, 6 верасня 2022 году беларускія праваахоўнікі затрымалі Насту каля будынку Менскага гарадскога суда. Наста прысутнічала на судовым паседжанні па справе групы «Рэвалюцыйнае дзеянне», па выніках якой актывіст_кі і праваабаронцы, у тым ліку Марфа Рабкова, былі асуджаныя на тэрміны ад 5 да 17 год пазбаўлення волі. 7 верасня 2022 году Насту асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства» — парушэнне артыкулу 19.1 КаАП РБ.

22 верасня 2022 году суд Фрунзенскага раёну Менску асудзіў Насту яшчэ на 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле абвінавачання ў «дробным хуліганстве» па тым жа артыкуле. Наста ў зале суда не прысутнічала, бо паседжанне праходзіла ў рэжыме онлайн. Яна не мела доступу да сваёй адвакаткі, бо суд не задаволіў хадайніцтва аб запрашэнні адвакаткі. У ізалятары Наста не магла атрымаць ні лекаў, ні цёплых рэчаў, ні прадметаў гігіены. 6 кастрычніка 2022 года яна выйшла з-за кратаў.

28 кастрычніка 2022 года, праз тры тыдні пасля таго, як Насту вызвалілі з-пад варты пасля адбыцця двух прысудаў запар, яе арыштавалі ў трэці раз. У дзень затрымання з’явілася «відэа з прымусовым прызнаннем», на якім бачна, як Наста ў кайданках дае неафіцыйныя паказанні аб сваёй праваабарончай дзейнасці, у тым ліку аб працы з Human Constanta. Месца і крыніца гэтага відэа невядомыя. Відэа было распаўсюджана ў Telegram-канале разам з іншай дыскрэдытацыйнай інфармацыяй, што выглядае як паклёпніцкая кампанія, накіраваная на ачарненне Насты за яе праваабарончую дзейнасць.

31 кастрычніка 2022 года Насту асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а 14 лістапада 2022 года яшчэ на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачанні ў «дробным хуліганстве» паводле артыкула 19.1 КаАП РБ. Яе санкцыя была аргументавана неабгрунтаванымі абвінавачаннямі ў паводзінах Насты падчас арышту і ўтрымання пад вартай, якія суд расцаніў як «парушэнне грамадзкага парадку» і «выяўленне непавагі да грамадства». На паседжанні хадайніцтвы абароны не былі задаволеныя.

29 лістапада 2022 года і 14 снежня 2022 года Насту ў чарговы раз асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле «дробнае хуліганства». Адбыўшы агулам 5 адміністрацыйных пакаранняў запар з 28 кастрычніка 2022 года, 24 снежня 2023 года ёй было прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні крымінальнага злачынства, у тым ліку па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («арганізацыя групавых дзеянняў і парушэнне грамадскага парадку»).

Насту Лойку прызналі палітычнай зняволенай. Агулам яна знаходзіца ў кратах ўжо 145 дзён (на 17 лютага 2023 года).

Human Constanta працягвае заклікаць міжнародныя арганізацыі да выказвання публічнай пазіцыі і сваёй ацэнкі ў дачыненні да адвольнага затрымання і парушэння правоў Насты Лойкі, а таксама пераследу іншых беларускіх праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый.

Арыгінальны артыкул на сайце Х'юман Канстанты.

See more news

Пераслед праваабаронцаў — з'ява інтэрнацыянальная: дайджэст міжнародных навінаў
14 November 2023, 9:56 AM
Пераслед праваабаронцаў — з'ява інтэрнацыянальная: дайджэст міжнародных навінаў
Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру за 2023 год пачала галадоўку ў іранскай турме, няма вестак ад украінскага праваабаронцы, зняволенага ў расійскай турме, а асуджанага крымскага праваабаронцу перавялі на строгія ўмовы ўтрымання.
«Звязваем гэта з яго дзейнасцю па абароне правоў чалавека». Заява «Вясны» ў сувязі з новай крымінальнай справай супраць Леаніда Судаленкі
08 November 2023, 10:03 AM
«Звязваем гэта з яго дзейнасцю па абароне правоў чалавека». Заява «Вясны» ў сувязі з новай крымінальнай справай супраць Леаніда Судаленкі
У сувязі з інфармацыяй аб пачатку новага крымінальнага пераследу праваабаронцы і былога палітвязня Леаніда Судаленкі за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", мы, сябры Праваабарончага цэнтра "Вясны", заяўляем наступнае.
Абаронцы правоў чалавека: дайджэст міжнародных навінаў
17 October 2023, 8:33 AM
Абаронцы правоў чалавека: дайджэст міжнародных навінаў
У кастрычніку, па-ранейшаму, працягваюцца рэпрэсіі супраць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах.
«Праваабаронцы пад пагрозай»: Беларускі дом правоў чалавека далучыўся да Сланечнікавай дэклярацыі
04 September 2023, 11:44 AM
«Праваабаронцы пад пагрозай»: Беларускі дом правоў чалавека далучыўся да Сланечнікавай дэклярацыі
Сланечнікавая дэклярацыя - гэта заклік дзейнічаць у абарону праваабаронцаў у небясьпецы. Яна была прынятая на Нобэлеўскай канферэнцыі міру 31 жніўня 2023 году.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці