Падборка БАЖ: Шэсць курсаў на любы густ для беларускіх журналістаў-пачаткоўцаў і блогераў

18 September 2023, 12:28 PM
Падборка БАЖ: Шэсць курсаў на любы густ для беларускіх журналістаў-пачаткоўцаў і блогераў

Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

 IFAE MediaLab ладзіць шэсць інтэнсіўных месячных курсаў, якія правядуць практыкуючыя рэдактары ды блогеры. Запісацца на любы курс можна да 24 верасня. 

1. Must have: курс для пачаткоўцаў у журналістыцы

Пяць анлайн заняткаў з дасведчанымі журналістамі і рэдактарамі, якія спросцяць твой шлях у журналістыку. Да ўдзелу ў курсе запрашаем пачаткоўцаў, якія хочуць працаваць у медыясферы або праверыць, ці журналістыка і блогасфера – тая справа, якой бы вы хацелі б займацца. Працягласць: 5 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў на навучальнай анлайн платформе. 

2. Здымай як профі: візуальны стыль кантэнту

Гэты курс для тых, хто хоча навучыцца добра фатаграфаваць і здымаць відэа, рабіць свае фота- і відэарэпартажы, а таксама карыстацца сучаснымі анлайн- і мабільнымі прыладамі.

Вы навучыцеся рыхтавацца да здымак, здымаць і апрацоўваць фота ў розных жанрах, лепш здымаць на свае смартфоны, засвоіце асновы візуальнага стылю кантэнта.  Працягласць курса: 5 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны.

3. Медыяпраекты: ад ідэі да рэалізацыі

Усе праекты пачынаюцца з ідэі. Але ідэя – вольная птушка-мара, а медыйны праект – гатовы прадукт. Ён можа паўстаць дзе заўгодна: на сайце, у сацсетках, у блогу, быць крутым кантэнтам для медыя ці якаснай натыўнай рэкламай.

Фарматы кантэнта ў праекце таксама бываюць розныя: фота, відэа, падкасты, тэксты, коміксы і малюнкі – або ўсе разам (залежыць ад бюджэта і вашай фантазіі). Працягласць курса: 6 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў на дыстанцыйнай платформе.

4. «Не дзелайце мне нэрвы», або асновы прававой журналістыкі

Міннае поле заканадаўства для СМІ і блогераў – як хадзіць па ім упэўнена і бяспечна? Як навучыцца працаваць так, каб ніхто не мог прад’явіць вам прэтэнзіі ў парушэнні законаў, этыкі ці аўтарскіх правоў? Шукайце адказ на гэтае пытанне разам з эксперткамі IFAE MediaLAB.

Курс разлічаны як на журналістаў і блогераў, якія толькі пачынаюць свой прафесійны шлях, так і на тых, хто стала працуе ў медыя і мае патрэбу ў павышэнні ведаў – як працаваць па законе і прафесійных этычных стандартах, улічваючы сучасныя рэаліі, каб не нашкодзіць сабе, выданню і героям сваіх публікацый. Працягласць курса: 6 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў на дыстанцыйнай платформе.

5. Сацыяльныя сеткі: reconnection

Гэты курс для медыйшчыкаў ды камунікатараў, якія жадаюць дасягаць пастаўленых мэтаў і карыстацца сацсеткамі эфектыўна.

Вы навучыцеся граматна ставіць мэты сваёй працы ў сацыяльных сетках, абіраць сваю аўдыторыю, ствараць сапраўды працуючыя кантэнт-планы, прыдумляць новае, што “зачэпіць” людзей. Працягласць курса: 5 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў на дыстанцыйнай платформе.

6. Youtube ад А да Я

Хочаш навучыцца ствараць і мантажаваць відэаролікі, якія будуць збіраць тысячы праглядаў на YouTube, завесці там свой канал-канал? А можа і зарабляць на гэтым? Тады рэгіструйся на гэты курс!

Працягласць курса: 5 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў на дыстанцыйнай платформе.

Падаць заяўку

Публікуецца паводле сайту БАЖ

See more news

Павел Сапелка — пра суд над экс-байцом беларускага САХРа ў Швейцарыі: «Любы вынік будзе на карысць справядлівасці»
25 September 2023, 11:11 AM
Павел Сапелка — пра суд над экс-байцом беларускага САХРа ў Швейцарыі: «Любы вынік будзе на карысць справядлівасці»
У судзе кантона Санкт-Гален у Швейцарыі 19 верасня пачалі судзіць экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
25 September 2023, 11:04 AM
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
У Палацы Прымаса (Pałac Prymasowski) у Варшаве 19 верасня адбылося ўручэнне прэміі “Złoty Laur – 2023” (Залатыя лаўры), якая прысвойваюцца асобам, установам і кампаніям за іх выдатную грамадскую і сацыяльна-культурную дзейнасць.
«Указ зʼёсць часткай наўмыснай палітыкі пакарання беларусаў у выгнанні». ААН выступіла з заявай з нагоды новых пашпартных абмежаванняў
25 September 2023, 11:01 AM
«Указ зʼёсць часткай наўмыснай палітыкі пакарання беларусаў у выгнанні». ААН выступіла з заявай з нагоды новых пашпартных абмежаванняў
Арганізацыя Абʼяднаных Нацый 20 верасня выступіла з заявай з нагоды забароны на выдачу беларускіх пашпартоў за мяжой.
Комитет защиты журналистов выступил в поддержку «Беларусского расследовательского центра», признанного «экстремистской организацией»
25 September 2023, 10:34 AM
Комитет защиты журналистов выступил в поддержку «Беларусского расследовательского центра», признанного «экстремистской организацией»
Власти Беларуси должны прекратить использовать законодательство страны об экстремизме, чтобы заглушить голоса независимых СМИ и должны позволить им работать свободно, заявил Комитет защиты журналистов.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці